народ у Іспаніі (асн. насельніцтва рэгіёна Галісія) і Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 4,14 млн.чал. (1987), у т. л. (1985, ацэнка) 3,12 млн.чал. у Іспаніі, каля 1 млн.чал. у Амерыцы (520 тыс. у Аргенціне, 200 тыс. у Бразіліі, 120 тыс. у Венесуэле, 60 тыс. ва Уругваі, 30 тыс. на Кубе і 20 тыс. у ЗША). Гавораць на галісійскай мове, блізкай да партугальскай. Вызнаюць каталіцызм. Асн.традыц. занятак — сельская гаспадарка; часткова рыбалоўства (на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАВА́КІ,
група індзейскіх плямёнаў (гуахіра, кампа, мачычэнга, баніва, уласна аравакі і інш.) у Паўд.Амерыцы. 400 тыс.чал. (1987). Гавораць на аравакскіх мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛА́ТЫ,
нашчадкі ад шлюбу паміж прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы і неграмі. Прамежкавы антрапалагічны тып са смуглым адценнем скуры. Жывуць пераважна ў Паўд. і Цэнтральнай Амерыцы.
найвялікшая горная сістэма Зямлі ўздоўж зах. ускраін Паўн. і Паўд. Амерыкі ад 66°паўн. ш. (Аляска) да 56°паўд. ш. (Вогненная Зямля). Падзяляюцца на 2 часткі: Кардыльеры Паўночнай Амерыкі і К. Паўд. Амерыкі, або Анды. Даўж. больш за 18 тыс.км, шыр. да 1600 км у Паўн.Амерыцы і да 900 км у Паўднёвай. Размешчаны на тэр. Канады, ЗША, Мексікі, Гватэмалы, Гандураса, Сальвадора, Нікарагуа, Коста-Рыкі, Панамы, Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Аргенціны і Чылі. З’яўляюцца водападзелам паміж бас. Атлантычнага і Ціхага акіянаў, а таксама рэзка выражанай кліматычнай мяжой. Па вышыні саступаюць Гімалаям і горным сістэмам Цэнтр. Азіі. Найб. высокія вяршыні К.: у Паўн.Амерыцы — г. Мак-Кінлі (6193 м), Паўд.Амерыцы — г. Аканкагуа (6960 м). Каля 80 дзеючых вулканаў (Катмай, Сен-Мігель, Льяйма і інш.). Высокая тэктанічная актыўнасць. Пл. зледзянення каля 90 тыс.км².
Да арт.Кардыльеры. Парк Маўнт-Робсан у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКЕНА́Н (Cuquenán),
вадаспад у Венесуэле, на р. Кукенан (прыток р. Карані) на Гвіянскім пласкагор’і. Выш. падзення вады 610 м (другі па вышыні ў Паўд.Амерыцы пасля вадаспада Анхель).
рускі даследчык Аляскі, марскі афіцэр. Скончыў Марскі кадэцкі корпус, служыў у Пецярбургу і г. Астрахань. У 1842—44 па заданні Расійска-амерыканскай кампаніі апісаў ч. заліва Нортан, адкрыў горны хрыбет у бас.р. Юкан, даследаваў рэкі Куікпак і Кускакуім. Вынікі экспедыцыі апублікаваны ў творы: «Пешаходны вопіс часткі рускіх уладанняў у Амерыцы, зроблены ў 1842, 1843 і 1844 гг.» (ч. 1—2, 1847—1848), перавыданне — «Падарожжы і даследаванні лейтэнанта Лаўрэнція Загоскіна ў Рускай Амерыцы ў 1842—1844 гг.» (1956).
Літ.:
Адамов А. Первые русские исследователи Аляски. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТЧЭЛ (Mitchell),
горная вяршыня ў Блакітным хр. (масіў Чорныя горы); самая высокая вяршыня Апалачаў у Паўн.Амерыцы. Выш. 2037. Складзена з кварцытаў. На схілах — хваёвы лес, на вяршыні — лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усхо́д¹, -у, М -дзе, м.
1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
Устаць да ўсходу сонца.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.
3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Падарожжа на У.
Блізкі У.
Далёкі У.
○Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
|| прым.усхо́дні, -яя, -яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гры́нпіс
(англ. Greenpeace, ад green = зялёны + реасе = свет)
арганізацыя абаронцаў навакольнага асяроддзя ў Заходняй Еўропе і Амерыцы, заснаваная ў 1971 г. у Канадзе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЛЬПІ́ЙСКАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ,
эра тэктагенезу, што адбываўся з канца мелу і пераважна ў кайназоі. Выявілася ў межах геасінклінальных абласцей, якія развіваліся ў мезазоі і раннім палеагене, завяршылася ўзнікненнем маладых горных утварэнняў — альпідаў. Да вобласці альпійскай складкаватасці належаць складкавыя горы: у Еўропе Альпы, Пірэнеі, Андалускія, Апеніны, Карпаты, Дынарскае нагор’е, Стара-Планіна, Крымскія горы; у Азіі Каўказ, Пантыйскія, Таўр, Туркмена-Харасанскія, Эльбурс, Загрос, Сулейманавы горы, Гімалаі, складкавыя ланцугі Бірмы, Інданезіі, Камчаткі, Японскіх і Філіпінскіх а-воў; у Паўн.Амерыцы складкавыя хрыбты Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Аляскі і Каліфорніі; у Паўд.Амерыцы Анды; таксама архіпелагі, якія акаймоўваюць Аўстралію з У, у т. л. а-вы Новая Гвінея і Новая Зеландыя. Альпійская складкаватасць месцамі закранула і суседнія платформы — Юрскія горы і частку Пірэнейскага п-ва ў Зах. Еўропе, паўд.ч. гор Атлас у Паўн. Афрыцы, Таджыкскую дэпрэсію і паўд.-зах. адгор’і Гісарскага хрыбта ў Сярэдняй Азіі, усх.ч. Скалістых гор у Паўн.Амерыцы, Антарктычны п-аў у Антарктыдзе і інш. На тэр. Альпійскай складкаватасці захоўваецца тэктанічная актыўнасць, што выяўляецца ў моцным расчляненні рэльефу, высокай сейсмічнасці, шматлікіх дзеючых вулканах.