Ляўконія ’мацыёла, Matthiola R. Br.’ (ТСБМ, Кіс.). З польск. lewkonia (як piwonia) з lewkoja ’тс’ (Брукнер, 678; Слаўскі, 4, 189–190). Да ляўкой (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґвэ́ґня ’багна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, звязана (як гэта наогул бывае ў назвах багны) з гукапераймальным дзеясловам гвягаць ’гаварыць недарэчнае, звягаць’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́сякава (нісяково) ’ніякавата, няёмка’ (ТС). З ні сяк, параўн. ні так, ні сяк ’ні так, ні гэдак’, гл. сякаво ’так сабе, абы-як’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́бнаж (*вобнаж) ’узятак на лапках пчалы’ (Нар. сл.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад нага: *об‑ног‑ь, як вобач (гл.) ’у баку’ < *об‑бок‑ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магна́ты ’вялікі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утворана з магнат пры дапамозе канчатка ‑ы (як лабаты, чубаты) па ўзору арганісты ’арганіст’, аднак з пэўным пераасэнсаваннем семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазёк! ’пра няўмелае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальнае слова ад мазаць (гл.). Канцавое ‑к‑ замест ‑х‑ (як, напр., пялёх!), відавочна, пад уплывам слова мазок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяршчы́на, мыршчына ’бязлюддзе (як быццам усё вымерла)’ (малар., Нар. лекс.). Відаць, з умыршчына < умыриты < мерці (гл.). Аб суфіксе ‑шчына гл. Сцяцко, Афікс. наз., 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ндры ’апорнае прыстасаванне дли вясла на плыце’ (Сл. паўн.-зах.). Плытагонная тэрміналогія, як правіла, ням. паходжання. Але ў даным выпадку дакладную крыніцу вызначыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абсупо́ніваць ’абыгрываць’ (Нас.) да супоня, супоніць (гл.). Відаць, семантычна звязана з супоніць ’біць супоняй’ і ’біць (наогул)’. Параўн. «Глядзі, як вашага брата супоняць» (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)