Shall I help you? – No, don’t bother. Памагчы табе? – Не, не турбуйся;
Sorry to bother you, but… Прабачце, што непакою вас, але …;
Don’t bother me with silly questions. Не прыставай да мяне з недарэчнымі пытаннямі;
Don’t bother to wait for me. Можаш не чакаць мяне.
♦
not bother oneself/one’s head with/about smth.BrE не марнава́ць час/намага́нні на што-н. малазна́чнае
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
adverse
[ædˈvɜ:rs]
adj.
1) непрыя́зны, варо́жы, нязго́дны з чым
His adverse criticisms discouraged me — Яго́ная варо́жая кры́тыка зьнеахво́ціла мяне́
2) некары́сны, шко́дны
adverse circumstances — некары́сныя абста́віны
3) супраці́ўны
adverse winds — супраці́ўныя вятры́
4) супрацьле́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
трыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.
1. Выклікаць трывогу; прыводзяць у стан неспакою. [Надзі] было шкада бацькі, яе трывожыла яго слабае здароўе, што пагаршалася з кожным днём.Шахавец.Сесія не палохала мяне [Стэфу] і не трывожыла: я была ўпэўнена, што добра здам экзамены.Савіцкі.[Сцяпан:] — Мяне асабіста ў першую чаргу трывожыла жніво.Пянкрат.// Парушаць душэўную раўнавагу, хваляваць. Толькі чый гэта, чый гэта погляд Так трывожыць зараз мяне? Азірнуўся — і рыфмы загл[у]хлі: Пекнай пані партрэт на сцяне.Панчанка.
2. Парушаць спакой каго‑, чаго‑н., турбаваць. Цэлы дзень загадчыка трывожылі наведвальнікі. □ Не будзіце, матулі, дачок закаханых, Не трывожце іх светлыя сны. Сняцца ім у рамонкавым звоне паляны, Сняцца зоры на вейках вясны.Жычка.[Тарас:] — Жонку трывожыць не хочацца, яна там працуе, робіць сваю справу.Мікуліч./ Пра вецер, сонца і пад. Звінеў ад жаўранкаў абшар І вецер поля не трывожыў.Астрэйка.//перан. Бударажыць мінулае, перажытае. Толькі навошта трывожыць нядобрыя ўспаміны.Шахавец.А навошта трывожыць ім боль, — Родны іх пахаваны, — Сыпаць горкую соль Успамінаў на свежыя раны?Куляшоў.
3. Раздражняць, раз’ятрываць. Трывожыць рану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабрыня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Тое, што і дабрата (у 1 знач.). Іскра ў цемры згасала. І тут мне здалося: Ты ішоў да мяне з дабрынёй і адвагай.Караткевіч.
2. Утульнасць, раскоша, прыемнасць. — Эх, і дабрыня ж на сене ў цябе, дзядзька Анішчык.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бадзя́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:] — Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал.Чорны.Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны — не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарта́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гартані. Гартанныя мышцы. Гартанны нерв.
2. Які ўтвараецца ў гартані (пра гукі мовы). Гартанны гук. Гартанныя зычныя.
3. Багаты гартаннымі гукамі. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да выслухаць.
2. Збіраць чуткі, падслухваць. [Паўлюк:] — Ці ж .. [брат], думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго.
Рабіць крыўду каму‑н. Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы?Колас.І калі здзекуецца нада мною хтосьці — Над Бацькаўшчынай здзекуецца ён маёй, Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)