МІКРАФІЛЬТРА́ЦЫЯ,
метад раздзялення вадкіх і газападобных дысперсных сістэм з памерамі часцінак 0,02—10 мкм; адзін з мембранных метадаў раздзялення. Займае прамежкавае становішча паміж ультрафільтрацыяй і фільтраваннем. Пры М. ў якасці мембран выкарыстоўваюць пераважна палімерныя высакапорыстыя плёнкі. Рухальная сіла працэсу — градыент ціску; ажыццяўляюць М. пад ціскам 0,01—0,1 МПа. Пры
Літ.:
Брок Т.Д. Мембранная фильтрация:
А.В.Більдзюкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)