галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем тытуню і махоркі для атрымання тытунёвых вырабаў, а таксама некат. арганічных рэчываў. Вырошчваюць тытунь культурны, або курыльны, і махорку. Нягледзячы на пэўную небяспеку для здароўя, тытунь і махорка карыстаюцца вял. попытам. Тытунь патрабуе высокіх т-р паветра (24—28 °C) для прарастання насення, росту і развіцця раслін; значнай вільгаці, вял. колькасці пажыўных рэчываў у глебе. Лепшыя глебы для вырошчвання тытуню — чарназёмы, шэразёмы і каштанавыя. Вырошчванне, уборка і сушка тытуню — працаёмкія працэсы. Т. здаўна існавала ў карэннага насельніцтва Амерыкі, адкуль у канцы 15 — пач. 16 ст. прыйшло ў Іспанію і інш. краіны. На Беларусі яго пачалі вырошчваць з 17 ст.Сусв. плошчы пад пасевамі тытуню больш за 4 млн.га. Асн. вытворцы — Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Турцыя; развіта Т. таксама ў краінах Зах. Афрыкі, у Аўстраліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Балгарыі, Кубе. У краінах СНД высакаякасны тытунь вырошчваюць у Малдове, на Украіне (Крым), на Пд Расіі, у Таджыкістане, Грузіі і Азербайджане; махорку — у Расіі. На Беларусі махорку раней вырошчвалі ў грамадскіх гаспадарках некат. раёнаў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. У наш час гэтую культуру ў невял. аб’ёмах вырошчваюць толькі ў асабістых гаспадарках расадным спосабам. Рабіліся спробы (2-я пал. 20 ст.) вырошчваць якасны тытунь у некат. грамадскіх гаспадарках Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРФО́РА-ФАЯ́НСАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць фарфоравыя, фаянсавыя і інш. вырабы тонкай керамікі. Уключае вытв-сцьгасп., тэхн. і маст. фарфору, буд. фаянсу, паўфарфору і маёлікі, хіміка-лабараторнага посуду. Асн. яе сыравінай з’яўляюцца каалін, палявы шпат, кварцавы пясок, пластычная гліна, бентаніт. Ф.-ф.п. найб. развіта ў Германіі, Японіі, Кітаі, Вялікабрытаніі, Францыі. На Беларусі працуюць 2 прадпрыемствы Ф.-ф.п. У 1951 на базе прадпрыемства, што вырабляла кафлю, пачаў працаваць фарфора-фаянсавы з-д, які вырабляў кубкі, збаны, вазы. З 1962 наз.Мінскі фарфоравы завод (яго філіял дзейнічае ў г. Клецк). З-д выпускае фарфоравы посуд (чайныя, кававыя і сталовыя сервізы, заварныя і даліўныя чайнікі, кубкі), вазы, статуэткі, сувеніры, электратэхн. фарфор, радыёкераміку, вогнетрывалыя вырабы. З 1968 працуе Добрушскі фарфоравы завод, прадукцыя якога — сервізы, дэкаратыўныя талеркі, цукарніцы, дзіцячыя наборы і інш. Сыравіна для вытв-сці завозіцца пераважна з Украіны (каалін, пластычныя гліны, кварцавы пясок) і Расіі (каалін і палявы шпат). Вытв-сць фарфора-фаянсавага посуду на Беларусі ў 1990 склала 29 млн.шт., у 1995—21 млн.шт. і ў 2000—29 млн.шт.Асн. частка прадукцыі выкарыстоўваецца на Беларусі, часткова вывозіцца.
П.І.Рогач.
Да арт.Фарфора-фаянсавая прамысловасць. В.Леантовіч. Чайна-кававы сервіз «Матылёк». 1973. Мінскі фарфоравы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯТЭРАПІ́Я (ад грэч. physis прырода + тэрапія),
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае ўплыў на арганізм прыродных (паветра, вада, сонечнае цяпло і святло) і штучных (эл. ток, магнітнае поле і інш.) фіз. фактараў, распрацоўвае метады іх лячэбнага і прафілакт. выкарыстання. Задачы Ф. — нармалізаваць функцыян. стан, спрыяць арганізму ў яго гамеастатычнай раўнавазе, у стымуляванні механізмаў аховы, працэсах аднаўлення і кампенсацыі. Практычная Ф. ўключае водалячэнне, гразелячэнне, клімататэрапію, сонцалячэнне, электралячэнне і інш. Уздзеянне фактараў адбываецца праз нерв. і гумаральны шляхі.
Як навука ўзнікла ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. У Расіі першыя ін-ты фіз. метадаў лячэння засн. ў Севастопалі (1914), Петраградзе і ў Хоўрыне пад Масквой (1916).
На Беларусі навукова-даследчыя работы вядуцца ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, Бел. МАПА, мед. ун-тах. Вывучаюцца прыродна-кліматычныя ўмовы для развіцця санаторна-курортнай справы, значэнне фіз. і курортных фактараў у прафілактыцы і комплексным лячэнні хворых, пытанні біял. і лячэбнага ўздзеяння магнітных палёў і інш. Укаранёны ў лячэбную практыку метады лазернай тэрапіі, створаны апараты ўздзеяння імпульсным магнітным полем. Развіццю даследаванняў па праблемах Ф. садзейнічалі працы бел. вучоных І.П.Антонава, Г.Я.Багель, Д.А.Маркава, У.С.Улашчыка і інш.
Літ.:
Улашик В.С. Введение в теоретические основы физической терапии. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́МІЯ ТО́РФУ,
навука пра састаў і хім. ўласцівасці торфу, якія вызначаюць асн. кірункі перапрацоўкі тарфяной сыравіны з мэтай атрымання разнастайных прадуктаў і матэрыялаў для розных галін гаспадаркі.
Асн. кірункі навук. распрацовак: сувязь хім. саставу з відам і тыпам торфу; хімія гумінавых кіслот, піроліз торфу; вытв-сць біялагічна актыўных рэчываў гумінавага паходжання, тэхналогіі атрымання воску, прэпаратаў для медыцыны, быт. хіміі, сарбцыйных матэрыялаў для ачысткі сцёкавых вод ад нафтапрадуктаў і іонаў цяжкіх металаў, фарбавальнікаў і інш.Вял. клас арган. злучэнняў торфу — бітумаў, вугляводаў, гумінавых рэчываў — вызначае яго каштоўнасць як хім. сыравіны і арган. ўгнаення. Тэрмічная перапрацоўка торфу дазваляе атрымліваць тэхнал. газ, вадкае паліва, кокс, вугляродныя сарбенты і інш.
На Беларусі як самаст.галіна хіміі пачала фарміравацца з 1912 на Мінскай балотнай доследнай станцыі. З 1932 даследаванні па Х.т. вядуцца ў Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН. Уклад у фарміраванне і развіццё навук. даследаванняў па Х.т. зрабілі П.І.Бялькевіч, У.Я.Ракоўскі, І.І.Ліштван і інш.Гл. таксама Тарфяная прамысловасць, Торфаздабыча, Торфалячэнне.
Літ.:
Лиштван И.И., Король Н.Т. Основные свойства торфа и методы их определения. Мн., 1975;
Раковский В.Е., Пигулевская Л.В. Химия и генезис торфа. М., 1978;
Тишкович А.В. Использование торфа в сельском хозяйстве. Мн., 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРСЦЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галінатэкстыльнай прамысловасці па перапрацоўцы шэрсці — натуральнай і ў спалучэнні з сінт. валокнамі. Асн. прадукцыя: камвольная, тонка- і грубасуконная тканіна, шарсцяная і паўшарсцяная пража, дываны, дывановыя вырабы, коўдры, шалі, хусткі і інш.Найб. развіта Ш.п. у Расіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі, Кітаі і інш.
На Беларусі першая суконная мануфактура працавала ў Нясвіжы з 1752. У 1760—80 пабудаваны суконныя мануфактуры ў вёсках (маёнтках) Паласна (Стаўбцоўскі р-н), Бабоўня (Капыльскі р-н), Гродзенскія каралеўскія мануфактуры. У канцы 18—пач. 19 ст. працавалі Слонімская суконная мануфактура (гл.Слонімскія мануфактуры), суконныя прадпрыемствы ў Ваўкавыску, Віцебску, Дуброўне. У сярэдзіне 19—пач. 20 ст. дзейнічалі Парэцкая суконная фабрыка і Ружанскія суконныя прадпрыемствы. У 1913 выраблена 37 тыс. пагонных метраў тканін. У 1920—30-я г. Ш.п. значна развілася. У 1940 вытв-сць шарсцяных тканін павялічылася ў параўнанні з 1913 у 7,2 раза. Найбольшая была Якаўлевіцкая суконная фабрыка. Пасля Вял.Айч. вайны аднаўляліся разбураныя, будаваліся новыя прадпрыемствы. Найбольшыя прадпрыемствы Ш.п. (2003): Брэсцкі дывановы камбінат (гл.«Дываны Брэста»), Віцебскі дывановы камбінат (гл.«Дываны Віцебска»), Мінскі тонкасуконны камбінат, Мінскі камвольны камбінат, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка і інш. Выраблена шарсцяных тканін у 1999—46 млн.м², у 2000—9 млн.м², у 2001—6 млн.м², у 2002—5 млн.м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́фер
(англ. buffer)
1) прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні;
2) перан. тое, што паслабляе сутыкненне, канфлікт паміж процідзейнымі бакамі;
3) інф.галіна памяці камп’ютэра, прызначаная для часовага захавання дадзеных пры іх перадачы паміж устройствамі з рознай хуткасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
territory
[ˈterətɔri]
n., pl. -ries
1) тэрыто́рыя f.
Much territory in Africa is desert — Вялі́кая тэрыто́рыя А́фрыкі заня́тая пусты́няй
2) раён -у m., абша́р зямлі́
The company leased a large territory for oil exploration — Кампа́нія ўзяла́ ў арэ́нду вялі́кі абша́р зямлі́ для по́шукаў на́фты
3) галіна́, сфэ́ра f. (наву́кі)
•
- Territory
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг. ’танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́ка ’музыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел.музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск.muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац.mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч.μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́ка ’рытвіна, размытая веснавой вадой’ (Ласт.), ’паводка’ (Сцяшк. Сл.), ’месца, у якім шырыня ракі значна павялічваецца’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 422), ’адліга’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск.roztoka ’вузкая даліна; ручай’, старое таксама ’адліга, разводдзе’, чэш., славац.ráztoka ’зліццё малых ручайкоў у большую плынь’, в.-луж.rostoka (roztoka) ’роў, па якім вада збіраецца ў плынь ці азярцо’, макед.растока ’разгалінаванне ракі’, расток ’разліў’. Прасл.*orztoka, што з *orz‑ (гл. рас-) і *tekti (гл. цячы, ток), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1243. Махэк₂ (510) бачыць у чэшскай і славачкай назвах адлюстраванне погляду знізу, што прысутнічае ў славен.ráztoka ’кол з развілкай у плоце’, славац.ráztok ’развілістая галіна’, паводле Фурлан (Бязлай, 3, 160), у выніку змены nomen actionis > nomen acti з *(orz)točiti ’раздзяліць, развесці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стабу́рчыць ‘выгібаць, выкрыўляць, выстаўляць’ (Ласт.), ‘паказваць на цяжарнасць’: uže nasza pani staburczyć (Арх. Федар.), стабу́рчыцца ‘выстаўляцца’, стабу́рыцца ‘тапырыцца’ (Ласт.). Ведаць, вытворныя ад назоўніка, што ўзыходзіць да прасл.*stoborъ ‘слуп, пень’, параўн. стабу́р ‘тумба, падстаўка’ (Ласт.), серб.-харв.сто̏бор, сто̀бор ‘агароджа; двор, вуліца’, балг.стобо́р ‘плот’, ст.-слав.стоборъ ‘слуп’, або *stъb(ъ)rъ, параўн. ст.-польск.steber, славен.stebȅr ‘слуп’, серб.-харв.ста̀бар, харв.дыял.stabȁr ‘сцябло’, ст.-слав.стъбръ ‘тс’, якім адпавядаюць літ.stãbaras ‘сухая галіна’, stùburas ‘пень’, лат.stuburs ‘пень, слуп’, а таксама ст.-дац.stafœr, швед.дыял.staver ‘кол’, што ўзыходзяць да і.-е.*steb(h)‑ ‘слуп, апора, аснова, бервяно’, а таксама ‘падперці, абаперці; стаць нерухомым’, працягам якога з’яўляецца ст.-інд.stabhnā́ti ‘падтрымлівае, падпірае’ (Скок, 3, 323, 336; Глухак, 579; Сной₂, 696).