прые́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́сца; зак.

1. Надакучыць ад частага ўжывання, аднастайнасці (пра ежу).

Штодзённы кісель ужо прыеўся.

2. перан. Страціць цікавасць для каго-н.

Яго анекдоты ўжо ўсім прыеліся.

|| незак. прыяда́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (у 1 знач.), мякчэйшым.

Ад мазі скура мякчэе.

2. перан. Лагаднець, дабрэць.

Сэрца яго паступова мякчэла.

|| зак. памякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наву́шнікі, -аў, адз. наву́шнік, -а, м.

1. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

Н. да плэера.

2. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду.

Апусціць навушнікі ў шапцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыназо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння, напр.: ад (сцяны), па (полі), перад (домам) і пад.

|| прым. прыназо́ўнікавы, -ая, -ае.

Прыназоўнікавае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыро́джаны, -ая, -ае.

1. Уласцівы ад нараджэння.

П. імунітэт.

П. парок сэрца. П. талент.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі-н. уласцівасцямі, якасцямі для якой-н. дзейнасці.

П. тэхнік. П. мастак.

|| наз. прыро́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нне, -я, н.

1. Рух прадмета па паверхні другога прадмета.

Дэталі знасіліся ад трэння.

2. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога.

3. перан., мн. -ні, -няў. Спрэчкі, сутыкненні, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарго́вы, -ая, -ае.

1. Наступны за папярэднім.

Чарговае заданне.

Ч. аўтобус будзе праз гадзіну.

2. Які адбываецца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці.

Чарговая сесія.

3. Які паўтараецца рэгулярна час ад часу.

Чарговая сустрэча.

|| наз. чарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцура́ць

‘канфіскаваць, адымаць што-небудзь; адмаўляцца ад каго-небудзь, чаго-небудзь, выракацца каго-небудзь, чаго-небудзь; наводзіць страх на каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адцура́ю адцура́ем
2-я ас. адцура́еш адцура́еце
3-я ас. адцура́е адцура́юць
Прошлы час
м. адцура́ў адцура́лі
ж. адцура́ла
н. адцура́ла
Загадны лад
2-я ас. адцура́й адцура́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адцура́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

квітава́ць

‘цвісці; выпісваць квітанцыю, квіток на што-небудзь (квітаваць атрыманне грошай, рэчаў); вызваляць каго-небудзь ад даўгоў, абавязкаў’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. квіту́ю квіту́ем
2-я ас. квіту́еш квіту́еце
3-я ас. квіту́е квіту́юць
Прошлы час
м. квітава́ў квітава́лі
ж. квітава́ла
н. квітава́ла
Загадны лад
2-я ас. квіту́й квіту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час квіту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паквітава́ць

‘пацвісці; выпісаць квітанцыю, квіток на што-небудзь (паквітаваць атрыманне грошай, рэчаў); вызваліць каго-небудзь ад даўгоў, абавязкаў’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паквіту́ю паквіту́ем
2-я ас. паквіту́еш паквіту́еце
3-я ас. паквіту́е паквіту́юць
Прошлы час
м. паквітава́ў паквітава́лі
ж. паквітава́ла
н. паквітава́ла
Загадны лад
2-я ас. паквіту́й паквіту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паквітава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)