КАВАЛЕ́ЎСКІ (Вікенцій Баляслававіч) (н. 2.2.1960, в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-р тэхн. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у БПА. Навук. працы па метадах аптымізацыі рэжымаў работы пячэй розных тыпаў для нагрэву металу. Распрацаваў эфектыўныя алгарытмы кіравання магістральнымі рэжымамі работы пячэй; рашыў задачы аналіт. канструявання аптымальных рэгулятараў.

Тв.:

Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.​І.​Панасюком, Э.​Дз.​Палітыкам);

Теплотехнология металлургических мини-заводов. Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 7, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)