ТЫНФ (польск. tymf, ням. timpf, рус. тинф, ад імя ням. арандатара манетных двароў у Каралеўстве Польскім А.Тынфа, ініцыялы якога стаялі на рэверсе манеты),
1) назва (спачатку народная, у 18 ст. афіцыйная) сярэбранай манеты Рэчы Паспалітай 1663—66. Тыпалагічна Т. наследаваў рэверс орта і меў яго рыначны курс.
2) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты Прусіі 1679—1750.
3) Сярэбраная манета Рас. імперыі 1707—09 для замежных плацяжоў у час Паўн. вайны 1700—21. Пастанова Брэсцкага сейміка 1714 называла яе «Т. маскоўскі».
4) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай 1752—56; у 1752—53, 1755 меў пазначэнне наміналу «Т.».
5) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбраных прускіх перайманняў Т. Рэчы Паспалітай у 1751—58 са зніжанай на 1/3 колькасцю серабра.
6) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты 1759—61 Рас. імперыі для замежных плацяжоў у час Сямігадовай вайны 1759—63.
7) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай манетных двароў Гданьска 1758—63 і Эльбланга 1763. Назва Т. ў канцы 17—18 ст. сінанімічна орту надавалася манетам, большым за 6-грашовік і меншым за чвэрцьталяровік, незалежна ад тыпу выявы. Усе Т. зняты з абарачэння ў Рэчы Паспалітай універсалам 1766.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭГЕРА́НСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1943,
нарада кіраўнікоў урадаў Вялікабрытаніі (У.Чэрчыль), ЗША (Ф.Рузвельт) і СССР (І.В.Сталін) 28.11—1.12.1943 у г.Тэгеран у 2-ю сусв. вайну; 1-я сумесная сустрэча лідэраў 3 вядучых краін антыгітлераўскай кааліцыі. Праходзіла пры ўдзеле дыпламат. і ваен. прадстаўнікоў 3 дзяржаў. Абмяркоўваліся пераважна пытанні каардынацыі ваен. дзеянняў супраць нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў, а таксама праблемы супрацоўніцтва і забеспячэння трывалага міру пасля вайны. Прынята рашэнне аб адкрыцці ў Еўропе другога фронту ў маі 1944 (аперацыя «Оверлорд»), Каб дапамагчы гэтаму, СССР абавязаўся арганізаваць вял. наступленне на Усх. фронце Сав. дэлегацыя прынцыпова пацвердзіла згоду пасля заканчэння вайны ў Еўропе ўступіць у вайну супраць Японіі. Вырашана перадаць абмеркаванне пытання аб пасляваен. расчляненні тэр. Германіі на разгляд Еўрап. кансультатыўнай камісіі. Папярэдне прадугледжана ўстанавіць пасляваен. межы Польшчы па лініі р. Одэр (на З) і па «Керзана лініі» (на У). 1.12.1943 падпісаны выніковыя дакументы канферэнцыі — Дэкларацыя трох дзяржаў (зацвердзіла дасягнутыя дамоўленасці па ваен. пытаннях) і Дэкларацыя аб Іране (абвясціла аб імкненні захаваць незалежнасць, суверэнітэт і тэр. недатыкальнасць Ірана). Т.к. садзейнічала ўмацаванню супрацоўніцтва гал. дзяржаў антыфаш. блока і ўзгадненню планаў ваен. дзеянняў супраць Германіі.
Кр.:
Тегеран—Ялта—Потсдам: Сб. док. 3 изд. М., 1971.
Літ.:
Сталин. Рузвельт, Черчилль. Де Голль: Полит. портреты. Мн.,1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЙЛАРЫ́ЗМ,
сістэма арганізацыі працы, заснаваная на спецыялізацыі і рацыяналізацыі прац. аперацый; адзін з кірункаў амер. тэорыі менеджменту. Узнік у ЗША ў пач. 20 ст. Назва ад прозвішча яе аўтара Ф.У.Тэйлара, які ў кн. «Кіраванне вытворчасцю» (1903) і «Прынцыпы навуковай арганізацыі вытворчасці» (1911) сфармуляваў асновы прынцыпова новай арганізацыі працы. Т. — гэта сукупнасць метадаў арганізацыі і нарміравання працы, кіравання вытв. працэсамі, падбору, расстаноўкі і аплаты працаўнікоў, якія накіраваны на значнае павышэнне прадукцыйнасці працы і інтэнсіўнасці працы. Пры нарміраванні працы ўсе прац. аперацыі падзяляліся на простыя і прац. дзеянні і прыёмы, устараняліся залішнія і марныя, ажыццяўляўся хронаметраж выканання самым кваліфікаваным рабочым асобных элементаў работы. Паказчыкі выпрацоўкі гэтага рабочага браліся за норму, якая станавілася абавязковай для выканання ўсімі рабочымі. Каб стымуляваць выкананне гэтай нормы, была распрацавана спец. сістэма здзельна-прагрэсіўнай аплаты працы. Яна прадугледжвала прэміраванне за выкананне і перавыкананне нормы і штрафы для тых, хто не выконваў. Рэгламентавалася таксама чаргаванне працы з адпачынкам. Крытыкі Т. адзначалі яго дваісты і супярэчлівы характар: ён узмацняў эксплуатацыю рабочых, аднак павышаў прадукцыйнасць працы. Пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі Т. эвалюцыяніраваўся; ён у многіх краінах з’яўляецца і асновай арганізацыі працы і павышэння эфектыўнасці вытв-сці.
Літ.:
Украинец П.П. Менеджмент: новые технологии. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКТАНІ́ЧНАЯ СТРУКТУ́РА,
форма залягання горных парод, якая заканамерна паўтараецца ў зямной кары і абумоўлена ўздзеяннем тэктанічных сіл. Ахоплівае структуру Зямлі ў цэлым, яе асобныя рэгіёны і невял. ўчасткі. Класіфікуюць Т.с. паводле памеру (маштабу), марфалогіі і генезісу. Адрозніваюць элементарныя структурныя формы (слой, складкі, скід, зрух, насоў і інш.) і Т.с. магматычных цел (дайка, лакаліт, баталіт і інш.), якія могуць уключаць Т.с. меншых памераў — да мікраскапічных. Комплексы элементарных структурных цел групуюцца ў складаныя структурныя формы — антыклінорыі, сінклінорыі, якія ў заканамерным спалучэнні фарміруюць складкавыя сістэмы (горы); на платформах вылучаюць антэклізы, сінеклізы, аўлакагены і інш.Найб. буйныя Т.с., карані якіх паглыблены ў верхнюю мантыю, наз.глыбіннымі структурамі (кантынент. і акіянічныя платформы, акіянічныя, геасінклінальныя і арагенныя рухомыя паясы, а таксама глыбінныя разломы і рыфты). Глыбінныя структуры, якія развіваюцца пераважна ў зямной кары, наз.коравымі структурамі. Т.с. ўтвараюцца пад уздзеяннем тэктанічных рухаў, якія маюць пэўную накіраванасць і гісторыю развіцця, і сіл, што выклікаюць тэктанічныя дэфармацыі і адлюстроўваюць дынаміку працэсу. Структурная геалогія даследуе элементарныя Т.с. і Т.с. магматычных цел малых і сярэдніх форм (да 10 км у папярочніку), петратэктоніка — мікраскапічныя Т.с. магматычных цел, тэктоніка — комплексы структур буйнога маштабу (больш за 100 км).
Літ.:
Белоусов В.В. Структурная геология. 2 изд. М., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЦЭ́Т (італьян. terzetto; ад лац. tertius трэці) у музыцы, 1) ансамбль (пераважна вакальны) з трох удзельнікаў («Т. для дзвюх скрыпак і альта» А.Дворжака).
2) Муз. твор для такога складу выканаўцаў; самаст. п’еса ці нумар у оперы, кантаце, араторыі, аперэце, месе і інш. (Т. Кармэн, Фраскіты, Мерседэс з 3-га акта оперы Ж.Бізэ «Кармэн»).
У вершаскладанні Т. (трохрадкоўе) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе відаў: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), рыфмуюцца толькі 2 радкі (ааб, абб ці аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв); напр.:
Я — кропля вялікага творчага мора,
Я — іскра квяцістага полымя зораў,
Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў...
Памру — не памрэ безупынная сіла,
Што думы пад неба да зорак насіла,
Што кіне вянок на нямую магілу.
(З.Бядуля)
Часам у вершы, напісаным Т., ужываюцца адначасова розныя яго віды. У выглядзе монастрафы Т. сустракаюцца не часта. Найчасцей уваходзяць у склад буйнейшай вершаванай формы (напр., санета) або звязваюцца адно з адным ланцуговымі рыфмамі. У бел. паэзіі нярэдкія творы, у якіх 2 Т., графічна аддзеленыя, аб’ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары:
Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і знікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман.
(М.Багдановіч)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАЛО́ГІЯ МЕТА́ЛАЎ,
сукупнасць спосабаў атрымання і апрацоўкі металаў навуковая дысцыпліна, якая распрацоўвае гэтыя спосабы. Ахоплівае ўсе асн. працэсы металургіі: падрыхтоўку метал. руд, здабыванне з іх металаў, вытв-сцьметал.сплаваў, атрыманне з іх загатовак і дэталей. Як навук. дысцыпліна Т.м. звязана з металазнаўствам, фізічнай хіміяй і інш., яе асновай былі металаграфія, металургічная хімія і асновы тэорыі рэзання металаў. З пашырэннем выкарыстання канструкцыйных матэрыялаў на неметал. аснове (пластмасы, шкло, кераміка, гума і інш.) паняцце «Т.м.» паступова замяняецца паняццем «тэхналогія матэрыялаў» (матэрыялазнаўства).
З металургічных працэсаў Т.м. уключае таксама апрацоўку металаў ціскам, тэрмічную апрацоўку, тэрмамеханічную апрацоўку, хіміка-тэрмічную апрацоўку; з неметалургічных — тэхналогію ліцейнай вытворчасці, зварку і пайку металаў, апрацоўку металаў рэзаннем, электрафізічную апрацоўку, электрахімічную апрацоўку, нанясенне на метал ахоўных пакрыццяў. У Расіі навук. асновы Т.м. заклалі П.П.Аносаў і Дз.К.Чарноў. Значны ўклад у развіццё Т.м. зрабілі рас. і ўкр. вучоныя А.А.Байкоў, А.А.Бочвар, Я.А.Патон, Б.Я.Патон, В.М.Свечнікаў, К.Ф.Старадубаў і інш.
На Беларусі праблемы Т.м. даследуюцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це, Фізікатэхн. ін-це, Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН, БДУ, галіновых НДІ.
Літ.:
Технология металлов. М., 1974;
Венецкий С.И. Рассказы о металлах. 4 изд. М., 1985;
Никифоров В.М. Технология металлов и конструкционные материалы. 7 изд. Л., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НСЕТ (Undset) Сігрыд (20.5.1882, г. Калунбарг, Данія — 10.6.1949),
нарвежская пісьменніца. Дэбютавала аповесцю «Спадарыня Марта Оўлі» (1907), якой вызначыла гал. праблему далейшай творчасці — эмансіпацыя жанчыны. У раманах «Шчаслівы ўзрост» (1908), «Ені» (1911), «Вясна» (1914), аповесці «Віга-Льёт і Вігдыс» (1909), зб.апавяд. «Абяздоленыя лёсы» (1912) і інш. перапляценне рэаліст. і рамант. тэндэнцый, праблемы сям’і, пачуццёвасці, грамадскай маралі. У 1920-я г. паступова эвалюцыяніравала да каталіцтва, што наклала адбітак на ўсю далейшую творчасць. Гал.яе творы — гіст. трылогія з эпохі вікінгаў і сярэдневякоўя «Крыстын, дачка Лаўранса» (1920—22) і гіст. раман «Улаў, сын Аўдуна з Хествікена» (т. 1—4, 1925—27), у якіх рамантызм у раскрыцці вобразаў і падзей накладваецца на пэўны кансерватызм светапогляду У. У раманах «Гімнадэнія» (1929), «Куст у агні» (1930), «Іда-Элісабет» (1932), «Верная жонка» (1936), кн. эсэ «Этапы» (1929) маральна-рэліг. праблематыка. Аўтар зб. вершаў «Маладосць» (1910), аўтабіягр. рамана «Адзінаццаць год» (1934), шматлікіх эсэ-ўспамінаў, перакладаў стараж.-ісл. саг, апрацовак сярэдневяковага кельцкага эпасу, аповесці для дзяцей «Сігурд і яго адважныя сябры» (выд. 1955) і інш. Нобелеўская прэмія 1928.
Тв.:
Рус.пер. — Улав, сын Аудуна из Хествикена. М., 1984;
Кристин, дочь Лавранса. Т. 1—2. М., 1994;
Йенни. Мн., 1994.
Літ.:
Неустроев В.П. Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЦКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Існавала ў 1737—1846 у мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. пасёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Адна з першых мануфактур на Беларусі. Засн. Ганнай Радзівіл. Напачатку наз. люстэркавай мануфактурай. У 1823 працавалі 132 рабочыя. Выпускала ліставое (аконнае) шкло, хрусталёвыя люстры, свечачнікі, люстэркі, жырандолі, кандэлябры, люстраныя насценныя рэфлектары, посуд, дробную пластычную аздобу для посуду і люстраў з хрусталю, каляровага і бясколернага шкла. У 1841—44 працавалі 2 гуты: па вытв-сці люстраў (3 печы) і ліставога шкла і посуду (6 печаў), цэх па вырабе кафлі. Прадукцыя вызначалася высокімі маст. якасцямі. Кіравалі мануфактурай Т.Шэрбер (1741—65), які ўкараніў у вытв-сць узоры франц., багемскіх і англ. люстэркаў, І.Малевіч (1804—09). Працавалі дынастыі мясц. майстроў Кахановічаў, Дубіцкіх, Бялькевічаў, Галубовічаў. Вырабы У.ш.м. зберагаюцца ў Дзярж.гіст. музеі (Масква), Эрмітажы (С.-Пецярбург), Музеі этнаграфіі і маст. прам-сці (г. Львоў, Украіна), Нац. музеях Кракава і Варшавы (Польшча).
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977;
Яе ж. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст.Мн., 1984.
М.М.Яніцкая.
Да арт.Урэцкая шкляная мануфактура: 1 — жырандоль, сярэдзіна 18 ст.; 2 — келіх, 1750—70; 3 — люстэрка, сярэдзіна 18 ст.; 4 — бутлік, 2-я пал. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́Ў,
самы старажытны тып кірыліцкага пісьма (гл.Кірыліца). Узнік на аснове візант. У. Выкарыстоўваўся ў раннім слав. пісьменстве, у старабел. пісьменстве — да канца 14 ст., зрэдку ў 15 ст. пераважна ў дзелавых граматах на пергаменце. Вызначаўся стройным і выразным абрысам літар. Словы ва У. звычайна не аддзялялі адно ад аднаго, літары пісалі асобна, амаль перпендыкулярна ў радку і мелі формы, блізкія да геаметрычных. Скарачэнне слоў і напісанне літар пад радком практыкавалася рэдка. У якасці знакаў прыпынку былі кропка і двукроп’е, падрадковых знакаў — цітлы, спалучэнні кропак і знак, які нагадвае знак кароткасці. Знак для абазначэння тысячы (≠) ставіўся не перад літарай-лічбай, а пасля яе. У. пісалі і кнігі: Псалтыр (1296), Тураўскае (11 ст.), Аршанскае (13 ст.), Полацкае (13—14 ст.), Друцкае, Лаўрышаўскае і Мсціжскае (14 ст.) евангеллі (гл. адпаведныя арт.). Да ўстаўнага пісьма адносяць і пісьмо берасцяных грамат. Найб. доўга і трывала У. ужываўся ў полацкіх граматах. Бел. граматы 2-й пал. 14 ст., напісаныя ў інш. мясцовасцях, характарызуюцца меншай акуратнасцю пісьма, драбнейшымі літарамі і наяўнасцю ў асобных літарах паўустаўных і нават скарапісных элементаў. У канцы 14 ст. заменены паўуставам і скорапісам.
Літ.:
Карский Е.Ф. Славянская кирилловская палеография. М., 1979.
А.М.Булыка.
Да арт.Устаў. Старонка Тураўскага евангелля. 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРФО́РА-ФАЯ́НСАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць фарфоравыя, фаянсавыя і інш. вырабы тонкай керамікі. Уключае вытв-сцьгасп., тэхн. і маст. фарфору, буд. фаянсу, паўфарфору і маёлікі, хіміка-лабараторнага посуду. Асн.яе сыравінай з’яўляюцца каалін, палявы шпат, кварцавы пясок, пластычная гліна, бентаніт. Ф.-ф.п. найб. развіта ў Германіі, Японіі, Кітаі, Вялікабрытаніі, Францыі. На Беларусі працуюць 2 прадпрыемствы Ф.-ф.п. У 1951 на базе прадпрыемства, што вырабляла кафлю, пачаў працаваць фарфора-фаянсавы з-д, які вырабляў кубкі, збаны, вазы. З 1962 наз.Мінскі фарфоравы завод (яго філіял дзейнічае ў г. Клецк). З-д выпускае фарфоравы посуд (чайныя, кававыя і сталовыя сервізы, заварныя і даліўныя чайнікі, кубкі), вазы, статуэткі, сувеніры, электратэхн. фарфор, радыёкераміку, вогнетрывалыя вырабы. З 1968 працуе Добрушскі фарфоравы завод, прадукцыя якога — сервізы, дэкаратыўныя талеркі, цукарніцы, дзіцячыя наборы і інш. Сыравіна для вытв-сці завозіцца пераважна з Украіны (каалін, пластычныя гліны, кварцавы пясок) і Расіі (каалін і палявы шпат). Вытв-сць фарфора-фаянсавага посуду на Беларусі ў 1990 склала 29 млн.шт., у 1995—21 млн.шт. і ў 2000—29 млн.шт.Асн. частка прадукцыі выкарыстоўваецца на Беларусі, часткова вывозіцца.
П.І.Рогач.
Да арт.Фарфора-фаянсавая прамысловасць. В.Леантовіч. Чайна-кававы сервіз «Матылёк». 1973. Мінскі фарфоравы завод.