асабіста залежная ад феадалаў інайб. эксплуатуемая частка насельніцтва ў Кіеўскай Русі ў 9—13 ст.і ў Расіі да пач. 18 ст. Паводле прававога становішча набліжаліся да рабоў. Тэрмін «Х.» ўпершыню сустракаецца ў летапісе пад 986. У 11—12 ст. ужываўся для абазначэння розных катэгорый залежнага насельніцтва. Паводле «Рускай праўды» поўнымі (абельнымі) Х. станавіліся: палонныя; самазапраданыя пры сведках; тыя, хто ажаніўся з халопкаю (рабою); свабодныя жанчыны, якія выходзілі замуж за Х.; дзеці Х.; даўжнікі. Уладальнік мог неабмежавана распараджацца асобай Х.: забіць, прадаць, аддаць за даўгі іінш. Ён таксама нёс адказнасць за ўчынкі Х.: знявагу вольнага чалавека, кражу іг.д.Асн. частка Х. працавала ў сельскай гаспадарцы, некаторыя былі рамеснікамі, хатнімі і ваеннымі слугамі, выконвалі функцыі ніжэйшай адміністрацыі ў маёнтках. У Расіі ішоў працэс зліцця Х. з асн. масай прыгонных. У ВКЛнайб. залежныя ад феадалаў людзі наз.чэлядзь нявольная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІЯ (ад грэч. oikonomia загадванне гаспадаркай), сталовы маёнтак,
від дзярж. зямельнага ўладання ў ВКЛ для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Вылучаны з каралеўскіх уладанняў на падставе соймавай канстытуцыі 1589 «Ардынацыя аб каралеўскіх прыбытках Вялікага княства Літоўскага». На Беларусі з 16 ст. існавалі Берасцейская эканомія, Гродзенская эканомія, Кобрынская эканомія, Магілёўская Э. (гл. ў арт.Магілёўская воласць), у 18 ст. — таксама Віцебская, Пінская і Слонімская Э.; у Літве — Аліцкая і Шавельская Э. Мелі ўласную гасп. адміністрацыю, падзяляліся на губерні, войтаўствы, ключы, лясніцтвы. Кіраваліся надворным (гаспадарскім) падскарбіем ВКЛ, які са згоды сойма мог здаваць частку Э. або яе даходы (з мыта, прапінацыі, пошты іг.д.) у заставу або пажыццёвае трыманне аселай шляхце. Для кантролю за станам Э. праводзіліся люстрацыі, у час якіх складаліся інвентары. Для павелічэння сваіх прыбыткаў каралеўскі двор імкнуўся ператвараць у Э. іінш.дзярж. ўладанні, што неаднойчы забараняў сойм. Пасля далучэння ВКЛ да Рас. імперыі ў канцы 18 ст. Э. перайшлі ў царскую казну, некаторыя падараваны прыватным асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНО́ТА, адзіноцтва,
адзін з псіхагенных фактараў, сац.-псіхал. стан ізаляцыі чалавека ад інш. людзей. Выклікаецца геагр. (тэрытарыяльнай), сац., турэмнай, псіхал. ізаляцыяй. Адзіноце спадарожнічаюць вострыя, часцей негатыўныя эмацыянальныя перажыванні, стрэсавая сітуацыя, псіхал. шок. Фізічна адзінокі індывід, звязаны з нейкімі ідэямі, маральнымі каштоўнасцямі іінш., адчувае прыналежнасць да пэўнай сац. групы, грамадства іг.д. Разам з тым індывід можа жыць сярод людзей, але адчуваць поўную ізаляванасць; такі стан — аснова для ўзнікнення шызафрэнічнага стрэсу. Адсутнасць сувязяў з духоўнымі каштоўнасцямі, нормамі, сімваламі выступае як маральная адзінота, з сац. наваколлем — сацыяльная. Фізічная адзінота ўзмацняецца, калі ёй спадарожнічае маральная ці псіхалагічная. Маральная адзінота становіцца адметнай рысай грамадства, у якім разбураецца таталітарны калектывізм і людзі атрымліваюць свабоду самавызначэння, не маючы для гэтага ні імкнення, ні звычак. Аднак побач з адзінотай, якая носіць негатыўны характар, існуе і адзінота, якая лечыць, дапамагае асобе больш поўна раскрыць свае здольнасці, талент, своеасаблівасць.
Літ.:
Швалб Ю.М., Данчева О.В. Одиночество. Киев, 1991;
Фромм Э. Бегство от свободы: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРОЙу музыцы,
1) суадносіны ступеней гукавой сістэмы па вышыні (частаце), выражаныя ў матэм. велічынях. С. абумоўлены рэгіянальнымі ігіст. асаблівасцямі муз. культур. Вядомы 17- і 24-ступенныя сістэмы ў музыцы арабскіх краін, 22-ступенны С. у Індыі, 7-ступенны піфагораў С. у Еўропе (у перыяд развіцця аднагалосся). Для хар. шматгалосся быў неабходны чысты (натуральны або тэрцава-квінтавы) С. Развіццё еўрап. ладагарманічнай сістэмы (павелічэнне колькасці танальнасцей, з’яўленне складаных акордаў, мадуляцый іг.д.) прывяло да нераўнамернай, а потым да раўнамернай 12-ступеннай тэмперацыі С. з матэм. дасканалай фіксацыяй вышынь гукаў перадае норму гукавых суадносін.
3) Асаблівасць настройкі ці канструкцыі муз. інструмента (квінтавы С. скрыпкі, храматычны — баяна, натуральны — валторны). С. духавых інструментаў вызначае суадносіны паміж іх рэальным гучаннем і нотным запісам для іх (труба in B, кларнет in A).
4) Ступень зладжанасці паміж спевакамі ў хоры; характарыстыка хар. гучання.
5) С., або тон, тое, што танальнасць (устарэлае паняцце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕЛКА,
назва бел.т-ра батлейкавага тыпу; самая даўняя і кансерватыўная яго форма; таксама назва скрынкі з нерухомымі лялькамі — правобраз і папярэдніца батлейкавага т-ра (гл.Батлейка). Вядома пераважна ў зах. частцы Беларусі. Назву атрымала ад ясляў (прыстасаванне для корму жывёлы ў хляве), дзе, паводле біблейскага падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Уяўляла адкрытую скрынку накшталт 1-павярховага доміка без пярэдняй сцяны з лялькамі, якая выстаўлялася ў час богаслужэння на Каляды ў храмах. Пры дапамозе лялек стваралася панарамная статычная кампазіцыя — сцэны на адну з біблейскіх тэм (нараджэнне Хрыста, пакланенне вешчуноў іг.д.). Паказы суправаджаліся звычайна спяваннем рэліг. вершаў, кантаў і псальмаў. Часам Я. аздаблялі дэкарат. дэталямі, промнямі каляднай зоркі з каляровай паперы ці кардону, якія ўваходзілі ў атрыбутыку нар. калядных тэатралізаваных прадстаўленняў.
Літ.:
Барышаў Г.І., Саннікаў А.К. Беларускі народны тэатр «батлейка». Мн., 1962;
Каладзінскі М.А. Батлейка // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1;
Народны тэатр.Мн., 1983;
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в. Мн., 1992;