СТУ́РУА Роберт Робертавіч (н. 31.7.1938, Тбілісі),

грузінскі рэжысёр. Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Тбіліскі тэатр. ін-т (1961). З 1962 рэжысёр, з 1979 гал. рэжысёр Тбіліскага драм. т-ра імя Ш.​Руставелі. Пастаноўкам уласцівы сінтэз груз. і еўрап. тэатр. культур, імкненне да сац. і філас. абагульненняў, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, муз. афармлення. Сярод спектакляў: «Каўказскі мелавы круг» Б.​Брэхта (1978), «Рычард III» (1979) і «Кароль Лір» (1986) У.​Шэкспіра, «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.​Ібрагімбекава (1983) у тбіліскім т-ры; «Брэсцкі мір» М.​Шатрова ў т-ры імя Я.​Вахтангава, «Гамлет» Шэкспіра ў т-ры «Сатырыкон» (абодва 1988) у Маскве і інш. Дзярж. прэмія СССР 1979.

т. 15, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)