пасёлак у Талачынскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдЗ ад г. Талачын, 129 км ад Віцебска. 419 ж., 197 двароў (2001).
Вядома як вёска Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., якая ў 2-й пал. 19 ст. з пабудовай чыг. Орша—Барысаў стала чыг. станцыяй. З 1924 у Талачынскім р-не Аршанскай акр. (да 1930), з 1938 Віцебскай вобл. З ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі. 28.8.1942 на чыг. ст. С партызаны правялі Слаўненскую аперацыю 1942. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму.
літоўскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Каўнаскую кансерваторыю (1948). З 1941 саліст Каўнаскага вял.т-ра, з 1944 у Т-ры оперы і балета Літвы. З 1962 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1983 праф.). С. вылучалі высокая муз. культура, прыгожы сакавіты голас, дар сцэн. пераўвасаблення. Сярод партый: Сакалас («Марытэ» А.Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В.Кловы), Радвіла («Даля» Б.Дварыёнаса), Барыс («Барыс Гадуноў» М Мусаргскага), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖЭ́НАЎ Алег Аляксандравіч (н. 10.8.1929, г. Благавешчанск Амурскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1953). З 1953 акцёр Рус.т-ра драмы ў Таліне, з 1954—55 — т-ра драмы імя А.Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 — Т-ра-студыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—76 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэт. драматызмам, псіхал. дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш. Аўтар кн. «Споведзь» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́РУА Роберт Робертавіч (н. 31.7.1938, Тбілісі),
грузінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Тбіліскі тэатр.ін-т (1961). З 1962 рэжысёр, з 1979 гал. рэжысёр Тбіліскага драм.т-ра імя Ш.Руставелі. Пастаноўкам уласцівы сінтэз груз. і еўрап.тэатр. культур, імкненне да сац. і філас. абагульненняў, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, муз. афармлення. Сярод спектакляў: «Каўказскі мелавы круг» Б.Брэхта (1978), «Рычард III» (1979) і «Кароль Лір» (1986) У.Шэкспіра, «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.Ібрагімбекава (1983) у тбіліскім т-ры; «Брэсцкі мір» М.Шатрова ў т-ры імя Я.Вахтангава, «Гамлет» Шэкспіра ў т-ры «Сатырыкон» (абодва 1988) у Маскве і інш.Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РЫН Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1940, в. Мірадзіна Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. механікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БПІ (1961). З 1968 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўздзеяння ўмоў дэфармацыі на ўласцівасці нержавейных аўстэнітных сталей, метадах паскоранай ацэнкі паказчыкаў надзейнасці вырабаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Испытание на усталость методом качающейся частоты // Изв. вузов. Машиностроение. 1988. № 1;
Влияние отношения амплитуд бигармонического вибронагружения на параметры кривой усталости (разам з Б.С.Міхалёвым) // Завод. лаборатория. 1993. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎСКІ ПОЛК,
старэйшы полк рус. гвардыі. Сфарміраваны Пятром I у канцы 17 ст. з «пацешных» войск у с. Сямёнаўскае пад Масквой (адсюль назва). Вызначыўся ў Паўночнай вайне 1700—21, войнах з Турцыяй 1735—39 і 1877—78, вайне 1812, замежных паходах 1813—14. У 1820 адбылося выступленне салдат супраць нялюдскага абыходжання камандзіра палка з падначаленымі. Полк расфарміраваны, каля тыс.чал. панеслі розныя пакаранні. Пасля быў створаны новы С.п. з салдат грэнадзёрскіх палкоў. Некат. б. сямёнаўцы ўдзельнічалі ў паўстанні дзекабрыстаў 1825. У 1917 радавы склад С.п. падтрымаў Лют. і Кастр. рэвалюцыі. У пач. 1918 С.п. расфарміраваны. Значная колькасць афіцэраў працягвала службу ў белагвардзейскіх войсках. Гл. таксама Гвардыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМІЗО́РАВА Ніна Львоўна (н. 15.10.1956, г. Крывы Рог, Украіна),
расійская балерына. Засл. арт. Украіны (1977). Нар.арт. Расіі (1985). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1975). З 1975 у Кіеўскім т-ры оперы і балета імя Шаўчэнкі, з 1978 — у Вял. т-ры ў Маскве. Танец С. вылучаецца чысцінёй ліній, дакладнасцю малюнка, маштабнасцю рухаў. Першая выканаўца партый Феі («Драўляны прынц» Б.Бартака), Розы («Маленькі прынц» Я.Глебава), Дульцынеі, Альдонсы («Рыцар журботнага вобраза» Р.Штрауса). Сярод інш.: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія, Эгіна («Спартак» А.Хачатурана). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1977, Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА МАСТАКО́Ў-СТАНКАВІ́СТАЎ (ОСТ, Общество станковистов). Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн. групай выпускнікоў Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў пад кіраўніцтвам Д.Штэрнберга. Члены т-ва (П.Вільямс, Б.Волкаў, А.Ганчароў, А.Дайнека, А.Лабас, Ю.Піменаў, А.Тышлер і інш.) сцвярджалі станковыя формы мастацтва, ставілі за мэту адлюстроўваць у іх тыповыя з’явы сав. рэчаіснасці. Іх творам, прысвечаным пераважна індустрыялізацыі, жыццю сав. горада, спорту, уласцівы гранічная лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка. Вядучыя мастакі ОСТ адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манум. жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі. Т-ва арганізавала 4 выстаўкі ў 1925—28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОЎСТАГАЛО́ЎКІ (Hesperiidae),
сямейства дзённых матылёў. Каля 3,5 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 11 відаў. Найб. трапляюцца: Т. ружакветная (Pyrgus, або Hesperia, malvae), Т.-коска (Erynnis, або Hesperia, comma), разнакрылка-марфей (Heteropterus morpheus) і інш.
Размах крылаў да 7 см. Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамі валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі кормяцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; кормяцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружакветных і злакавых).
С.Л.Максімава.
Тоўстагалоўкі: 1 — разнакрылка-марфей; 2 — коска (а — дарослая асобіна; б — вусень); 3 — ружакветная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫАЗІ́НЫ,
шасцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні з 3 атамамі азоту ў цыкле. Адрозніваюць 1,3,5-Т. (сім. Т. — бясколерныя крышталі, tпл 86 °C), 1,2,4-Т. (несіметрычны Т. — бледна-жоўтае масла, tпл 16—17,5 °C) і 1,2,3-Т. (віцынальны Т. — бясколерныя крышталі, tпл 69,5—71 °C). Т. раствараюцца ў арган. растваральніках. Утвараюць солі з к-тамі. Найб. пашыраны вытворныя 1,3,5-Т., найважн. з іх 2,4,6-вытворныя (меламін, цыянуравая к-та, цыянурхларыд і інш.) атрымліваюць цыклатрымерызацыяй злучэнняў, што маюць цыянагрупу —C≡N, пераважна нітрылаў. Выкарыстоўваюць як гербіцыды, фарбавальнікі для цэлюлозных валокнаў, аптычныя адбельвальнікі, інсектыцыды і інш.
Трыазіны. Структурная формула: а — 1,3,5-трыазіну; б — 1,2,4-трыазіну; в — 1,2,3-трыазіну.