«РЫ́МСКІЯ ДЗЯЯ́ННІ»,
«Рымскія гісторыі» («Gesta Romanorum»), сярэдневяковы зборнік дыдактычных і псеўдагістарычных аповесцей, навел, прытчаў; помнік перакладной бел. л-ры 17 ст. Складзены, відаць, у Англіі ў 13 ст. на падставе зах.-еўрап., ант. і блізкаўсх. крыніц. Паводле агульнага характару, літ. структуры твораў, спосабаў апавядання і прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці блізкі да «Вялікага зярцала».
У самых поўных рэдакцыях змяшчае каля 180 твораў, частка іх звязана з рымскімі падзеямі і героямі (адсюль назва). Прызначаўся пераважна для выхаваўчых мэт, хоць у зборніку нямала белетрыстычнага матэрыялу для займальнага чытання. У канцы кожнага твора падаюцца маралізатарскія тлумачэнні-павучанні, некат. з выразнай рэліг. афарбоўкай. Зборнік паўплываў на ўсю сярэдневяковую і рэнесансавую л-ру Зах. Еўропы; яго сюжэты, вобразы, прытчы выкарыстоўвалі і пісьменнікі (Дж.Бакачыо, Вальтэр, Ф.Шылер, У.Шэкспір і інш.). На бел. мове вядомы 2 рукапісы «Р.дз.»: Магілёўскі (1688, дэфектны, без канца) і Ціханравава (1729). У першым 36, у другім 39 твораў. Паводле свайго складу бел. пераклад адносіцца да найб. стараж. рэдакцый. У бел. зборніках змешчаны не толькі павучальныя гісторыі-прытчы і легенды (як ілюстрацыі да зместу маральных правіл паводзін людзей: пра няверную жонку, чалавечую няўдзячнасць, пра справядлівасць і высакароднасць, пра спакусы д’ябла, страшны суд і г.д.), але і папулярныя творы сярэдневяковай л-ры «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Жыціе Яўстафія Плакіды», скарочаная рэдакцыя ант. рамана «Гісторыя пра Апалона Цірскага» і інш. У мове бел. перакладу нямала архаізмаў і русізмаў, хоць непасрэднай крыніцай для яго, найб. верагодна, паслужыў польскі тэкст.
Публ.:
Римские деяния. СПб., 1877—78.
Літ.:
Пташицкий С.Л. Средневековые западноевропейские повести в русской и славянских литературах. I. Истории из Римских деяний. СПб., 1897.
В.А.Чамярыцкі.
т. 13, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ (лац. Argentum), срэбра,
Ag, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 47, ат. м. 107,8682; адносіцца да высакародных металаў. Прыроднае С. складаецца з 2 стабільных ізатопаў; 107Ag (51,35%) і 109Ag. Самы пашыраны з высакародных металаў; у зямной кары 7∙10−6% па масе. Трапляецца ў свабодным стане (Серабро самароднае) і ў выглядзе мінералаў (гл. Сярэбраныя руды). Вядома з глыбокай старажытнасці.
Бліскучы метал белага колеру, мяккі і пластычны, tпл 961,93 °C, 2167 °C, шчыльн. 10491 кг/м³. Мае найб. з усіх металаў цепла- і электраправоднасць, высокую адбівальную здольнасць (С., асаджанае ў вакууме на шкло, адбівае 95% бачнага святла). Хімічна мала актыўнае. У паветры не акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ў прысутнасці кіслароду ўзаемадзейнічае з серавадародам з утварэннем чорнага сульфіду Ag2S (вырабы з С. ў паветры цямнеюць). Раствараецца ў азотнай (утвараецца серабра нітрат AgNO3) і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах. З галагенамі ўтварае серабра галагеніды. Пры награванні ўзаемадзейнічае з халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і вугляродам. Вядомы шматлікія комплексныя злучэнні С., у якіх каардынацыйны лік С. роўны 2, 3 і 4, напр., комплексныя цыяніды шчолачных металаў MI(Ag(CN)2]. З інш. металамі ўтварае сплавы і шматлікія штэрметаліды. Атрымліваюць пераважна як пабочны прадукт пры перапрацоўцы свінцовых, цынкавых і медных руд. Выкарыстоўваюць у асн. для вырабу фота- і кінаматэрыялаў (30—40% усяго С., якое вырабляецца), сярэбрана-цынкавых акумулятараў для касм. і абароннай тэхнікі, люстраў (гл. Серабрэнне), як каталізатар у арган. сінтэзе; сплавы для вырабу прыпояў, кантактаў, элементаў рале і інш. у электратэхніцы і электроніцы, манет, ювелірных вырабаў, сталовага і хім. посуду, пламбіравання і пратэзавання ў стаматалогіі; калоідны раствор С. як бактэрыцыдны прэпарат (каларгол, пратаргол).
Літ.:
Малышев В.М., Румянцев Д.В. Серебро. 2 изд. М., 1987.
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 14, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭМА́ТЫКА (ад грэч. systēmatikos упарадкаваны, які адносіцца да сістэмы) у біялогіі, раздзел біялогіі, які займаецца апісаннем, пазначэннем і класіфікацыяй усіх існуючых і вымерлых арганізмаў, устанаўленнем роднасных сувязей паміж іх асобнымі групамі (таксонамі) — відамі, родамі, сямействамі і інш. Грунтуецца на даных усіх раздзелаў біялогіі, асабліва на эвалюцыйным вучэнні. Дазваляе арыентавацца ў мностве існуючых відаў жывёл (каля 1,5 млн.), раслін (каля 350—500 тыс. відаў) і мікраарганізмаў, а таксама вымерлых відаў. Складае базу для генетыкі, біяхіміі, біягеаграфіі, экалогіі, палеанталогіі і інш. біял. навук. С. асн. груп арган. свету (пракарыёт і эўкарыёт) маюць адны асновы, задачы і шмат агульнага ў метадах даследавання, аднак розным раздзелам С. ўласцівы шэраг асаблівасцей, звязаных са спецыфікай розных груп арганізмаў. Як асн. раздзелы вылучаюць С. жывёл і С. раслін (вывучаюць разнастайнасці жывёльных і расл. арганізмаў). Асн. задачы С. — вызначэнне шляхам параўнання індывід. і спецыфічных асаблівасцей кожнага віду і надвідавых таксонаў, іх месца ў эвалюцыі арган. свету, выяўленне агульных уласцівасцей у розных таксонах.
С. імкнецца стварыць усеагульную і натуральную (філагенет.) класіфікацыйную сістэму арган. свету, падпарадкавання таксонаў рознага рангу — ад віду да сістэм. царства і надцарства, вызначыць месца кожнага віду арганізма ў гэтай сістэме. С. часта падзяляюць на таксаномію, разумеючы тэорыю класіфікацыі арганізмаў, і ўласна С. ў шырокім сэнсе. Зрэдку тэрмін «таксаномія» выкарыстоўваюць як сінонім С.
Асновы С. як навукі закладзены працамі англ. прыродазнаўца Дж.Рэя і асабліва К.Лінея. Вучэнне Ч.Дарвіна надало С. эвалюц. змест.
Літ.:
Майр Э. Принципы зоологической систематики: Пер. с англ. М., 1971;
Тахтаджян АЛ, О состоянии и перспективах развития систематики в СССР // Успехи совр. биологии. 1972. Т. 73, вып. 2;
Меликян А.П. Цели и задачи современной систематики растений. М. 1984.
Л.В.Кірыленка.
т. 14, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бі́рка. Рус. би́рка, укр. би́рка ’тс’. Этымалогія слова не вельмі ясная. Выводзяць з ст.-рус. биръ ’подаць, налог’ (Праабражэнскі, 1, 26; Бернекер, 57). Іншыя думаюць пра запазычанне з дац., нарв. birk ’бяроза’ (Зяленін, ZfslPh, 2, 207 і інш.). Корш (AfslPh, 9, 491) і Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 1, 15) лічылі запазычаннем з цюрк. bir ’адзін’ і iki ’два’. Параўн. ст.-бел. бирка ’бірка, жэрабя’ (XVII ст.), якое Булыка (Запазыч.) выводзіць з ст.-польск. birka. Сюды адносіцца і бірка ’палачка, ужытак замест гузіка’ (Юрч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гне́сці ’давіць, ціснуць’. Слова прасл. характару; адносіцца да вялікага сямейства слоў, якія маюць значэнне ’ціснуць, душыць, мясіць і да т. п.’ Параўн. рус. гнести́, укр. гне́сти, чэш. hnísti, польск. gnieść, балг. гнетя́, макед. гнете, серб.-харв. гњѐсти, славен. gnésti, ст.-слав. гнести. Прасл. *gnesti. Роднасныя формы выключна ў герм. мовах. Параўн. ст.-в.-ням. knetan, с.-н.-ням. kneden ’мясіць, мяць’, ст.-англ. cnedan, англ. to knead. Гл. Фасмер, 1, 421; Траўтман, 93; Бернекер, 1, 311–312; Трубачоў, Эт. сл., 6, 165–166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малю́панькі, малюпа́ценькі, малюпа́сенькі, малюпу́ценькі, малюпу́ленькі, мале́пенечкі, мылюпа́цінькій, малюпа́сенечкій, малюпа́хенькій, малюпа́ткій, малюпа́ткі, малюпатэнькі ’вельмі, вельмі-вельмі маленькі’ (Ян., ТС, Шат., Яруш., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ, мсцісл., Нар. словатв., хоц., Мат. Маг.), малюпа́тка, малюпа́тачка ’малютка’ (Нас.). Рус. варон. малюпонький ’вельмі маленькі’, польск. malupasieńki, maciupuleńki, серб.-харв. mȁlapacan, mȁlapašan ’тс’. Да малы́ (гл.). Суфікс з апорнай зычнай ‑n‑, даволі рэдкі ў слав. дэрыватах, відавочна, адносіцца да прасл. мовы і суадносіцца з літ. ‑opas. Элемент ‑ю‑ (‑ʼу‑) у даных лексемах з’яўляецца характэрным для паўн.-слав. тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. каго-што. Беражліва адносіцца, берагчы каго‑, што‑н. Наогул трэба адзначыць, што пінгвіны вельмі шануюць і берагуць свае яйкі. Маўр. — Не шануеш ты сябе, Каця, — уздыхнуўшы, сказала Мурашова. Скрыган. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Прыказка. // што. Не даваць расходавацца чаму‑н. дарэмна; трымаць у цэласці. Шанаваць грошы.
2. каго-што. Клапатліва засцерагаць, берагчы ад чаго‑н. І пачаў [Несцер] гаварыць аб маладосці, што трэба шанаваць маладосць, бо старасці клікаць не трэба. Пестрак.
3. каго-што. Адносіцца з пашанай, павагай да каго‑, чаго‑н. Шанаваць народныя традыцыі. □ Стары Крышан шанаваў свайго зяця Рамана за працавітасць, цвярозасць і сумленне. Грахоўскі. Шануюць людзі памяць аб Крылове, аб яго Косціку... Шамякін. // Цаніць; надаваць; вялікае значэнне чаму‑н. Мельнік вельмі шанаваў свой аўтарытэт. Гамолка. // што. Захоўваць што‑н., прытрымлівацца чаго‑н. — Стойце, хлопцы, давай Шанаваць парадак. Колас. [Карпавіч:] — Я хоць і гарачы, а дысцыпліну нашу шаную... Машара. // што. Аддаваць перавагу. Любяць у Грынях кіно — будуць па колькі разоў глядзець; шануюць танцы — да раніцы і старыя і малыя выседзяць. Пташнікаў. Ну а гэты [чалавек] — шанаваў шпаргалку: Слабасць гэтакую меў здаўна. Гілевіч.
4. каго. Песціць. Андрэя Касцяневіча жыццё не вельмі шанавала. Бацька яго загінуў на фронце, а ў маці, акрамя Андрэя, было яшчэ двое малодшых: Барыс і Наста. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акадэмі́чны
(лац. academicus)
1) які адносіцца да акадэміі, належыць ёй (напр. а-ая бібліятэка);
2) вучэбны (у прымяненні да вышэйшых навучальных устаноў) (напр. а. год);
3) які прытрымліваецца норм, правіл, уласцівых акадэмізму (напр. а. жывапіс);
4) чыста навуковы, тэарэтычны (напр. а-ая дыскусія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
касі́цца 1, косіцца; незак.
1. Паддавацца скошванню. Канюшына была радкаватая, касілася лёгка.
2. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці касіць. З расой лёгка косіцца. □ Так мне лёгка і весела косіцца, У руках я не чую касы. Свірка.
3. Зал. да касіць 1.
касі́цца 2, кашуся, косішся, косіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.); крывіцца. Сцяна косіцца. Вокны косяцца.
2. Глядзець не прама, а скоса, убок. Нерашуча ступаючы за Маяй,.. [Чудзін] з жахам касіўся на свой шынель. Карпюк.
3. перан. Адносіцца неадабральна, недаверліва да каго‑н., злавацца. Марына ж не касілася на .. [Пракопа], не абыходзіла бокам. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)