ра́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што і без дап.
Выклікаць радасць, прыносіць радасць. Але ў той жа час Кузняцова радавала тое, што з такім чалавекам можна ісці любой дарогай, нават самай цяжкай...Пташнікаў.[Ад’езд] і радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў.Васілевіч.Тым часам разведка збірала апошнія звесткі. Яны не радавалі.Дзенісевіч.//(успалучэннізназоўнікамі «вока», «слых», «сэрца» і пад.). Быць прыемным, даваць асалоду. За імі [праспектамі] ўзрунелыя густа палі Зялёнымі хвалямі радуюць вока.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца. Раскалыхаць качэлі. □ Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі.Караткевіч.
2. Калышучы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. [Гітлераўцы] адной [жанчыне] заламалі, звязалі рукі. Яе раскалыхалі і кінулі ў акно.Мележ.
3. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым. Раскалыхаць слупок.
4.перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці. Саміх .. [пагранічнікаў] не вельмі лёгка раскалыхаць, выклікаць у іх жаданне расказаць аб сваіх дасягненнях.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
1. Віднецца, вылучацца (сваім колерам, абрысамі і пад.) на фоне чаго‑н. На тым баку, за жытнёвым полем, рысаваліся на блакіце неба стрэхі.Васілёнак.
2.перан. Паўставаць у чыім‑н. уяўленні. Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ва .. уяўленні [настаўніка].Колас.
3. Старацца паказаць сябе з выгаднага боку, выклікаць чым‑н. інтарэс да сябе. Баешка ўваходзіў у ролю, пачынаў яўна рысавацца перад натоўпам, што ў момант вырас ля яго.Шынклер.
4.Зал.да рысаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца.Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар.//Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.
2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы.Колас.Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым.Капусцін.
3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
revolt
[rɪˈvoʊlt]1.
n.
бунт -у m.
to repress the revolt — здушы́ць бунт
2.
v.i.
1) бунтава́цца; паўстава́ць
The people revolted against the dictator — Наро́д паўста́ў супро́ць дыкта́тара
2) гі́дзіцца, бры́дзіцца
3) выкліка́ць агі́ду, адштурхо́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бале́ць, ‑ліць; незак.
1.Выклікаць адчуванне фізічнага болю (пра якую‑н. частку цела). У Тарэнты пачынае балець галава, яму робіцца горача.Галавач.Кандрату Назарэўскаму балела рана на назе.Чорны.Эх, і цяжка касцом... рукі, плечы баляць...Чарот./убезас.ужыв.Баліць у баку. □ Толькі пакутлівая грымаса застыла на.. [хлапчуковым] твары; відаць, яму вельмі балела.Марціновіч.
2.перан. Хваляваць, турбаваць. Цяпер тое, што баліць аднаму, трывожыць усіх, а што радуе грамаду — цешыць і аднаго.Бядуля.Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.З нар.
•••
Душа баліцьгл. душа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.
1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла.Крапіва.
2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю.Хомчанка.Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая.Пальчэўскі.
3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў.Хведаровіч.Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...».«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы.Якімовіч.Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым.Колас.
2.перан.Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой.Колас.Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1.Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала.Шамякін.Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!..Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану.//перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)