прыла́даж. (прыстасаванне, інструмент, сродак) Vórrichtung f -, -en, Éinrichtung f -, -en, Mechanísmus m -, -men;
прыла́ды пра́цыÁrbeitswerkzeug n -(e)s;
пісьмо́выя прыла́ды Schréibzeug n, -es, Schréibutensili¦en pl;
спарты́ўныя прыла́ды Spórtbedarf m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тымпа́н ‘старадаўні музычны інструмент — род медных талерак або невялікай літаўры’ (ТСБМ), ст.-бел.тимпанъ ‘тс’ (ГСБМ), укр.тимпа́н, рус.тимпа́н, стараж.-рус.тумпанъ, тумбанъ, тимпанъ (з XI ст.), ст.-слав.тѫпанъ ‘тс’. Запазычана са ст.-грэч.τύμπανον ‘від барабана’ ці з новагрэч.τούμπανο ‘тс’, што ўзыходзіць да τύπος ‘удар’, ‘знак, адбітак’, τύπτω ‘біць, удараць, паражаць’. У заходнееўрапейскія мовы слова прыйшло праз лац.tympanum ‘бубен’ (Фасмер, 4, 59; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 568).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
металафо́н
(ад метал + -фон)
ударны музычны інструмент, у якім крыніцай гукаў з’яўляюцца падабраныя па гучанню ў адпаведным парадку металічныя пласцінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гно́ман
(гр. gnomon)
старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня на гарызантальнай пляцоўцы; зараз выкарыстоўваецца толькі як сонечны гадзіннік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гэ́бель
(польск. hebel, ад ням. дыялектнага hebel)
сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дошак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
віёла-баста́рда
(іт. viola bastarda)
струнны смычковы музычны інструмент, які быў пашыраны ў 16—18 ст. галоўным чынам у Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́йсмус
(ням. Reißmaß, ад reißen = крэсліць + Maas = мера, памер)
інструмент для правядзення ліній, паралельных краю якога-н. вырабу ці дэталі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
саз
(тур. saz, ад перс. saz)
струнны шчыпковы музычны інструмент, распаўсюджаны ў народаў Закаўказзя, Ірана, Афганістана і іншых краін Усходу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стаме́ска
(ням. Stemmeisen)
сталярны інструмент у выглядзе завостранай стальной пласцінкі з драўлянай ручкай для выбірання пазоў, гнёздаў у дрэве, дошках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фле́йта
(ням. Flöte, ад праванс. flaut)
драўляны духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе цыліндрычнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)