1.Дзеяннепаводледзеясл. высылаць — выслаць 1 (у 2 знач.).
2. Мера пакарання. Тры гады назад, адбываючы высылку ў Сімбірскай губерні, ён напісаў баладу пра пакуты маладога вявня...Мехаў.
3.Рмн.‑лак. Разм. Месца ссылкі. [Вера:] — Пасля Лютаўскай рэвалюцыі .. [муж] вярнуўся з высылкі, і яны пачалі жыць зноў разам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяззбро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:] — Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна.Колас.//перан. Пазбаўлены якіх‑н. сродкаў абароны або нападу. Рудзін уяўляў, што вось перад ім бяззбройны стаіць Андрэй, а ён кідае яму ў вочы свае словы, і Андрэй маўчыць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. звальваць — зваліць 1 (у 3, 5 знач.).
2. Беспарадкава накіданая куча чаго‑н. Аднаго разу Міхальчук ішоў каля РТС і ў звалцы старога жалеза заўважыў тры іржавыя карпусы ад жняярак.Карпюк.
3. Месца, куды звозяць, выкідваюць смецце, непрыгодныя рэчы. Гарадская звалка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каю́к1, нескл., м.
Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам!Колас.Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк.Быкаў.
каю́к2, ‑а́, м.
Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.
[Тур.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак.
1. Набрудзіць мокрымі нагамі, наслядзіць. Натаптаць на падлозе.
2.што і чаго. Прытоптваючы або ўціскаючы, шчыльна злажыць, улажыць што‑н. Напакавалі мы.. [канюшынаю] стары сяннік. У палукашак туга натапталі сена. Так што [каню] на дзён тры, а то і чатыры хопіць.Якімовіч.У люльку Нупрэй зноў натаптаў тытуню. Зноў пыхкаў дымам.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Школьны вучнёўскі стол, злучаны ніжняй часткай з лаўкай. Хваля гэтага заціхання паволі праходзіць па ўсёй школе і, нарэшце, зусім глухне на задніх партах.Колас.Змітрок азірнуўся і ўбачыў Пятра, рабога Петрака, з якім тры гады сядзеў на адной парце.Ваданосаў.
•••
Са школьнай парты — з часоў вучобы ў школе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патае́мнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць патаемнага. Стагоддзі зямля маўчала, і людзі хадзілі па ёй і звыкліся з яе патаемнасцю.«Звязда».// Тайна, сакрэт. І бацюшка знарок ездзіў у Вільню, хадзіў там аж тры дні, пакуль знайшоў патрэбнае. Вось толькі не мог дадумаць, каму б .. даверыць тую патаемнасць. Прыглядваўся бацюшка да палешукоў, прыкідваў, хто б не падвёў.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рознакалі́берны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае розны калібр. Запрэжаныя па чатыры і тры пары цяжкавозы, напнуўшыся, цягнулі рознакаліберныя гарматы.Гурскі.
2.Разм. Розных памераў, рознай формы, фасону і пад. Зараз-жа дзябёлая Акуля — яна была старожкаю пры школе і разам гаспадыняю кухні — прынесла пяць рознакаліберных талерак, столькі ж зборных відэльцаў ды пару нажоў-інвалідаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́пціх, ‑а, м.
1. Кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў і пад., аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам. Разважаючы над гэтым, я прызнаўся Міхасю Андрэевічу, што лічыў яго карціны «Пакаранне», «Рабочыя» і «Хлеб» трыпціхам.Зуёнак.// Паэтычны твор з трох вершаў, урыўкаў і пад., аб’яднаных агульнай задумай.
2. Складаны абраз 1, які мае тры створкі.
[Грэч. triptychos — трайвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РКЛІ ((Berkeley) Джордж) (12.3.1685, г. Кілкені, Ірландыя — 14.1.1753),
англійскі тэолаг і філосаф. Атрымаў адукацыю ў Дублінскім ун-це. З 1734 епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб’ектыўнай рэальнасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб’ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, акрамя субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму, уяўлення аб матэрыі як прадметнай аснове (субстанцыі) целаў і іх якасцяў, а таксама вучэння Дж.Лока і Ньютана аб матэрыі і прасторы. Лічыў немагчымым утварыць агульныя ідэі прасторы і матэрыі, абстрагаваўшыся ад уласцівасцяў асобных рэчаў, паколькі ў чалавека няма пачуццёвага ўспрымання матэрыі. Зыходзячы з канцэпцыі суб’ектыўнага ідэалізму сцвярджаў, што нават калі б усе суб’екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — суб’екта, які не можа знікнуць, і таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямля з усім, што існуе на ёй. Асн. працы: «Спроба новай тэорыі погляду» (1709), «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (т. 1—2, 1732) і інш.