Перахрасні́ ’скрыжаванне дарог’ (ЛА, 2). Да пера- (гл.) і храсні ’тс’, утворанага ад хрэст (гл.) пры дапамозе суф. месца -//я, параўн. бярэз. хряспі, гарал, хресні, кас цюк. хресці ’тс’ (там жа). а таксама піряхрёсньш ’перакрыжаваны’ (Юрч. СНЛ), перэхрос‑ ныя (дарогі) ’крыжавыя дарогі’ (лельч., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пес ’сабака’ (астрав., Сл. ПЗБ), пэс ’тс’ (Бес.). Паводле Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 509), з польск. pies, якое да прасл. *pьsъ < і.-е. *pik‑s‑o‑s. Гл. таксама пёс; аднак пытанне пра характэрную для беларускай мовы захаваную форму (пес ці пёс) застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасві́рка, просвіра ’белая круглая булачка з прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах набажэнства’ (ТСБМ), параўн. укр. просвирка ’тс’, рус. просви́ра, просви́рка, ст.-слав. просфора, просвора ’тс’, што да грэч. προσφορά ’дар, паднашэнне’ (Праабражэнскі, 2, 131; Фасмер, 3, 377; ЕСУМ, 4, 601). Гл. таксама праскура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымасо́ліцца ’падбівацца, лашчыцца, шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Да масо́ліцца ’пэцкацца чым-небудзь; поркацца, прыладжвацца да каго-небудзь, шукаючы прыхільнасці’, што ад масо́ліць ’грызці костку; пэцкаць у што-небудзь слізкае’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч.). Адносна апошняга гл. масо́л, а таксама *mosoliti (ЭССЯ, 20, 20–21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́бка ’тое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бак ’прыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бак ’дадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабо́тнік ’рабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тны ’працавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск. robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш. robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́кар ’скуралуп; хто займаецца зніманнем скур са здохлай жывёлы’, ’мярзотнік, паскуднік’ (беласт., Кольб., Ласт.). Сюды ж, відаць, і rakarawać ’лаяць, зневажаць, рабіць закіды’ (Варл.). Запазычанне з польск. rakarz ’тс’, якое, у сваю чаргу, са старога ням. Racker ’тс’ (Брукнер, 453). Гл. таксама Длугаш-Курчабова, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рваць ’вырываць, разрываць, тузаць, драць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’цягнуць на ваніты, ванітаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж рва́кі мн. л. ’ірвота; ваніты’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Растарг.), таксама з іншым суфіксальным афармленнем рва́ны мн. л. ’тс’ і рваннё ’ваніты’ (Нас.). Гл. ірваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сачка ’расінка, макавае зерне’, ’вельмі малая колькасць’ (Нас., Юрч. Вытв., Растарг.). Да расі́начка, раса́ 1 (гл.). Параўн. выраз: макавай расінкі ў роце не было (ТСБМ, 4, 641), а таксама росі́цца ’перакусваць, браць у рот’: ходжу голодны, тчэ й не росіўся нічым (ТС), гл. расіцца 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скілу́ндзі ‘скручаны здор у форме рулета’ (ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. дыял. skelúndzis, літар. skilándis ‘страўнік, напханы мясам’ (там жа), запазычана ў старабеларускую мову з літоўскай (1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119); меркаванні пра польскае пасрэдніцтва (Анікін, Опыт, 280) цяжка давесці. Гл. таксама шкілундзя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)