Жэ́ўрэць ’тлець’ (КСТ). Укр. жевріти ’гарэць, тлець’, дыял. ’гаварыць’, балг. дыял. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’. Варыянт адлюстравання ў бел. і.-е. кораня *geur, які прадстаўлены таксама ў жураць (гл). Параўн. жэўлець, жуляць. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–79, дзе адзначаецца і сувязь значэнняў ’гаварыць’ — ’гарэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зава́да ’загана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závada ’загана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кла1 ’звязка начэсанага льну, залом’, звязваецца з кука2 (гл.). Параўн. серб.-харв. ку̏ка ’крук’ і бел. кукла ’залом’.

Ку́кла2 ’амяла’ (Жыв. сл.). Гл. кукла1.

Ку́кла3 ’род жаночай прычоскі’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Ян., Касп., З нар. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Гл. кукла1.

Ку́кла4 ’сусла’ (ТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́ціць ’бегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotat — аб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вясёлачка, вясёлычка — памяншальнае ад вясло́ ’вясло ў чаўне’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ачк‑а. Паводле рэдкасці суфікса н. р. і тэрытарыяльнай абмежаванасці ўжывання, можна меркаваць, што слова было запазычана з рус. гаворак, дзе маецца арханг., алан., валаг., перм. весёлышко ’тс’, суфікс якога быў відазменены на бел. глебе пад уплывам ‑ечк‑а (як лісцечка, гняздзечка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блага́ць ’прасіць, угаворваць’ (ст.-бел. благати). Укр. блага́ти, польск. błagać (польск. слова з чэш. мовы; Слаўскі, 1, 35). Лічыцца запазычаннем з польск. błagać ’тс’. Параўн. Машынскі, Pierw., 85; Булыка, Запазыч. Паводле іншай версіі, усх.-слав. словы — гэта новаўтварэнне, якое ўзнікла на базе запазычання з ст.-слав. благо, блажити. Так Рудніцкі, 140 (услед за Агіенкам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блэ́ндаць ’бадзяцца’, блэ́нда ’валацуга’. Гл. блы́ндаць ’тс’. Лічыцца запазычаннем з балт. моў. Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 50 і V (2), 1969, 160), праўда, указаў адначасова і на няпэўнасць балтыйскай этымалогіі. Сапраўды, мы маем для бел. мовы дакладную адпаведнасць ва ўкр. дыял. бле́ндати, пле́ндати ’бадзяцца’, якое Рыхардт (Poln., 35) лічыць запазычаннем з польск. blędzieć, błą̃dzić.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бра́згаць, бра́зґаць ’стукаць, брынчаць’, таксама бра́зкаць. Рус. бря́згаць, укр. бря́зкати. Паводле Рудніцкага, 227, утварэнне ад выклічніка брязь! (гукапераймальнае). Фасмер (1, 225) лічыць роднасным з літ. breñgsti, brenzgiù ’загучаць, застукаць’. Параўн. Буга, РФВ, 70, 102. Траўтман (37) слав. bręzgъ і літ. формы выводзіць з балт.-слав. *brenzg‑. Сюды ж бел. бра́знуць ’стукнуць’, бра́знуцца ’ўпасці’ (bręzgnǫ‑ti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)