радыекарбо́нны

(ад радые- + лац. cafbo, -onis = вугаль);

р. метад — метад датавання па вымярэнню змяшчэння радыеактыўнага ізатопа вугляроду ў рэштках жывых арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ры́чыя

(н.-лац. riccia)

пячоначны мох сям. рычыевых, які расце па схілах канаў, на лугах, у мелкіх вадаёмах са стаячай вадой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́ндум

(лац. referendum = тое, што павінна быць паведамлена)

усенароднае галасаванне з мэтай высветліць грамадскую думку па якому-н. важнаму дзяржаўнаму пытанню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

самі́ты

(ад гр. soma = цела)

сіметрычна і папарна размешчаныя па баках кішкі ўчасткі мезадэрмы на ранніх стадыях развіцця арганізма; першасныя сегменты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінхрамарке́тынг

(ад сінхра- + маркетынг)

від дзейнасці фірмы па рэгуляванню попыту, які вагаецца ў сувязі з сезонным характарам вытворчасці і (або) спажывання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ста́ксель

(гал. stagzeil, ад stag = канат + zeil = парус)

трохвугольны парус, які падымаюць па штагу або лееру перад мачтай на носе судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлета́йп

(англ. teletype, ад гр. tele = далёка + англ. type = адбітак)

літарадрукавальны апарат для прыёму і перадачы тэкстаў па тэлеграфных каналах сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасамбро́нія

(н.-лац. fossombronia)

пячоначны мох сям. кадоніевых, які расце на аголенай пясчанай і балотнай глебах, па краях канаў, на палях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспе́рт

(лац. expertus = вопытны)

спецыяліст, якога запрашаюць для правядзення экспертызы па якім-н. спрэчным ці няясным пытанні, напр. у судовай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

э́кстранны

(ад лац. extra = звыш, па-за)

1) паспешны, тэрміновы (напр. э-ая тэлеграма);

2) надзвычайны, непрадугледжаны (напр. э-ая справа).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)