Аршы́н. Ст.-бел. аршинъ. Рус. аршин з 1489 у помніках зносін з Польска–Літоўскай дзяржавай (Унбегаун, La langue russe, 166), ст.-укр. аршин гл. Рогаль (З історії, 182). Крыніца беларускага слова — цюркская з іранскай (Вольскі, «Узвышша», 1929, 6, 114; Юргелевіч, Курс, 137; Курс суч., 161). Параўн. Фасмер, 1, 92; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 30; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 229. Дзмітрыеў (Строй, 522–523) лічыць непасрэднай крыніцай рус. аршин татарскае (казанска-татарскае) слова. Бел. аршын, верагодна, з крымска-татарскай, у якой з турэцкай, магчыма, праз украінскае пасрэдніцтва; тур. arsin ’тс’ < іран. арш ’локаць’ (Локач, 10). Нельга цалкам выключыць і беларускае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск. bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лак проста з польск. bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр. бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл. — ‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўку́н ’ярмо для запрагання аднаго вала’ (КЭС, лаг.), частка ярма’ (Сцяц.). Укр. бовку́н ’ярмо для аднаго вала; вол, якога запрэглі ў адзіночку; вялікі сноп чароту’, рус. дыял. болку́н ’вупраж валоў’. Шаравольскі (Рум., 55) выводзіў укр. слова (без бел. і рус. матэрыялу) з рум. boŭ ’бык, вол’ + суф. ‑ун; так і Рудніцкі, 157. Фасмер, 1, 188 (без бел. і ўкр. матэрыялу), выводзіў з об‑ і валоку. Гэту этымалогію можна прыняць. Дзеяслоўны вакалізм быў у ступені рэдукцыі (*vъlk‑ < *vьlk‑). Такая этымалогія робіць зразумелым, чаму, напр., ва ўкр. гаворках бовку́н азначае і сноп чароту’ (*’тое, што цягнуць, нясуць, ахапка’). Гл. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тушка ’пападдзя’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк.; драг., КЭС). Укр. ма́тушка ’тс’, ’начальніца манастыра’. З рус. ма́тушка ’тс’.

Мату́шка 1 ’маток нітак’ (Касп.; гродз., лудз., брасл., Сл. ПЗБ). Рус. мотушка ’тс’, ’катушка з ніткамі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 72.

Мату́шка 2 ’матавала, прылада, на якую матаюць ніткі’ (воран., Шатал., жлоб., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’прылада, на якую разматваюць ніткі з маткоў’ (навагр., Сцяшк. Сл.), рус. кастр., калін., маск., горкаўск. мотушка ’тс’, мату́шачка, мату́шычка ’нізка (грыбоў)’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. арханг. матушка ’звязка абаранкаў дамашняга прыгатавання’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэндлік, мэндаль, мэ́ндаль, мэндыль, мэндзяль, мэндля, мэндла ’маладая укладка 5 або 10–15 снапоў, пастаўленых у кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху’ (ТСБМ, Бір. дыс.; івац., Сл. Брэс.; Шат., Сл. ПЗБ, Сцяц.; гродз., КЭС; карэліц., Шатал.; навагр., Нар. словатв.; паўн.-зах., ДАБМ, к. 286), ’укладка з 30 снапоў’ (кам., Шатал.); ваўк. ’пятнаццаць штук чаго-небудзь’ (Сл. ПЗБ). З польск. mendel, mędel, mandel, mądel, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’15–16 штук чаго-небудзь’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 147 і 149; Выгонная, БЛ, 6, 1974, 64 і Бел.-укр. ізал., 15) < с.-лац. mandala ’кораб, кош’ (Васэрцыер, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьте ’драбната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел. мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац. miseria ’гора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апрана́ць 1, апранацца, апрануць, апрануцца, апранаха, магчыма, сюды ж уласнае імя Апраніч (ад *апрана ’адзенне’ — Бірыла, Бел. антр., 2, 22). Рус. дыял. опрянать(ся), опрянуть(ся) ’адзець, накрыць’. Ст.-бел. (XV ст.) опрянути ’асядлаць’ (Карскі, Труды, 313). Ад *ob‑pręt‑nǫti, *prętati ’хаваць’ (гл. апратаць). Трубачоў, пісьм. паведамл. У тлумачэнні Супруна (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылковае сумяшчэнне апранаць 1 і апранаць 2.

Апрана́ць 2, апрануць, опрянуць, опрянуцца ’моцна ўдарыць, ударыцца’ (Касп., Нас.). Ад зафіксаванага ў Насовіча прануць (прянуць) ’ударыць’ (гл.). Супрун (Веснік БДУ, 1971, 2, 62–64) памылкова сумяшчае з апранаць 2 слова апранаць 1, якое мае іншае тлумачэнне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвір ’буйназярністы пясок’. Рус. дыял. жвир ’тс’ (Літва, Латвія), польск. żwir ’тс’ (і шэраг вытворных). Параўн. рус. дыял. гверста́ ’тс’, серб.-харв. звр̑ст ’тс’. Фанетыка і геаграфія бел. і польск. форм указваюць на іх літ. паходжанне: літ. žvỹras ’тс’ (Эндзелін, Darbu, 1, 103; Карскі, Труды, 395, Лаўчутэ, Сл. балт., 54; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1969, 5, 142). Рус. гверста і серб.-харв. зврст суадносяцца з літ. як роднасныя. Фрэнкель, 1328–1329; Траўтман, 375; Фасмер, 1, 398–399; Брукнер, 668; Скок, 3, 668. Гл. яшчэ жарства. Аб пашырэнні жвір у бел.-польск. сумежжы гл. Зданцэвіч, Зб. Фальку, 347–399. Урбуціс, Baltistica, 19, 150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус. зефи́р, укр. зефі́р ’тс’. Ст.-рус. зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч. ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц. zephir (< лац. zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайданы́ ’злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тых, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах’ (БРС, ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.). У гэтай жа форме слова вядома і ў іншых мовах: рус. (паўд. і зах., паводле Даля, смален., СРНГ), укр. кайдани, польск. kajdany. Па сутнасці, бел.-укр. лексема (польск. з укр., гл. Слаўскі, 2, 24, там і літ-pa). Магчыма, аб укр. крыніцы неабходна меркаваць і для бел. слова. Першапачаткова — араб. kajdani — форма парнага ліку ад kajd ’завязка, пута’ (так у Міклашыча, 110). Слова распаўсюджвалася, верагодна, праз цюрк.-тат. пасрэдніцтва. З літаратуры параўн. Бернекер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)