Прысы́рыць ’даручыць; прымусіць; адчувальна ўздзейнічаць’; ’прыручыць’; ’пакінуць’, прысырэ́ць ’надакучыць’ (Мат. Гом., ТС; жыт., Жыв. НС; мазыр., ГЧ). Няясна; відаць, корань той жа, што і ў осы́рыць ’пакінуць’ (ТС), якое Супрун выводзіць са ст.-рус. сирыи ’сіроцкі, асірацелы’, гл. асірацець, хаця семантыка разглядаемага слова не зусім ясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́здрыкі ’аладкі, спечаныя з толькі што замешанага хлебнага цеста’ (Скарбы). Відаць, да пузды́р ’пухір’, параўн.: папячэ тых пуздрыкаў, яны такія наздраватыя (там жа); параўн., ад-нак, рус. пуздырять ’есці з прагнасцю’, якое Тапароў (Балтийские яз., 45) лічыць літуанізмам — літ. pūzras, pūzdras ’спарахнелае дрэва’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́цікі ’пацёкі, рагі (поту, слёз, дажджу і пад.)’ (Бяльк., Шымк. Собр., Касп.; рас., Шатал.; круп., шуміл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’ледзяшы’ (ЛА, 3; ушац., Нар. лекс.). Ад *пуцік ’дарожка’, памянш. да пуць ’шлях, дарога’, параўн. укр., рус. пу́тик ’дарожка’, в.-луж. pućik ’дарожка, сцежка’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісу́лька1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).

Пісу́лька2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус. яско́лка, параўн. балг. роговка ’тс’, серб. птичја трава, рожац. Ад рог1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы той жа расліны — вагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити се ’раззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рама́н1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус. дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).

Рама́н2 (ramán) ’рамонак’ (Федар.), рамо́н ’дзікі рамонак’ (Нас.), рома́н, ромо́н ’тс’ (ТС). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)