Прыда́рыцца ’здарыцца; пашчасціць’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.). Безумоўна, звязана з коранем ‑дар‑ (< прасл.*darъ, *dariti), які, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, вылучаецца і ў зда́рыцца (гл.; апошняе разам з укр.зда́ритисяЕСУМ, 2, 254 лічыць запазыч. з польск.). Семантычнае развіццё ад ’дар, падарунак і пад.’ да ’здарыцца, адбыцца’ становіцца больш зразумелым у сувязі з наяўнасцю ў прыда́рыцца значэння ’пашчасціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПАКА́ЛІПСІС (грэч. apokalypsis літар. адкрыццё),
1) адна з кніг Новага Запавета (Адкрыццё святога Іаана Багаслова). Напісана ў 68 — пач. 69 н.э. Іаанам Багасловам. У ёй у форме бачанняў, пасланых Богам, апісаны будучы лёс свету і чалавецтва. Гал. ідэя апакаліпсіса — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуцца сусв. катастрофы. Рэлігійна арыентаваныя тлумачальнікі разглядаюць апакаліпсіс як прарочую кнігу пра апошнія часы свету і здарэнні, што павінны адбыцца напярэдадні 2-га прышэсця Хрыста на зямлю. Праз увесь яго тэкст праходзіць сакральная лічба 7 (7 цэркваў, 7 зорак у руцэ Бога, 7 анёлаў, што выліваюць на грэшнікаў 7 чашаў Божага гневу, і г.д.). Сямікратнае памнажэнне бедстваў і катастрофаў прызначана выклікаць у чытача свяшчэнны жах перад непазбежным сканчэннем свету. Пасля Чарнобыльскай катастрофы шматлікія тлумачальнікі апакаліптычных прароцтваў, у т. л. на Беларусі, пачалі звязваць трубныя гукі трэцяга анёла, што апавяшчае аб падзенні на зямлю вялікай зоркі пад назвай «палын» (па-ўкраінску «чарнобыль»), з біблейскім прадказаннем гэтай самай згубнай у гісторыі чалавецтва катастрофы — нац. трагедыі бел. народа. Акрамя інтэрпрэтацыі апакаліпсіса як страшнага суда і канца свету яго яшчэ тлумачаць як абяцанне тысячагадовага шчасця пасля такога суда.
2) У шырокім сэнсе апакаліпсіс — буйнамаштабнае бедства, пагроза пагібелі чалавецтва, культуры, навакольнага асяроддзя. Апакаліпсіс часта асацыіруецца з крызісам або канцом цывілізацыі, эканам. катастрофамі, ядз. вайной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магчы́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа здарыцца, адбыцца, дапушчальны. Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд.Бяганская.Мне раптам зрабілася страшна ад адной думкі пра магчымую сустрэчу.Карпюк.
2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. [Андрыяну Цітавічу] на момант здалося блізкім і магчымым тое, аб чым ён марыў.Марціновіч.[Тарыел Кверквелія] стараўся знайсці выхад, згадаць далейшыя планы Гунава, распазнаць магчымыя ягоныя ходы ў гэтай смяротнай гульні...Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыклю́чыцца ’здарыцца’ (Ян., ТС), ’стаць, зрабіцца’ (светлаг., SOr, 39, 356), пріключы́цца ’тс’ (Бяльк.), прыключы́цца ’прыстаць (пра хваробу)’ (в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ); сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: пры́ключка ’прыгода’: ліха пры́ключкі шукае (Ян.), прыклю́чка ’падстава для папрокаў’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ст.-бел.приключай ’выпадак’ (Ст.-бел. лексікон), приключение ’выпадковасць’ (Сл. Скарыны), укр.приключи́тися ’здарыцца’, при́ключка ’прыгода; падстава, нагода, прычына’, рус.приключи́ться, ст.-рус.приключитися ’адбыцца, здарыцца’, прыключаи ’выпадак’, по приключаю ’выпадкова’, приключение, приклучение ’выпадковасць’ (Сразн.), славен.prikljúčiti se ’далучацца; адбывацца’, балг. старое приключа се ’здараецца’, ст.-слав.приключити сѧ ’адбыцца, здарыцца’, по приключаю ’выпадкова’. Узыходзіць да прасл.*priklʼučiti (sę) < *klʼučiti (sę) з шэрагам значэнняў, рэалізаваных у славянскіх мовах (ЭССЯ, 10, 50), у тым ліку ’далучацца, злучацца’, параўн. ключ4 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 364; ЕСУМ, 2, 468; БЕР, 5, 714, 715.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.
1.да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.
Г. да ад’езду.
2.на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н.адбыцца.
Г. памагаць садзіць бульбу.
Бульба гатова зацвісці.
3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.
Абед г.
Гатовыя дэталі.
На ўсім гатовым (наз.).
4. толькі кар. ф., у знач.вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:
а) памёр, сканаў;
б) зусім п’яны (разм.).
Ужо гатоў!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.
Калона вучняў расстроілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).
Цымбалы расстроіліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.
Гаспадарка расстроілася.
4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.
Здароўе расстроілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.
Вяселле расстроілася.
6. Засмуціцца, моцна загараваць.
Р. з-за сына.
|| незак.расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел.можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл.mož‑ьnъ‑jь < прасл.mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ста́цца (адбыцца) geschéhen*vi (s), los sein; passíeren vi (s);
што з ім ста́лася? was ist mit ihm geschéhen?, was ist mit ihm los?, was ist aus ihm gewórden?, was ist ihm zúgestoßen?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Апі́кур ’гультай, абібок’ (Жд.). Параўн. літ.apìkula ’гультаі’ (зборны назоўнік); субстытуцыя р замест л на канцы слова магла адбыцца ў слове, маючым экспрэсіўнае значэнне. Нельга выключыць сувязь з імем грэчаскага філосафа Эпікура (параўн. эпікурэец), якое магло адлюстравацца з пачатковым а‑ замест э‑, як у адукацыя, і польскім націскам на перадапошнім складзе. Параўн. яшчэ пікара ’гульня тыпу гарадкі’ (Янк. Мат.), літ.apikuras (Чэкман, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
1. Парабіць многа, уволю; напрацавацца. Наравіцца за сваё жыццё. □ Хочацца наравіцца да поту, далон[н]ю абцерці.. твар і напіцца з біклагі рэзкага квасу...Мурашка.// Стаміцца на працы. [Расольчыха:] — Ігнат як наробіцца .. [на дачы] за выхадны, дык і гаварыць яму ні з кім не хочацца.Паслядовіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Здарыцца, адбыцца. Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)