ГРЭЎС (Іван Міхайлавіч) (16.5.1860, с. Лутавінава Варонежскай вобл., Расія — 16.5.1941),
расійскі гісторык-медыевіст, грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883), з 1890 прыват-дацэнт у ім. Праф.Вышэйшых жаночых курсаў (Бястужаўскіх) у Пецярбургу (1892—1918) і Пецярбургскага ун-та (з 1899). Аўтар «Нарысаў з гісторыі рымскага землеўладання» (1899), гістарыяграфічных прац пра В.Р.Васільеўскага (1899), А.Цьеры (1902), навук.-папулярнай кнігі «Тацыт» (апубл. ў 1946) і інш. Адзін з заснавальнікаў семінарскай сістэмы і экскурсійнага метаду ў рас. універсітэцкай адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́КАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 20.1.1955, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. паэт, празаік. Скончыў Гомельскі ун-т (1977). Працаваў у прэсе, з 1996 нам.гал. рэдактара штотыднёвіка «Книга и мы». Друкуецца з 1972. Аўтаркн. паэзіі «Боль сумлення» (1989), пародый і баек «Дуэль» (1994) і «Дуэль-2» (1995), паэмы «Аварыя сумлення» (1996). Асн. тэмы: праблема чалавека і чалавецтва, вечныя пытанні дабра і зла, любові і нянавісці. Паэмы «Боль сумлення» і «Аварыя сумлення» прысвечаны чарнобыльскай трагедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Барыс Георгіевіч) (н. 26.11.1952, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Бел.АМ (1993). Работам уласцівы інтуітыўна-рэфлексійнае адлюстраванне падзей і навакольных аб’ектаў у спалучэнні з тонкай нюансіроўкай колеру: «У садзе» (1985), «Кветкі для нявесты» і «Палын — трава горкая» («Канфлікт»; абедзве 1986), «Жаночы партрэт» (1988), серыі «Пілігрымы» (1990—93), «Прастора» (1993—95), «Чорная прастора» (1995), «Знакі памяці» (1996—97). Аўтар публікацый па сучасным мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛГІ́Н (Вадзім Міхайлавіч) (19.2.1919, г. Смаленск, Расія — 1973),
бел. філосаф, псіхолаг. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1965). Скончыў Смаленскі пед.ін-т (1949). З 1952 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1964 у Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах псіхалогіі, матэрыяліст. дыялектыкі, філас. пытаннях прыродазнаўства.
Тв.:
Вучэнне І.П.Паўлава — выдатаы ўклад у прыродазнаўчанавуковую аснову дыялектычнага матэрыялізму Мн., 1953;
Проблема ощущений и рефлекторная теория. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКІ Уладзімір Антонавіч 21.10.1912, в. Варонеж Карукаўскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.12.1937), паэт, драматург. Пісаў на польск. мове. У 1929—30 вучыўся ў польскай тэатр. студыі ў Кіеве. З 1930 заг. польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНКБССР. У 1937 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1979. Аўтарпаэт. зб-каў «Вершы», «Дзве паэмы» (абодва 1934), «Дарога на Поўнач» (1935), п’есы «Сям’я Варанцоў» (паст. 1935, выд. 1936). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Звонак, В.Казлоўскі, С.Шушкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ВА (Раіса Міхайлаўна) (н. 17.9.1937, в. Радзін Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец, славіст. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1994). Скончыла Гомельскі пед.ін-т (1960), выкладае ў ім (з 1969). Даследуе этымалагізацыю бел. і слав. лексікі, пытанні рэканструкцыі праслав. лексікі, праблемы структуры праслав. слова, параўнальна-гіст. фанетыку, гіст. анамастыку і інш.Аўтар прац «Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія» (1988; у сааўт.), «Праславянская мова. Лексіка» (1994), «Структура праславянскага слова: (Праславянскае слова ў генетычным гняздзе)» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬМІ́Н (Пётр Міхайлавіч) (17.10.1892, с. Траццякі Барысаглебскага р-на Варонежскай вобл., Расія — 30.6.1964),
расійскі фалькларыст, харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1961). Скончыў Нежынскі гіст.-філал.ін-т (1915). З 1921 выкладаў у муз.навуч. установах Сімферопаля і Масквы. Даследаваў рус. песенны фальклор. З 1927 маст. кіраўнік (з 1932 разам з У.Захаравым) Дзярж.рус.нар. хору імя М.Пятніцкага. Аўтар тэкстаў песень («Белым снегам», «Руская красуня»), літ.-муз. кампазіцый, пастаноўшчык быт. сцэн, карагодаў Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́ДЗЕ (Карло Раждзенавіч) (29.3.1904, г. Кутаісі, Грузія — 11.12.1988),
грузінскі паэт, драматург. У зб-ках вершаў «Хертвіскія досвіткі» (1937), «У родным краі» (1949), «На беразе Чорнага мора» (1962), «Думы» (1970) тэмы станаўлення сацыяліст. рэчаіснасці, нараджэння новай псіхалогіі, маляўнічыя карціны груз. прыроды. Аўтар п’ес «Як гэта было» (1929), «Дом на беразе Куры» (паст. 1931), «Хатыджэ» (паст. 1929), «Камедыя адной ночы» (паст. 1945) і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі У Карызна, В.Лукша, К.Цвірка, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКЛО́ ((Laclos) П’ер Амбруаз Франсуа Шадэрло дэ) (Choderlos de; 18.10. 1741, г. Ам’ен, Францыя — 5.9.1803),
французскі пісьменнік. Вядомасць Л. прынёс адзіны раман у пісьмах «Небяспечныя сувязі» (т. 1—4, 1782), у якім адлюстравана разлажэнне арыстакратычнага грамадства напярэдадні франц. рэвалюцыі канца 18 ст. Твор — адна са значных з’яў л-ры позняга ракако; вылучаецца тонкім псіхалагізмам, пераканаўчасцю вобразаў, удалай кампазіцыяй, адмысловым густам. Аўтар публіцыстычных і гіст. прац, пед. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАЎ (Рыгор Іванавіч) (1.10.1908, с. Багалюбаўка Сарочынскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 19.4.1987),
расійскі пісьменнік. Скончыў Пермскі пед.ін-т (1935). Друкаваўся з 1934. Аўтар зб-каў апавяд. «Пошукі дзівоснай кветкі» (1959), «Беркуцінская гара» (1963), «Гнеў кроткіх» (1969), раманаў «Універсітэт» (1947), «Сцяпны маяк»(1949), «Былінка ў полі» (1969), «Мяжа» (1974), «Удзячнасць» (1983), кн. нарысаў «Пад адным дахам» (1962). У рамане «Вытокі» (кн. 1—2, 1959—67; Дзярж. прэмія Расіі імя Горкага 1970) паказаны лёс карэннай волжскай сям’і.