ПЛЕСКАЧЭ́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (н. 22.10.1943, с. Садовае Атбасарскага р-на Акмолінскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1991), д-р тэхн. н. (1984), праф. (1997). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1965). З 1966 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нац. АН Беларусі (з 1991 дырэктар). Навук. працы па механіцы і тэхналогіі металапалімерных сістэм, тэорыі трываласці гетэрафазных матэрыялаў, інжынерыі паверхняў і дэталяў машын. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асн. заканамернасці ўзаемадзеяння металаў з расплавамі палімераў, фіксацыі напружанняў у малекулярных ланцугах міжмалекулярным сшываннем. Развіў прынцыпы фарміравання адаптыўных матэрыялаў, стварыў навук. асновы радыяцыйна-тэрмічнай апрацоўкі металапалімерных сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1973.
Тв.:
Введение в радиационное материаловедение полимерных композитов. Мн., 1991 (разам з В.В.Смірновым, У.М.Макаранкам);
Трибология: Исслед. и приложения: Опыт США и стран СНГ. М., 1993 (у сааўт.);
Триботехнические покрытия на основе порошковых меднографитовых систем. Гомель, 1998 (разам з У.А.Каўтуном);
Электрофизическая активация полимерных материалов. Гомель, 1999 (разам з У.С.Міронавым).
т. 12, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІ́МАРАН, аксюмаран (грэч. oxymōron дасціпна-недарэчнае),
спалучэнне процілеглых або кантрастных паняццяў, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам ствараюць новы маст. вобраз («звонкая цішыня», «пакутлівае шчасце», «жывы труп»).
т. 1, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЯ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы дрэў, якія жывуць у лясах і гаях, дочкі Зеўса і дрэў. Жылі і паміралі разам з дрэвамі, апекавалі ўсіх, хто саджаў і даглядаў дрэвы.
т. 6, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́ма2
(гр. kome = валасы)
1) фіз. адно са скажэнняў адлюстраванняў, якое ўтвараецца аптычнымі сістэмамі ў выглядзе плямы;
2) астр. газавая туманная абалонка ядра каметы, якая разам з ім утварае галаву каметы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аднасяльча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чанаў і ‑чан; м.
Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлякам І там з аднасяльчанамі гаворыць. Зарыцкі. [Старшыня:] — Іду на вуліцу і сустракаю былога свайго аднасяльчаніна, калісьці разам свіней пасвілі. Шахавец. На чацвёртым тыдні вайны на вачах усёй вёскі фашысты павесілі.. аднасяльчаніна Розума Фёдара. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахво́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае ахвоту на што‑н., схільны да чаго‑н. Кукарэка, ахвоты да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.
2. Руплівы, старанны. З аднаго боку, дзе задавала тон Волечка, крычалі: — ..[Марыля] не хацела ісці ў яслі! Яна лепш бы ахвотная была разам з усімі на полі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кні́жнік, ‑а, м.
1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.
2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кані́кулы, ‑аў; адз. няма.
Перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку. Летнія канікулы. □ Як толькі ў школе закончыліся заняткі і ў вучняў малодшых класаў пачаліся канікулы, .. [Лявонка] на другі ж дзень пагнаў разам з дзедам у лес калгасны статак. Шуцько. Набліжаліся зімовыя канікулы вучняў, і можна было адлучыцца на час са школы. Шахавец.
[Ад лац. caniculae.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаго́дак, ‑дка, м.
1. Дзіця або маладая жывёліна на першым годзе жыцця. У кожнай птушынай чарадзе, якая адлятае ў вырай, разам з маладымі, слабымі яшчэ першагодкамі, ёсць дужыя, вопытныя птахі. Мехаў.
2. Той, хто першы год знаходзіцца дзе‑н., служыць дзе‑н. Курсант-першагодак. □ Найбольш любілі мае першагодкі хітрыя задачкі і загадкі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́цца, спяюся, спяешся, спяецца; спяёмся, спеяцеся; зак.
1. Дасягнуць зладжанасці ў сумесным спеве, навучыцца зладжана спяваць разам. Пяюць з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца. Навуменка.
2. перан. Разм. Дасягнуць узгодненасці ў дзеяннях, учынках, адзінства ў поглядах. Ну і спеліся яны... Мяжэннага нельга ўявіць без Рэпікава, як Рэпікава без Мяжэннага. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)