Вырва 1 ’яма (ад дажджу)’ (Яшк.). Укр. ви́рва ’круты схіл гары, круча’, польск. wyrwa ’канава, яма, якая ўтварылася ад дзеяння вады’, чэш. мар. výrva ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырваць (гл. рваць) (Махэк₂, 526; Нітшэ, 66). Адносна энанціасеміі значэнняў (’яма’ — ’круча’) гл. Талстой, Геогр., 98 і наст.

Вырва 2 ’вельмі бойкая і гарэзлівая дзяўчына’ (З нар. сл.). Рус. смал. лаянкавае слова вы́рва, польск. wyrwa ’насмешнік, франт’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́нгра ’венгерац’ (Шат.). Кантэкст: «Па сяле ходзіць вэнгра з лякарствамі». Таму можна меркаваць, што гэта слова мела таксама значэнне ’вандроўны гандляр’. Параўн. рус. венге́рец, венгр ’венгерац’, а таксама ’бродячий торговец, продававший по городам и поместьям товары и лекарства, по происхождению главным образом словак из Венгрии’ (Фасмер, 1, 290, са спасылкай на Мельнікава–Пячэрскага). З польск. węgier ’венгерац’ (гл. Фасмер, там жа). Гл. таксама дадаткі Трубачова (там літ-ра адносна венгерец ’гандляр’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дазо́рца ’дазорац’ (БРС). Параўн. укр. дозо́рця, дозо́рець. Слова дозорца ’стораж, наглядчык’ сустракаецца ўжо ў ст.-бел. помніках XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Слова ўзята з польск. dozorca ’тс’ (з тыповай зах.-слав. суфіксацыяй). Адносна бел. дазо́рац, укр. дозо́рець можна меркаваць, што гэта таксама паланізмы, але з замененай суфіксацыяй (з прыстасаваннем яе да ўсх.-слав. тыпу). Трубачоў (Эт. сл., 5, 90) лічыць, што бел. слова дазо́рац, укр. дозо́рець < прасл. *dozorьcь. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кала́шня ’прыбудова да сенцаў’ (іван. Жыв. сл.), ’вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжанай сцяны’, калашня (дзярж., Нар. сл.). Зыходная структура — каласня, як для калашнік — каласнік, параўн. рус. дыял. колосник ’пабудова для саломы, мякіны’. Адносна семантыкі зыходнага колас (гл.) параўн. рус. дыял. колос ’калоссе, якое аддзяляецца ад саломы пры малацьбе’, ’калоссе, якое патрабуе дадатковага абмалоту’, ’адходы, якія ўтвараюцца пры абмалоце зерневага збожжа (дробная салома, рэшткі каласоў і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўтарэ́ня ’імя каровы, што нарадзілася ў аўторак’ (КЭС, лаг.), аўтурэня ’тс’ (Рам.). Ад аўторак, табуістычная назва, параўн.: «Для таго, каб ведзьмы не адбіралі малако ў кароў, ім даюцца мянушкі… па днях тыдня, у якія яны ацяліліся…» (Рам., 8, 180). Адносна суфіксацыі ўласных імён на ‑еня (‑эня) гл. Бірыла, Бел. антр. назвы, 44–46, а таксама Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 20), якая лічыць суфіксацыю на ‑еня ў беларускай мове літоўскага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́ваць, таксама блява́ць. Ст.-рус. бльвати, рус.-ц.-слав. бльвати, блювати, рус. блева́ть, укр. блюва́ти, польск. bluć, чэш. blíti, балг. блю́вам, серб.-харв. бљу̀вати і г. д. Прасл. blьvati blʼui̯ǫ. І.‑е. *bhleu̯‑ ’выдаваць гукі пры выцяканні нейкай вадкасці, цячы, раўці’. Параўн. літ. bliáti ’рыкаць, бляяць’, грэч. φλύω ’цяку цераз край; б’ю крыніцай’, ’балбачу’. Бернекер, 64; Траўтман, 35; Праабражэнскі, 1, 28; Фасмер, 1, 173; Махэк₂, 57 (там і меркаванні адносна марфалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыгва́ (БРС, Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж драгба́ ’тс’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта прасл. дыялектызм: прасл. *dręg(ъ)va, роднаснае літ. drė́gnas, лат. drę̂gns ’сыры’. Лексема гэта, прынамсі, усх.-слав. (рус. дря́гва, укр. дрягови́на ’балота’). Фасмер (1, 545) лічыць яго звязаным з рус. дряга́ ’сутарга’, дряга́ть ’калаціцца’, дрягва́ ’від студзеню’ (зыходнае *dręg‑). Параўн. драгба́. Адносна назвы дрыгва́ ’застылы адвар’ гл. Сцяц. Нар., 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́рня ’аб чым-н. неразумным’ (в. Яўлахі Талач. р‑н; Жакава, Совещание по ОЛА, 199). Утворана ад каверыць (гл.) ’перакручваць (словы)’ (Жакава, там жа). Адносна словаўтварэння параўн. каверза, каверт; аднакарэннымі вытворнымі можна лічыць з інш. прэфармантам і ад дзеяслова са значэннем ’плесці’ — рус. дыял. шеверенька ’кашолка’, бел. вярэня, вярэнька ’плеценая торбачка пастуха’, рус. веренька ’вяроўка; венцер, католіка і інш.’; ад дзеяслова са значэннем ’хлусіць’ рус. смал. вереня, верень ’мастак расказваць байкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́рка 1 ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад па́рыць < па́ра 1 (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш. napařiti ’пакараць’, першапачаткова ’пакараць розгамі, якія клаліся ў гарачую ваду, каб распарыліся’.

Па́рка 2 памяншальнае да па́ра 2 (Нас.), ’пара коней’ (Янк.), ’двайны колас, спарыш’ (ТС). Да пара 2 з суф. ‑к‑.

Па́рка 3 ’парка (адзенне)’ (ТСБМ). Праз рус. па́рка (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з нямецкага parka ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)