1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыкі.Гарэцкі.
2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаў у акрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.пераважнамн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.
2.Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч.Пестрак.Не так шкода, як невыгода.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́х, ‑у, м.
Разм. Дзеянне, якое мае сваёй мэтай падвесці або паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. Стары, чакаючы, відаць, нейкага падвоху, дабрадушна ўсміхаецца і маўчыць.Дадзіёмаў.Хлапчук зноў ускінуў свае сінія вочы і, не ўбачыўшы на маім твары падвоху, хітранька ўсміхнуўся і глянуў на старога доктара.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.
Разм. Тое, што і сум. Некалькі хвілін прыемна было адпачыць, а потым паступова находзіла нейкая неадольная сумота і нават крыўдна рабілася за сваё становішча.Кулакоўскі.Марына слухае ў сумоце, А ў думках ёй карціць адно.Колас.Нудныя дні насталі для яго [Ігнася]. Сумота.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уграз, ‑ла; зак.
Засесці, увязнуць у гразі. — На поплаве ледзь не ўгразлі, — дадаў, пасмялеўшы, Максім.Хомчанка.//перан.Разм. Трапіўшы ў якое‑н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго. Угразнуць у даўгах.
•••
Угразнуць па вушыўчым — цалкам, поўнасцю аддацца чаму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bring up
а) гадава́ць (дзяце́й); узгадо́ўваць
б) выхо́ўваць; адуко́ўваць; навуча́ць
в) прапанава́ць (плян) для дыску́сіі
г) ста́віць на вышэ́йшае стано́вішча; падыма́ць, узво́дзіць уго́ру
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
posture
[ˈpɑ:stʃər]1.
n.
1) паста́ва, по́за f. (це́ла)
2) informalстано́вішчаn., пазы́цыя f., стан -у m. (спра́ваў)
2.
v.
прыма́ць, займа́ць по́зу
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́марасць ’псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-небудзь, зайздрасцю і інш.’ (навагр., Жыв. сл.), ’прыгнечаны стан духу’ (Некр.), ’бязрадаснае адчуванне’ (Гарэц., Др.), ’роспач, цяжкае становішча; слабасць’ (Сл. ПЗБ). Лічыцца запазычаннем з літ.nẽrimastis ’турботы’, пры гэтым адбылася перастаноўка складоў і адаптацыя да фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184), параўн. там жа форму без метатэзы — воран.не́рымасць ’тс’, што суадносіцца з іншым балтызмам ры́мсціць ’цярпець, вытрымліваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 70). Сюды ж не́марасціцца ’нездаровіцца’ (лід., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
газета нац.-дэмакр. кірунку. Выдавалася з 16 да 28.3.1919 у Гродне на бел. мове (№ 5 выйшаў на бел., рус., франц., ням. і яўр. мовах) бел.культ.-асв. т-вам «Бацькаўшчына». Інфармавала пра бел.паліт. рух, паведамляла пра дыпламат. акцыі ўрада Бел.Нар. Рэспублікі. Надрукавала праграму Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, артыкулы «Беларусы» (пад крыптанімам Э.Б.), «Некалькі слоў аб беларускім руху» (пад крыптанімам КіК), «Лісты з Мінска» Р.Суніцы (Р.Зямкевіча) пра абвяшчэнне БССР, становішча ў Мінску і інш. Закрыта ў сувязі з акупацыяй Гродзеншчыны легіёнамі Пілсудскага і выездам з Гродна Беларускай Рады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
бел. эміграцыйная газета. Выдавалася з 31.10.1947 да снеж. 1966 у Мюнхене на бел. мове. З 1955 бел. тыднёвік палітыкі, культуры і грамадскага жыцця. Выдавец У.Бортнік (з 1955). Асн. задачай лічыла развіццё і паглыбленне патрыятызму ў эмігранцкім асяроддзі. Друкавала інфармацыю пра міжнар. жыццё, навіны, карэспандэнцыі пра паліт.становішча на Беларусі, матэрыялы па гісторыі, культуры, мастацтве. Выдавала дадаткі: дзіцячы «Каласкі», літ., жаночы. Пры «Бацькаўшчыне» дзейнічала выдавецтва, якое выпусціла творы Я.Купалы, Я.Коласа, Л.Калюгі, К.Чорнага і інш. Мела прадстаўніцтвы і распаўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргенціне і інш. краінах.