Струпава́ты ‘у струпах, пакрыты струпамі’ (ТСБМ), струпова́ты, струпча́сты ‘ў глыбокіх трэшчынах’ (ТС), струпова́тый ‘няроўны, вузлаваты (палатно, ніткі)’ (Сл. Брэс., Уладз.), струплі́ва ‘няроўная, недастаткова вымешаная (пра гліну)’ (Вярэн.). Да струп1 (гл.). Параўн. укр. струпки́й ‘аб дарозе — пакрыты замёрзлай граззю’, струпува́тий ‘струпаваты (аб дарозе)’, ‘шурпаты, у калдобінах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суку́пны ’сумесны, агульны, аб’яднаны’ (ТСБМ). Дзеепрыметнік, утвораны ад дзеяслова ку́піць ’збіраць у адно’ (Ласт.) з прыст. су-; аднак адсутнасць утварэнняў тыпу *сукупіць або *сукупа схіляе да думкі пра няпоўную кальку з рус. совокупный ’агульны, злучаны ў адно’ (з ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 705). Гл. купа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўхпра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ка, -а, мн. во́чы і (з ліч. 2, 3, 4) во́кі, вок, вачэ́й, Д вача́м, Т вача́мі і вачы́ма, М на вача́х, н.

1. Орган зроку, а таксама сам зрок.

Левае в.

Блакітныя вочы.

Хвароба вачэй.

Вернае в.

Вочы загарэліся на што-н. (вельмі захацелася мець што-н.). З завязанымі вачамі (неабачліва, не раздумваючы). Падняць вочы (паглядзець уверх або знізу ўверх). Рабіць вялікія вочы (здзіўляцца). Ісці куды вочы глядзяць (ісці абы-куды, без пэўнай мэты). Закрыць вочы каму (перан.: прысутнічаць пры чыёй-н. смерці). Паганае в. (у забабонах: позірк, які прыносіць няшчасце).

2. перан., толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту.

Бывалае в.

Звыклае в.

Гаспадарчае в.

Глядзець вачамі каго або чыімі на што — не мець уласнай думкі.

Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.

Лезці ў вочы (разм., неадабр.) —

1) старацца быць увесь час на віду, назойліва маячыць перад вачамі;

2) быць асабліва прыметным.

Адвесці вочы каму (разм.) — адцягнуць увагу чыю-н. ад чаго-н.

Адкрыць вочы каму на каго-што — паказаць каго-н. у праўдзівым свеце.

Закрываць вочы на што — знарок не заўважаць чаго-н., пакідаць без увагі што-н.

Глядзець у вочы чаму (небяспецы, смерці і пад.) — быць блізкім да чаго-н.

Вочы б мае не бачылі (разм.) — пра што-н. непрыемнае, што не хочацца бачыць.

У вочы казаць (сказаць) — казаць (сказаць) адкрыта, прама.

Чортава вока (разм.) — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

Як вока схопіць або як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока.

Як вокам маргнуць (разм.) — пра вельмі хуткае дзеянне.

У вочы не бачыў каго (разм.) — ніколі не бачыў каго-н.

За вочы (гаварыць; разм.) — завочна, у адсутнасць.

На вока (разм.) — прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў.

З вока на вока або вока на вока — сам-насам.

З п’яных вачэй (разм.) — у стане ап’янення.

Упасці (укінуцца) у вока (разм.) — запомніцца, спадабацца.

Адбіраць вочы — асляпляць (пра веснавое сонца).

Берагчы як зрэнку вока — пільна сачыць, уважліва ахоўваць што-н.

Вачэй не зводзіць з каго-чаго (разм.) — вельмі захапляцца кім-, чым-н.

Вачэй не паказваць (разм.) — пазбягаць сустрэчы.

Глянуць адным вокам (разм.) — няўважліва, хутка прачытаць што-н.

Мець вока на каго (разм.) — таіць злосць на каго-н.

Хоць вока выкалі (разм.) — пра начную цемнату.

Хоць пальцам у вока (разм.) — пра густую цемру.

|| памянш. во́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.), мн. таксама вачаня́ты, -ня́т (да 1 знач.; разм.).

Строіць вочкі каму-н. (какетнічаць з кім-н.).

|| прым. во́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

jet3 [dʒet] v.

1. infml лята́ць на рэакты́ўным самалёце;

He spent a great deal of time jetting around the world. Ён траціў шмат часу ў палётах па ўсім свеце.

2. біць струме́нем (пра вадкасць або газ)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lively [ˈlaɪvli] adj.

1. жва́вы, жывы́, энергі́чны, по́ўны жыцця́;

take a lively interest жы́ва ціка́віцца;

look lively! хутчэ́й! жыве́й!

2. вясёлы, ціка́вы;

a lively discussion ціка́вая дыску́сія

3. я́ркі (пра фарбы)

liven up [ˌlaɪvnˈʌp] phr. v. ажыўля́ць; ажыўля́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

machine1 [məˈʃi:n] n.

1. машы́на, механі́зм;

a sewing/washing machine шве́йная/пра́льная машы́на;

a vending machine аўтама́т (па продажы чаго-н.)

2. infml апара́т; арганіза́цыя; сістэ́ма;

party machine парты́йны апара́т

3. infml ро́бат, машы́на (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

myself [maɪˈself] pron.

1. сябе́; -ся, -цца (пра 1-ю асобу адз. л.);

I wa shed myself. Я памыўся.

2. сам, сама́;

I saw it myself. Я сам гэта бачыў.

as for myself што да мяне́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

overshoot [ˌəʊvəˈʃu:t] v. (overshot)

1. праляце́ць мі́ма цэ́лі (пра кулю), прамахну́цца; прайсці́/прае́хаць/праляце́ць дале́й запланава́нага;

The aircraft overshot the runway. Самалёт прызямліўся за пасадачнай паласой.

2. перавыша́ць, перасяга́ць;

overshoot the mark узя́ць вышэ́й/дале́й за цэль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

region [ˈri:dʒən] n.

1. мясцо́васць; рэгіён; раён, во́бласць;

Few unknown regions are left on the Earth. На Зямлі засталося мала нявывучаных мясцін.

2. : (пра часткі цела) the abdominal region брушна́я по́ласць

in the region of прыблі́зна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)