Разм. Тое, што і намудраваць. — Вось паглядзі, што мы тут намудрылі, — як бы сарамліва заўважыў .. [Платон Галавач], паказваючы на шырокі разгорнуты ліст паперы на стале.Хведаровіч.Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі арку, а тады ўжо чаго толькі не намудрылі на гэтай арцы снег з марозам!Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пушны́1, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае каштоўнае футра. Пушны звер.
2. Які мае адносіны да пушніны. Пушны промысел. Пушны сезон.
пушны́2, ‑ая, ‑ое.
Уст. З прымессю мякіны. З торбы мы вытраслі на траву дзесяць сырых бульбін, два акрайцы пушнога хлеба, які ад дотыку рассыпаўся ў руках.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя.Кулакоўскі.Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі.Чыгрынаў.Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатыка́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спатыкнуцца.
2. Ісці, няспрытна, няёмка ступаючы (ад слабасці, стомы і пад.). Ад стомы .. [конь] хістаўся ў бакі, спатыкаўся.Мележ.Два разы прагна, глыбока зацягнуўся [Шура], і закружылася галава, стаў спатыкацца, як п’яны.Навуменка.
спатыка́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак.да спаткацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стоты́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які налічвае сто тысяч якіх‑н. адзінак (рублёў, кіламетраў, экземпляраў і пад.). Стотысячны тыраж.
2. Які складаецца з ста тысяч якіх‑н. адзінак. Два гады астрогу, адседжаныя бацькам за ўдзел у стотысячнай Грамадзе, — ён быў касірам ганчароўскага гуртка, — нагналі .. [маці], здаецца, страху на ўсё жыццё.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наза́дпрысл.
1. rǘckwärts, zurück;
накірава́ны наза́д rǘckwärts geríchtet;
адда́ць наза́д zurückgeben*vt;
узя́ць наза́д zurücknehmen*vt;
2. (у знач. «раней») vor, zurück;
два гады́ (таму́) наза́д vor zwei Jáhren;
пераве́сці гадзі́ннік наза́д die Uhr zurückstellen;
наза́д! zurück!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дво́е, дваі́х, дваі́м, дваі́мі, ліч.зб.
Два.
Ужыв.:
а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.
Засталося д. сірот;
б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.
Нас было д.;
в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.
Бегае д. парасят.
Д. дзяцей;
г) з множналікавымі назоўнікамі.
Д. саней.
Д. нажніц.
Д. акуляраў.
Д. штаноў.
Д. сутак;
д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.
Д. ботаў.
Д. рукавіц.
Абуць д. панчох;
е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.
Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.
◊
На сваіх дваіх (разм., жарт.) — пехатой.
За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плюс, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.
2.у знач.нязм. слова. З дабаўленнем.
Чатыры п. два будзе шэсць.
3.перан. Дадатны бок, перавага.
Узважыць усе плюсы і мінусы.
4. У знач. злучніка «ды¹» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).
Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.
5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.
На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.
◊
Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.
|| прым.плю́савы, -ая, -ае (да 3 і 5 знач.).
Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл.*per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав.прѣвора ’агароджа, вароты’, польск.przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш.závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен.prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв.prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл.*ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел.развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ.pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарба́ты ’гарбаты’. Рус.горба́тый, укр.горба́тий, польск.garbaty, чэш.hrbatý, балг.гърба́т, серб.-харв.грба̀т і г. д. Прасл.*gъrbatъ (*gъrbatъjь) ’гарбаты’. Прасл. утварэнне суфіксам ‑аtъ ад *gъrbъ ’горб’. Падрабязны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 198–199. Прасл. характар мае і бел.дыял.гарба́ч ’гарбаты’ (Бяльк.: гырба́ч); параўн. рус.дыял.горба́ч, укр.дыял.горба́ч (два гэтыя словы з некалькі іншай семантыкай), чэш.hrbáč, славен.grbač і г. д. (прасл.*gъrbačь; гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 198: пад *gъrbačь).