размеркаванне імавернасці выпадковай велічыні з цэлалікавымі неадмоўнымі значэннямі. Функцыя П.р. такіх велічынь задаецца формулай
, дзе λ > 0 — параметр, які супадае з матэматычным чаканнем і дысперсіяй выпадковай велічыні, k = 0, 1, 2, ... — нумар выпрабавання. Атрымана С.Д.Пуасонам (1837) пры вывядзенні набліжанай формулы бінаміяльнага размеркавання пры вялікім ліку выпрабаванняў.
У тэарэтыка-імавернасных мадэлях П.р. выкарыстоўваецца як набліжанае і як дакладнае размеркаванне. Напр., калі пры n незалежных выпрабаваннях падзеі A1, ..., An назіраюцца з аднолькавай малой імавернасцю p, то імавернасць адначасовага ажыццяўлення якіх-н. k падзей набліжана выражаецца функцыяй pk(np) (гл.Пуасона тэарэма). У прыватнасці, такая мадэль добра апісвае працэс радыеактыўнага распаду і інш.фіз. з’явы. Як дакладнае П.р. выкарыстоўваецца ў тэорыі выпадковых працэсаў, напр., пры разліку нагрузкі ліній сувязі, дзе мяркуюць, што колькасці выклікаў на працягу неперасякальных інтэрвалаў часу ёсць незалежныя выпадковыя велічыні, якія падпарадкоўваюцца П.р.
А.А.Гусак.
Пуасона размеркаванне. Pk(λ) з рознымі значэннямі параметра λ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тубарам, ст.-бел.тубаромъ ‘ноччу’: тубаром то ест в полню (ГСБМ). Няясна. Знешне падобна да архаічнага рус.ту́пора ‘ў тую пару, у той час, калі’, што выводзіцца з *въ ты поры ‘ў тую пару’ (Анікін, РЭС, 9, 81). Параўн. тупраш, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабро́, ‑а; мн. рэбры, ‑аў; н.
1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзілі ходырам.Чорны.
2. Частка каркаса якога‑н. збудавання, прадмета, часцей выгнутая. Мужчыны звязвалі з жэрдак рэбры лодкі.Маўр.На рацэ ляжалі ў вадзе разадраныя выбухам фермы чыгуначнага моста і побач з імі прыгожа свяціліся рэбры новых пралётаў.Савіцкі.
3. Лінія перасячэння дзвюх плоскасцей. Рабро куба. Рабро піраміды.// Вузкі востры край чаго‑н. То прыгладзіць [муляр] гліну, то рабром [кельмы] зрэжа гурбяк на атынкаванай сцяне, то вострым кончыкам падчэпіць і адкіне кавалак старога тынку.Нядзведскі.// Вузкая старана якога‑н. прадмета (па яго даўжыні). Рабро цагліны. Рабро далоні. Ставіць дошку на рабро.
•••
Адны рэбры — вельмі худы, благі.
Палічыць рэбрыгл. палічыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушчамі́цца, ушчамлюся, ушчэмішся, ушчэміцца; зак.
1. Аказацца заціснутым, сціснутым з двух бакоў; зашчаміцца. [Свіння] то ўшчэміцца ў плот, то ўлезе ў шкоду, то раптам выпрастаецца на дарозе і імчыцца нема-ведама куды.Чарнышэвіч.Левая нага мая ушчамілася паміж бярозак.Жычка.// Уціснуцца, усунуцца; прымасціцца дзе‑н. [Ірма:] — Ведаю, цябе зноў цягне мора. Але сёння пасля шторму, там [на пляжы] з лежаком не ўшчэмішся.Карамазаў.Ніхто ў цягніку не спаў. Нават тых, каму пашэнціла ўшчаміцца і расцягнуцца на верхніх паліцах, не браў сон.Грахоўскі.
2. Трапіць куды‑н., апынуцца ў цяжкім становішчы. [Шабета:] — К[о]жны, як толькі ў пастку ўшчэміцца, авечкай стаць хоча...Мележ.//перан. Уладкавацца на работу. — Хваліўся [Покат] мне, — падхапіў Галаўня, — што быў на Урале, у шахце. І адтуль, відаць, выкурылі. Цяпер да нас хацеў ушчаміцца.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размазня́ж., прям., перен., разг. размазня́;
нас частава́лі не́йкай ~нёй — нас угоща́ли како́й-то размазнёй;
не хло́пец, а р. — не па́рень, а размазня́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
круціхво́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і круцёлка (у 2 знач.). То ж трэба думаць, нейкая гадаўка і круціхвостка падабрала вунь якую чыстую, вунь якую далікатную душу!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нна,
1.Прысл.да законны (у 1 знач.).
2.узнач.вык. Справядліва, па закону. — А што калі мая дачка сотак пяць у лядзе проса пасеяла, дык то ж законна, яна работніца лясгаса.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадзяні́к, ‑а, м.
Уст. У народных павер’ях — уладар вадаёмаў, які жыве ў вадзе. Успомніў Тараска казку пра вадзяніка. Але ж то была казка, і ён добра ведаў, што ніякіх вадзянікоў папраўдзе не бывае.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)