паўвостраў на Пд Італіі, паўд. частка Апенінскага п-ва. Абмываецца Іанічным м., Месінскім прал. і Тырэнскім м.Даўж. каля 250 км, шыр. ад 40 да 100 км. Большую частку паўвострава займаюць горныя масівы — Калабрыйскія Апеніны выш. да 2271 м. Горы складзены на У пераважна з вапнякоў і флішаў, на З — з гранітаў і гнейсаў. Клімат на больш нізкіх тэр. міжземнаморскі. Т-растудз. да 10 °C, ліп. 26 °C. Ападкаў 800 ммза год. У гарах клімат больш халодны, са снегам і туманамі. На схілах гор маквіс, месцамі букавыя і хваёвыя лясы. Уздоўж берагоў узгорыстыя апрацаваныя раўніны. Характэрны землетрасенні. Нац. парк Калабрыя. Порт Рэджа-ды-Калабрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦО́Ў (сапр.Фрыдлянд) Міхаіл Яфімавіч
(12.6.1898, Кіеў — 4.4.1942),
расійскі пісьменнік, журналіст. Чл.-кар.АНСССР (1938). Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралаг. ін-це (1915). З 1922 у газ. «Правда». Заснавальнік і першы рэдактар час. «Огонёк» (1923—38), рэдактар час. «Крокодил», «За рубежом» (з М.Горкім). У 1938 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1919. Аўтар шматлікіх фельетонаў, кн. нарысаў «Стварэнне свету» (1928), «Хачу лятаць» (1931), цыкла сатыр. навел «Іван Вадзімавіч, чалавек на ўзроўні» (1933), кн. «Буравеснік. Жыццё і смерць Максіма Горкага» (1938). Вынікам паездкі ў Іспанію ў 1931 і 1936 сталі кнігі «Іспанская вясна» (1933) і «Іспанскі дзённік» (кн. 1, 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ННА (Canna),
род кветкавых раслін манатыпнага сям. каннавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Азіі. На Беларусі інтрадукавана К. індыйская (C. indica), вырошчваецца ў аранжарэях і цяпліцах. Шматлікія (больш за 1000) сарты К. (найб. вядомыя: з зялёным лісцем — Залатая Птушка, Вогненная Птушка, Прэзідэнт; з бронзава-чырв. лісцем — Кароль Гумберт, Вогненны Чараўнік) аб’ядноўваюць пад назвай К. садовая (C. × generalis, C. × hortensis).
Шматгадовыя травяністыя расліны з моцнымі сцёбламі і клубнепадобна-патоўшчанымі карэнішчамі. Лісце чаргаванае, шырокаэліптычнае (даўж. да 60, шыр. да 35 см). Кветкі буйныя, асіметрычныя, двухполыя, чырв., ружовага, жоўтага і інш. колеру ў верхавінкавым гронкападобным або мяцёлчатым суквецці. Плод — каробачка. Дэкар., лек., тэхн., кармавыя і харч. расліны.
аўстрыйскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Князь фон Каўніц-Рытберг (з 1764). На аўстр.дзярж. службе з 1735. Пасланнік у Турыне (1742—44) і Парыжы (1750—53). Дарадца пры ген.-губернатару аўстр. Нідэрландаў (1744—46). Аўстр. ўпаўнаважаны на Ахенскім мірным кангрэсе 1748 (завяршыў вайну заАўстрыйскую спадчыну). Дзярж. канцлер Аўстрыі ў 1753—93. Лічыў гал. праціўнікам Аўстрыі Прусію. Каб адваяваць у апошняй Сілезію, дамогся заключэння ў Сямігадовую вайну 1756—63 саюзу з Францыяй, Расіяй і Швецыяй (1757). Дамогся перадачы пад уладу Аўстрыі Галіцыі (1772) і Букавіны (1774). Ва ўнутр. палітыцы быў прыхільнікам рэформ у духу асветнага абсалютызму, у т. л. рэарганізаваў дзярж. канцылярыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЛА (Lassila) Маю [сапр.Унтала Ціецявяйнен
(Untola Tietäväinen) Алгат; 28.11.1868, Тохмаярві, Карэлія — 21.5.1918], фінскі пісьменнік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сортавала. У 1898—1904 жыў у Пецярбургу. У аўтабіягр. раманах «Хархама» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатыр.-гумарыстычныя аповесці «Па запалкі» (1910, аднайм.сав.-фін. кінафільм 1980, рэж. Л.Гайдай),
«Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п’есы «Калі любяць удаўцы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі У.Арлоў, Я.Лапатка.
Тв.:
Бел.пер. — Басяк з таго свету. Ад вялікага розуму. Мн., 1990;
Рус.пер. — За спичками: Повести. Петрозаводск, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІ́НЧА СУД»,
у ЗША з 18 ст. пазасудовая расправа (самасуд), якая ўчынялася, як правіла, над неграмі. Назва ад прозвішча амер. расіста Ч.Лінча, які ў гады Вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83 камандаваў батальёнам стралкоў у штаце Віргінія, дзе законныя суды фактычна не дзейнічалі. Ён самачынна стварыў суд, які жорстка распраўляўся са злачынцамі і гал.ч.зпаліт. праціўнікамі. У кастр. 1782 спец. законам дзеянні Лінча прызнаны незаконнымі, аднак накіраванасць яго дзейнасці не была асуджана. «Л.с.» найб. шырока быў распаўсюджаны з канца 19 ст. да 1930-х г. Сістэма няпісаных правіл лінчавання асабліва правакавалася крайне правымі прафашысцкімі арг-цыямі — ку-клукс-клан, Т-ва Дж.Бэрча і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТО́Ў (Канстанцін Якаўлевіч) (199. 1900, г. Адэса, Украіна — 6.9.1983),
расійскі кампазітар. Нар.арт. Расіі (1973). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1922). З 1919 у Саратаўскім т-ры мініяцюр, з 1923 у Маскве. Асн. галіна творчасці — песня (больш за 800, у т. л. «Песня пра тачанку», «У зямлянцы», «Махорачка», «Хадзілі мы паходамі», «Севастопальскі вальс» і інш.). Аўтар опер «Алеся» паводле А.Купрына (паст. 1959), «Дачка Кубы» (паст. 1962), 10 аперэт, у т. л. «Караліна» паводле К.Гальдоні (паст. 1948), «Севастопальскі вальс» (паст. 1961), «Сэрца балтыйца» (паст. 1964), вак.-сімф. паэмы «Грэнада» (1968), араторыі, сімфоніі, фантазіі для аркестра, канцэрта для скрыпкі зарк. (1970), музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦЭ́ВІЧЫ,
удзельнікі паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, браты: Міхаіл Аляксандравіч (1.7.1840—18.6.1863) і Іван Аляксандравіч (Ян-Алаіз; 2.8.1841—18.6. 1863). З дробнай бел. шляхты Магілёўскай губ. Скончылі Полацкі кадэцкі корпус (1859, 1861). У чыне прапаршчыкаў накіраваны на службу ў артыл. брыгады ў Магілёў. Напярэдадні ўзбр. выступлення на Магілёўшчыне, прызначанага на 23.4.1863, уцяклі з часці, прыбылі на зборны пункт каля в. Чарнаручча і прынялі ўдзел у фарміраванні і дзеяннях Чарнаруцкага (Магілёўскага) атрада. Пасля разгрому атрада ўрадавымі войскамі 27.4.1863 каля в. Славені (Талачынскі р-н) трапілі ў палон. Паводле прысуду ваен. трыбунала «за парушэнне воінскай прысягі» публічна расстраляны ў Магілёве разам з І.Анцыпам і У.Корсакам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МА́СА—СВЯЦІ́ЛЬНАСЦЬ» ДЫЯГРАМАў астраноміі,
залежнасць паміж масамі зорак і іх свяцільнасцямі. Тэарэтычна прадказана А.Эдынгтанам у пач. 20 ст. На аснове законаў нябеснай механікі вызначаны масы некаторых зорак, якія ўваходзяць у склад падвойных зорак. Для іх выяўлена эмпірычная залежнасць паміж масай і баламетрычнай свяцільнасцю: Lbol=M3,9, дзе L — свяцільнасць зоркі, М — яе маса. З формулы вынікае, што ў верхняй частцы галоўнай паслядоўнасці (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма) знаходзяцца самыя масіўныя зоркі з масамі, у дзесяткі разоў большымі за сонечную. Выкарыстанне «М.—с.» д. дае магчымасць па вядомай свяцільнасці вызначаць масы адзіночных зорак, для якіх гэта нельга зрабіць з непасрэдных назіранняў.
А.А.Шымбалёў.
«Маса—свяцільнасць» дыяграма для зорак галоўнай паслядоўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЗБІР (Міхаіл Аляксандравіч) (4.11.1855, г. Тула, Расія — 10.10.1935),
расійскі заолаг. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878), працаваў у ім (з 1886 праф.). З 1911 праф. Вышэйшых жан. курсаў у Маскве. У 1917—19 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі і параўнальнай анатоміі. Распрацаваў падзел Палеарктыкі на 6 зоагеаграфічных зон. Аўтар першых зводак па сістэматыцы і біялогіі птушак Расіі («Птушкі Расіі», т. 1—2, 1893—95, і «Паляўнічыя і прамысловыя птушкі Еўрапейскай Расіі і Каўказа», т. 1—2, з атласам, 1900—02).
Тв.:
За Дарвина. М.; Л., 1927;
Очерк истории фауны европейской части СССР. М.; Л., 1934.