метэо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да метэора. Метэорнае цела. Метэорнае жалеза.
2. Спец. Звязаны з атмасферай, атмасфернымі з’явамі. Метэорныя воды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́вісь, ‑і, ж.
Спец. Вадкасць ці газ, у якіх размешчаны часцінкі якога‑н. цвёрдага цела ў завіслым (у 2 знач.) стане; суспензія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжпу́цце, ‑я, н.
Спец. Адлегласць, палоса паміж двума трамвайнымі або чыгуначнымі пуцямі. Па шпалах ісці было няёмка, і .. [Канстанцін Сцяпанавіч] скіраваў на міжпуцце. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тнік, ‑а, м.
Спец. Прылада ў гармаце, пры дапамозе якой ствол гарматы вяртаецца на месца пасля адкату яго пры выстрале. Спружынны накатнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наркатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго і без дап.
Спец. Прывесці (прыводзіць) у стан наркозу (у 1 знач.). Наркатызаваць хворага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарматы́ў, ‑тыву, м.
Спец. Эканамічны або тэхнічны паказчык норм, у адпаведнасці з якімі выконваецца якая‑н. работа. Тэхнічныя нарматывы. Нарматывы вытворчай працы.
[Ад лац. normatio — упарадкаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелікві́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Маёмасць, якая не можа быць выкарыстана на даным прадпрыемстве і падлягае перадачы каму‑н. або прадаецца.
[Ад лац. liquidus — вадкі, пякучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́гласць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць металу мяняць колер пры награванні. Пабегласць сталі. // Стракатая радужная афарбоўка паверхневага слоя мінералу, якая ўтвараецца пры акісленні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́глы, ‑ая, ‑ае.
Спец. У выразе: пабеглы колер — колер паверхні металаў, мінералаў, пакрытай тонкім слоем вокіслаў, які мяняецца ў залежнасці ад тэмпературы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падса́нкі, ‑нак; адз. няма.
Спец. Кароткія санкі, што прывязваюцца ззаду да вялікіх саней пры перавозцы доўгіх прадметаў (бярвення, дошак і пад.); каркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)