джу́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джуту ​1. Джутавае валакно. // Зроблены з джуту ​1. Джутавы канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзеразы; зроблены з дзеразы. Вакол рамак — суцэльны дзеразовы вянок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дробнабуржуа́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дробнай буржуазіі, уласцівы ёй. Дробнабуржуазныя элементы. Дробнабуржуазныя погляды. Дробнабуржуазная ідэалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канструкцыі (у 1, 2 знач.). Канструкцыйныя асаблівасці збудавання. Канструкцыйная сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канта́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантакту. Кантактная інфекцыя. Кантактная электразварка. Кантактнае размяшчэнне пластоў горнай пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карбіду, дзейнічае з дапамогай карбіду; карбідавы. Карбідная лямпа. Карбідны ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардына́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардынала (у 1 знач.), належыць яму. Кардынальскі сан. Кардынальская мантыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карка́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каркаса (у 1 знач.); з каркасам. Каркасная канструкцыя. Каркасны будынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карміну, уласцівы яму. // Ярка-чырвонага колеру, пунсовы. Кармінавая губная памада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карцёжны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гульні ў карты, звязаны з ёй. Карцёжная гульня. Карцёжны стол.