канікулы, ‑аў; адз. няма.

Перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку. Летнія канікулы. ▪ Як толькі ў школе закончыліся заняткі і ў вучняў малодшых класаў пачаліся канікулы, .. [Лявонка] на другі ж дзень пагнаў разам з дзедам у лес калгасны статак. Шуцько. Набліжаліся зімовыя канікулы вучняў, і можна было адлучыцца на час са школы. Шахавец.

[Ад лац. caniculae.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)