ДЗМІ́ТРЫЕЎ Міхаіл Апанасавіч (н. 23.9.1921, в. Барсукі Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (з 1995). Засл. настаўнік БССР (1964). Скончыў БДУ (1950). Працаваў настаўнікам. З 1974 рэктар Мазырскага пед. ін-та. З 1985 у Гомельскім ун-це. Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэарэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання («Тэксты лекцый па дыдактыцы». 1981; «Тэорыя адукацыі і навучання», 1989, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 9.5.1931, г. Рыбінск, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БПІ (1961). Працаваў у розных галінах нар. гаспадаркі. З 1977 у БПА. Даследуе праблемы эканомікі навук.-тэхн. прагрэсу, кіравання інвестыцыямі, якасці прадукцыі, цэнаўтварэння, павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Методические основы оценки технико-экономического уровня машин и оборудования (разам з Ф.А.Дронавым) // Проблемы эффективности новой техники. Мн., 1972;
Совершенствование организации основных производственных процессов // Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ХАЎ Мікалай Леанідавіч (26.10.1904, в. Вепрык Палтаўскай вобл., Украіна — 1.5.1964),
савецкі вучоны ў галіне механікі, канструктар цяжкіх танкаў. Чл.-кар.АНСССР (1953), ген.-лейт.інж.-тэхн. службы (1954). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1949, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1932).
З 1932 канструктар на Кіраўскім з-дзе ў Ленінградзе, з 1948 нам.навук. кіраўніка і гал. канструктара НДІ, з 1954 гал. канструктар і навук. кіраўнік КБ абароннай прам-сці. Ленінская прэмія 1960, Дзяж. прэміі СССР 1945, 1949, 1951, 1953, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК Іван Васілевіч (н. 18.3.1954, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БПІ (1976). З 1976 у Ін-це надзейнасці машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праектаванні, вырабе і павышэнні даўгавечнасці зубчастых перадач і перадатачных механізмаў на іх аснове. Распрацаваў тэарэт. асновы выбару і разліку геаметрыі зубчастых колаў нестандартнага зыходнага контуру.
Тв.:
Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн., 1993 (разам з А.В.Берасневым, А.М.Нядзелькіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ЎСКІ Генадзь Іванавіч (н. 8.1.1951, в. Маршчынавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цепламасапераносе пры фазавых і хім. пераўтварэннях у дысперсных і сітаватых асяроддзях. Распрацаваў цеплафіз. асновы экалагічна чыстых працэсаў тэрмічнай апрацоўкі дысперсных і сітаватых матэрыялаў.
Тв.:
Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн., 1990 (разам з В.Л.Ганжой, Э.М.Сімкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАГО́РАЎ Уладзімір Рыгоравіч (н. 30.5.1931, с. Стараюр’ева Тамбоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1966), праф. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1954). Працаваў нач. лесапункта, гал. інжынерам леспрамгаса. З 1965 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1996 заг. кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу). Даследуе праблемы сац.-эканам. эфектыўнасці прамысл. вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі. Аўтар эканам. слоўнікаў і даведнікаў, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Энциклопедический словарь по экономике. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАРО́ВА Марыя Міхайлаўна (17.9.1907, г. Вазнясенск, Украіна — 14.2.1979),
бел.вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1951), праф. (1952). Скончыла Адэскі мед.ін-т (1930). У 1951—54 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па лячэнні эпідэмічнага кан’юнктывіту, па вызначэнні афтальмалагічных прыкмет пры розных хваробах.
Тв.:
Офтальмологические симптомы при различных заболеваниях организма. Мн., 1965;
Офтальмологические симптомы при болезнях ЛОР-органов и полости рта. Мн., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Сяргей Сцяпанавіч (18.9.1901, в. Старое Сямёнкава Уладзімірскай вобл., Расія — 19.11.1990),
бел.вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1931). У 1938—74 заг. кафедры земляробства БСГА. Навук. працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў.
Тв.:
Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. Мн., 1960;
Основы земледелия. Мн., 1963;
Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Яўген Пятровіч (н. 21.1.1939, в. Дзернавая Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н. (1973), праф. (1974). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995), ганаровы д-р Бірмінгемскага ун-та (1991, Вялікабрытанія). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1988 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. Навук. працы па клінічнай гематалогіі, гемастазіялогіі, эпідэміялогіі, лейкеміі ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай, трансплантацыі касцявога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ Вікенцій Баляслававіч (н. 2.2.1960, в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у БПА. Навук. працы па метадах аптымізацыі рэжымаў работы пячэй розных тыпаў для нагрэву металу. Распрацаваў эфектыўныя алгарытмы кіравання магістральнымі рэжымамі работы пячэй; рашыў задачы аналіт. канструявання аптымальных рэгулятараў.
Тв.:
Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.І.Панасюком, Э.Дз.Палітыкам);
Теплотехнология металлургических мини-заводов. Мн., 1992 (у сааўт.).