развішча́цца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑тачыцца; зак.

Пачаць доўга і моцна вішчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгру́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць моцна і доўга грукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца.

Разм. Пачаць доўга і моцна званіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцвы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга, бесперастанку цвыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ступ, -пу м., в разн. знач. наступле́ние ср.;

перамо́жны н. — победоно́сное наступле́ние;

пача́ць н. — нача́ть наступле́ние;

н. на цаліну́ — наступле́ние на целину́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́нуцца ’упасці’, ’памкнуцца з пагрозай’, ’пачаць’ («грыбы кінуліся расці») (Сл. паўн.-зах.), ’скочыць, пусціцца набегчы’ (КЭС, лаг., Бяльк., Сержп.), кінуцца ў галаву ’раптоўна з’явіцца ў памяці’ (Юрч. Фраз. 2). Гл. кідацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

awaken [əˈweɪkən] v. fml

1. прачына́цца, прачну́цца (ад сну)

2. абуджа́ць; выкліка́ць (пра эмоцыі);

awaken to smth. пача́ць усведамля́ць што-н. (страту чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lash2 [læʃ] v.

1. хваста́ць, сцяба́ць

2. бічава́ць, высме́йваць

lash out [ˌlæʃˈaʊt] phr. v. (at) накі́двацца (на каго-н.); пача́ць ла́яцца (на каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

раскіпе́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна кіпець.

Вада раскіпелася.

2. перан. Моцна разгарачыцца, разгневацца (разм.).

Ён можа хутка р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрести́ сов.

1. загрэ́бці, мног. пазаграба́ць;

2. (вёслами) завеслава́ць, пача́ць веслава́ць; см. загреба́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)