планта́цыя, ‑і,
1. Буйная капіталістычная зямельная гаспадарка, якая займаецца вырошчваннем якіх‑н. спецыяльных культур (першапачаткова ў Амерыцы і каланіяльных краінах на плантацыях працавалі рабы).
2. Вялікі ўчастак зямлі, заняты спецыяльнай сельскагаспадарчай культурай.
[Ад лац. plantatio — пасадка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)