чыно́ўнік, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і буржуазных краінах — дзяржаўны служачы. Я падаў чыноўніку свой дакумент — чорную кніжку з гербам Савецкага Саюза на вокладцы і залацістымі літарамі: «Службовы пашпарт». Новікаў.

2. перан. Асоба, служачы, які выконвае сваю работу фармальна, раўнадушна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі. [Ладынін:] — Малады чалавек, а такі... чыноўнік. Нічога яго не хвалюе, не радуе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкурадзёр, ‑а, м.

Разм.

1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл. Ды такіх коней я і дарэмна не ўзяў бы. Гэта былі недабойкі, ад якіх, відаць, і шкурадзёры адракліся. Якімовіч.

2. перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта, кулака і пад.; жывадзёр. [Галя:] — За хамуты будзе старацца спагнаць [Чапялевіч]. А каб жа працы той. Ну і шкурадзёр. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.

1. Вырабляць што‑н. пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Дэталі можна не толькі выточваць, а і штампаваць. Шахавец.

2. Ставіць штамп (у 2 знач.) на што‑н. Штампаваць паперу.

3. перан. Рабіць што‑н. без душы, фармальна, па старых гатовых узорах. Усю зіму раённы апарат Старанна штампаваў калгасам дырэктывы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шурпа́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шурпатага. Каб не ўпасці, Алеся намацвае рукамі халодную шурпатасць сцяны. Скрыган.

2. Нягладкае, з невялікімі няроўнасцямі месца. Настаўнік узяў разец і некалькі разоў прайшоўся ім, падчышчаючы шурпатасці. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (шурпа́тасці, ‑ей); перан. Непрыемнасці, непаразуменні і пад. (пра чые‑н. адносіны). Час ідзе. З кожным днём змяняецца жыццё, згладжваюцца былыя шурпатасці. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабяту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Пяюць яе [песню] шчабятухі расчулена, Дадому вярнуўшыся з выраю. Барадулін. Ластаўка, шчабятуха, Не адлятай, гасці! Лужанін.

2. перан. Разм. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць. Гэта яна — мая вясёлая, галасістая шчабятуха Паўлінка сышла са сцэны.. і стала зноў той самай мілай і сур’ёзнай Леначкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіцэ́нтр, ‑а, м.

Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху. // перан. Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум. Свірка.

[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

attract [əˈtrækt] v.

1. (звыч. passive) ва́біць, захапля́ць, ціка́віць; І had always been attracted by the idea of working abroad. Мне заўсёды было цікава папрацаваць за мяжой.

2. прыця́гваць (таксама перан.);

The warm damp air attracts a lot of mosquitoes. Цёплае вільготнае паветра прыцягвае мноства маскітаў;

She tried to аttract the attention of the waiter. Яна зрабіла спробу прыцягнуць увагу афіцыянта.

3. phys. прыця́гваць;

A magnet attracts iron. Магніт прыцягвае жалеза.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reflect [rɪˈflekt] v.

1. (in) адлюстро́ўваць; адлюстро́ўвацца (таксама перан.);

His emotions were reflected in his face. Усе яго пачуцці адлюстроўваліся на яго твары.

2. адбіва́ць; адбіва́цца (пра святло, гук і да т.п.);

White clothes are cooler because they reflect the heat. Белае адзенне больш ахаладжальнае, таму што яно адбівае сонечныя промні.

3. (on/upon) меркава́ць, разду́мваць;

I must reflect upon what you have said. Я павінен падумаць над тым, што ты сказаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ва́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, вахт і -аў, ж.

1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

Заступіць на вахту.

Несці вахту.

Начная в.

2. Месца, дзе знаходзіцца дзяжурны, вахцёр; памяшканне для вахцёраў (разм.).

Ключы на вахце.

3. перан., чаго або якая. Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).

Працоўная в.

|| прым. ва́хтавы, -ая, -ае.

В. журнал.

Вахтавая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)