вёска ў Запольскім с/с Віцебскага р-на, каля р. Усвяча, на аўтадарозе Сураж—Усвяты (Расія). Цэнтр калгаса. За 60 км на ПнУ ад Віцебска. 181 ж., 71 двор (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ТАВІЧЫ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Бяроза—Пружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Бяроза, 119 км ад Брэста. 550 ж., 204 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СКА,
археалагічная культура паўд. ўзбярэжжа Перу. Датуецца 2 ст. да н.э. — 7 ст.н.э. Характарызуецца іканаграфіяй і паліхромнасцю ў кераміцы, якая арнаментавалася выявамі рыб, птушак, адрэзаных галоў-трафеяў, чалавечых фігур, дэманаў. З пашырэннем культуры уары Н. спыніла сваё існаванне і заменена лакальным варыянтам уары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна
(н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз.культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз.культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд.пед.н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкома Нац. алімпійскага к-та Беларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СЬ»,
штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс на бел. мове. Засн. ў 1930 пад назвай «Чырвоная Беларусь» (выходзіў да 1933), адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». У 1944 выходзіў раз у 2 месяцы спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску паралельна на бел. і рус. мовах. З 1945 на бел. мове. Асвятляе грамадска-паліт. і эканам. жыццё рэспублікі, узнімае пытанні развіцця нац.культуры, культ. узаемасувязяў з інш. народамі, публікуе нарысы, нататкі пра бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі, фотарэпартажы, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва, папулярныя творы «малых» жанраў (вершы, апавяданні, п’есыаднаактоўкі, нарысы і інш.) бел. пісьменнікаў. Шмат увагі аддае праблемам бел.нац. адраджэння, вяртання народу яго духоўнай і гіст. спадчыны, у т. л.навук. і літ.-маст. здабыткаў, створаных беларусамі за мяжой, рэліг.-хрысціянскіх традыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́БЧАНКА (Тамара Яўгенаўна) (н. 22.7.1942, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1971). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1970 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы АН Беларусі. Даследуе творчасць бел. акцёраў (Т.Бандарчык, Г.Маркінай, В.Галіны і інш.), аўтар манаграфіі «Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне» (1976), сааўтар кніг «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Гісторыя тэатразнаўства народаў СССР, 1917—1941» (1985), «Тэатр і жыццё: Некаторыя праблемы тэатральнага працэсу ў Беларусі 70—80-х гг.» (1989) і інш.
Тв.:
Мастацтвазнаўства (у сааўт.) // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
Часцінка Бацькаўшчыны на чужыне // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Кн. 2;
Театральная критика // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX — начала XX в. Мн., 1996;
Culture de la Biélorussie. Paris, 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ШКАЎ,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, 2 селішчы, 2 бескурганныя могільнікі) ранняга жал. веку каля в. Гарошкаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы мілаградскай культуры выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямлянкавых жытлаў з двухсхільным дахам і агнішчамі, скляпы-ямы. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, конская збруя, касцяныя арнаментаваныя тронкі нажа і шыла, паставыя, халцэдонавыя, бурштынавыя і інш. пацеркі, метал. жаночыя ўпрыгожанні, 90 гліняных фрагментаў фігурак жывёл, больш за 10 тыс. касцей свойскай і дзікай жывёлы. На селішчах мілаградскім і зарубінецкай культуры выяўлены рэшткі пабудоў, кераміка. На могільніках гэтых жа культур пахавальны абрад — трупаспаленне ў круглых і падоўжаных ямах; сярод знаходак бронзавыя кольцы, шпількі, жал. наканечнікі стрэл, нажы, фібулы. На гарадзішчы выяўлены 2 пахаванні з абрадам трупапалажэння галавой на ПнУ і З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТКО́ВА (Святлана Сяргееўна) (н. 16.8.1941, в. Абросаўка Краснаармейскага р-на Самарскай вобл., Расія),
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва і жывапісец. Дачка С.П.Каткова. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). З 1968 працуе на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. Алегарычнай ёмістасцю вобразаў, выразнасцю колераў вызначаюцца размалёўкі ў кінатэатры «Вільнюс» (1976), Палацы культуры чыгуначнікаў (1978, абедзве з З.Літвінавай), рэстаране «Планета» (1980) у Мінску, Палацы культуры камбіната нярудных матэрыялаў у р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на (1982), актавай зале тэхн. вучылішча харчавікоў у Слуцку («Купалле», 1984). Дэкаратыўнасць колеру і кампазіцыйнай будовы ўласцівы станковым творам: «Зялёны май. Перамога» (1973), «Палявыя кветкі» (1974), «Летняя ноч» (1975), «Сярэбраныя травы» (1977), «Жніво» (1982), «Дзень памяці» (1984), цыклы «Поры года», «Народныя святы. Калядкі», «Італія. Карнавал» (усе 1995—98). Іл.гл. да арт.Васковы жывапіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛИТЕРАТУ́РНАЯ ГАЗЕ́ТА»,
штотыднёвае расійскае літ.-мастацкае і грамадска-паліт. выданне. Выходзіць з 1929 у Маскве на рус. мове. Засн. як орган Саюза пісьменнікаў СССР; у 1942—44 наз. «Литература и искусство». У 1950—66 выходзіла 3 разы на тыдзень. Гал. рэдактарамі ў розны час былі: А.Суркоў, К.Сіманаў, С.Смірноў, А.Чакоўскі і інш. Асвятляе пытанні развіцця л-ры, мастацтва, навукі, культуры, а таксама палітыкі, сацыялогіі, эканомікі, падзеі міжнар. жыцця. Змяшчае літ.-крытычныя, публіцыстычныя артыкулы, нарысы, маст. творы, дыскусійныя матэрыялы вучоных, пісьменнікаў, дзеячаў культуры і навукі. На яе старонках надрукаваны творы, артыкулы, нарысы бел. пісьменнікаў, у т. л. Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, Я.Брыля, К.Крапівы, А.Куляшова, І.Мележа, М.Танка, В.Быкава, І.Шамякіна, А.Адамовіча, Б.Сачанкі, А.Мальдзіса, І.Чыгрынава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБЧУ́К (Сяргей Фядосавіч) (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). З 1960 выкладчык, кіраўнік аркестра сярэдняй школы № 34, саліст-баяніст Бел. тэлебачання і радыё ў Мінску. З 1965 у Брэсце: кіраўнік аркестра нар. інструментаў і выкладчык муз. вучылішча, кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» эл.-механічнага з-да, з 1980 маст. кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Бярэсце» Палаца культуры аблсаўпрофа. Аўтар фантазіі на тэмы бел.нар. песень для баяна з аркестрам нар. інструментаў, рамансаў, песень (у т. л. «Шла дзяўчына з яру», «Прывітальная», «Светлячкі Чарнобыля», «Песня пра Бярэсце»), «Элегіі» для хору a cappella, музыкі да спектакляў абл.т-ра лялек, апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хароў.