ТУРГУНБА́ЕВА Мукарам (13.5.1913, г. Фергана, Узбекістан — 26.11.1978),
узбекская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1959). Вучылася ў танц. студыі Узб. муз. т-ра (1929—33). У 1929—54 ва Узбекскім т-ры оперы і балета імя А.Наваі. З 1945 педагог Узб. харэагр. вучылішча. З 1957 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля нар. танца Узбекістана «Бахор». Сярод выкананых партый: Шахіда («Шахіда» Ф.Таля), Ак-Біляк («Ак-Біляк» С.Васіленкі), Гуляндом («Гуляндом» Я.Брусілоўскага), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. Збіральніца узб. танц. фальклору. Аўтар танц. кампазіцый «Смелая дзяўчына», «Наманганскія яблыкі» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1973. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
т. 16, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУБЛЕ́ЎСКІ, Ураблеўскі Эдуард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч (3.2.1848, г. Гродна — 4.2.1892), расійскі хімік-арганік; адзін з заснавальнікаў Рус. фізіка-хім. т-ва. Д-р філасофіі ў галіне хіміі (1871), праф. (1875). Брат З.Ф.Урублеўскага. Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1868), дзе і працаваў. Навук. працы па вывучэнні будовы араматычных злучэнняў. Адкрыў рэакцыю замяшчэння дыазагрупы этаксігрупай (1870). Пры даследаванні будовы вытворных талуолу пацвердзіў правільнасць цыклічнай структурнай ф-лы бензолу, прапанаванай ням. хімікам Ф.А.Кекуле і раўнацэннасць атамаў вадароду ў бензольным ядры. Мемарыяльная дошка ў Гродзенскім фарным (б. езуіцкім) касцёле.
Літ.:
Козлов В.В.Очерки истории химических обществ СССР. М., 1958.
А.І.Болсун.
т. 16, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ЕР Юрый Фёдаравіч (17.1.1890, Кіеў — 3.8.1971),
расійскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1919). З 1916 артыст аркестра, у 1923—63 дырыжор балетных спектакляў у Вял. т-ры ў Маскве. Удзельнічаў у пастаноўках балетаў: «Чырвоны мак» (1927; з 1957 пад назвай «Чырвоная кветка») і «Медны коннік» (1949) Р.Гліэра, «Полымя Парыжа» (1933) і «Бахчысарайскі фантан» (1936) Б.Асаф’ева, «Дон Кіхот» (1940) Л.Мінкуса, «Папялушка» (1945) і «Рамэо і Джульета» (1946) С.Пракоф’ева, «Гаянэ» (1957), «Спартак» (1958) А.Хачатурана. Аўтар кн. «Аб сабе, аб музыцы, аб балеце» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950.
Літ.:
Мастера Большого театра. М., 1976. С. 98—107.
т. 16, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНАТЭ́КА (ад фана... + грэч. thēkē сховішча),
збор гуказапісаў (муз., літ., дакумент., спец., навуч. і інш.), арганізаваны ў пэўнай сістэме; установа (ці яе падраздзяленне), якая ажыццяўляе збор, спец. апрацоўку, захоўванне і выдачу гуказапісаў; існуюць дзярж., грамадскія і прыватныя Ф., універсальныя і спецыялізаваныя. Значнае пашырэнне набылі навуч. Ф. — у агульнаадук. школах, вышэйшых, сярэдніх спец. навуч. установах, асабліва муз., тэатр., пед., культурна-асветных. Найбуйнейшыя Ф. свету: у Расіі — Цэнтр. дзярж. архіва гуказапісаў (засн. ў 1967), Дзярж. Дома радыёвяшчання, Нац. б-кі Расіі ў Маскве і інш.; Берлінскай АН, Брытанскага музея, франц. Акадэміі імя Ш.Кро і інш. У Рэспубліцы Беларусь матэрыялы Ф. захоўваюцца ў Бел. дзярж. архіве кінафотафонадакументаў.
т. 16, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФО́ЛЬКСВАГЕНВЕРК»
(Volkswagenwerk),
аўтамабільны канцэрн ФРГ. Засн. ў 1937. Штаб-кватэра ў г. Вольфсбург. З 1960 прадпрыемства з акц. формай уласнасці, з 1988 яго ўласнік — федэральны ўрад. Буйнейшы вытворца аўтамабіляў у Еўропе (больш за 5 млн.; 2001); 3-е месца ў свеце. Канцэрн выпускае легкавыя аўтамабілі «Аўдзі», «Бентлі», «Фольксваген», «Ролс-Ройс», «Шкода» і інш., грузавікі, невял. аўтобусы (больш за 10 тыпаў базавых мадэлей і каля 150 іх мадыфікацый, у т. л. тэхніка па заказах бундэсвера і НАТО). Мае аддзяленні збыту ў 150 краінах, аказвае таксама тэхн. паслугі. Яму належаць 15 з-даў у розных краінах. У вытв-сці занята 324 тыс. чал.
М.Б.Жукава.
т. 16, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТАМІ́ Сеед Махамад (н. 29.9.1943, Ардакан, Іран),
дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79 дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
В.У.Адзярыха.
т. 16, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАВА́КІНСКІ Сава Іванавіч (1713, с. Вешкі Цвярской вобл., Расія — паміж 1774 і 1780),
рускі архітэктар; прадстаўнік барока. Вучыўся ў Х.Корабава (1732—38). У 1741—67 гал. архітэктар Адміралцействаў-калегіі ў Пецярбургу. У творчасці спалучаў традыцыі рус. з прыёмамі і формамі ордэрнай архітэктуры. Удзельнічаў у буд-ве палацава-парк. комплексу ў Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.; 1745—60). Пабудаваў у Пецярбургу палацы П.Б.Шарамецева на Фантанцы (1750—55) і І.І.Шувалава (1753—55), Нікольскі марскі сабор (1753—62), склады «Новая Галандыя» (1765—80), перабудаваў Кунсткамеру (1754—58). Сярод вучняў В.Бажэнаў і І.Староў.
Літ.: Петров А.Н. С.Чевакинский. Л., 1983.
т. 17, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРКУ́Н Алег Міхайлавіч (н. 10.2.1942, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978, кл. П.Падкавырава, Дз.Смольскага). З 1978 выкладчык Мінскага культ.-асв. вучылішча, у 1993—2002 Бел. ун-та культуры. Для яго музыкі характэрна арган. спалучэнне сучасных і фалькл. рытмаў і інтанацый: нар. муз. камедыя «Калі заспявае певень» (паст. 1991), дзіцячыя оперы «Бег бай» (паст. 1987) і «Хфірменная казка» (паст. 1989); паэма (1977) і паэма-пастараль (1981) для сімф. арк., кантаты (1980, 1984), канцэрціна (1980) для інстр. ансамбля; камерна-інстр. творы, хар. трыпціхі, вак. цыклы, песні, у т. л. для дзяцей, музыка для драм. т-ра і тэлеспектакляў і інш.
Т.Б.Варфаламеева.
т. 17, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХАЎСКО́Й Аляксандр Аляксандравіч (5.5.1777, б. маёнтак Беззаботы Смаленскай вобл., Расія — 3.2.1846),
рускі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Князь. Чл. Рас. акадэміі (1810). Скончыў Шляхетны пансіён пры Маскоўскім ун-це (1792). У 1802—26 (з перапынкамі) кіраваў пецярб. драм. трупай і тэатр. вучылішчам. У 1811 арганізаваў «Маладую трупу», якая выступала з камед. рэпертуарам. Напісаў больш за 100 драм. твораў (вадэвілі, гіст. п’есы, пераробкі твораў еўрап. аўтараў), сярод якіх вылучаюцца «Новы Стэрн» (паст. 1805) і «Урок какеткам, альбо Ліпецкія воды» (1815). П’есы Ш. адметныя займальнасцю інтрыгі, арыентацыяй на прастамоўе, афарыстычнасцю. У рамант. «чарадзейныя паказы» ўводзіў музыку, танцы, розныя відовішчныя эфекты. Сярод вучняў В.А.Каратыгін, К.С.Сямёнава.
Тв.:
Комедии. Стихотворения. Л., 1961.
т. 17, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАК Георгій Іванавіч (н. 8.9.1943, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
расійскі ваен. дзеяч. Ген.-палкоўнік (1997). Д-р пед. н. (2000). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае вучылішча (1966), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1978), Ваен. акадэмію Генштаба (1988). Удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту сав. войск (1979—1981), служыў на камандных і штабных пасадах у Беларускай, Прыбалтыйскай, Адэскай, Ленінградскай, Туркестанскай і Прыволжска-Уральскай ваен. акругах. У 1990-я г. распрацоўваў планы ваен. аперацый у Чэчні, удзельнічаў у міратворчых аперацыях у Босніі. З 1996 каманд. паветр.-дэсантнымі войскамі Рас. Федэрацыі.
Літ.:
Памяць: Гіст.-дак. хроніка Асіповіцкага р-на. Мн., 2002. С. 632—638.
Б.Дз.Далгатовіч.
т. 17, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)