род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). На Беларусі 4 віды: палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), агародны (Sonchus oleraceus), шурпаты (Sonchus asper), балотны (Sonchus palustris).
Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком. Большасць відаў — пустазелле (найб. вядомы асот палявы — засмечвае пераважна яравыя збожжавыя і прапашныя культуры), а таксама харч., кармавыя, лек. і меданосныя расліны. Асотам часам наз. віды роду бадзяк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРА́НЦЫЯ (Astrantia),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, на Каўказе і ў М. Азіі. На Беларусі 1 дзікарослы — астранцыя вялікая (Astrantia major), трапляецца ў Белавежскай пушчы і ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці (занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь) і 4 інтрадукаваныя віды — астранцыя найвялікшая (Astrantia maxima), трохнадрэзаная (Astrantia trifida), Біберштэйна (Astrantia biebersteinii), калхідская (Astrantia colchida), вырошчваюцца ў Цэнтр.бат. садзе АН.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны. Лісце пальчата-раздзельнае (прыкаранёвае доўгачаранковае, сцябловае амаль сядзячае). Кветкі тычынкавыя і двухполыя, у простых парасоніках з буйнымі афарбаванымі звонку лісцікамі абгорткі. Плод — падоўжана-цыліндрычны віслаплоднік. Дакар., лек. і меданосныя расліны; некаторыя ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧО́РНІЦА (Hesperis),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Азіі. На Беларусі вырошчваюцца і трапляюцца як здзічэлыя вячорніца матроны, або начная фіялка, начная прыгажуня (Hesperis matronalis), і густаваласістая (Hesperis pycnotricha).
Двух- або шматгадовыя апушаныя залозістымі валаскамі (радзей голыя) травяністыя расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1 м. Лісце цэласнае, ланцэтна-яйцападобнае, зубчастае, кароткачаранковае. Кветкі двухполыя, ліловыя, белыя, жаўтаватыя або зеленавата-бурыя, духмяныя, у цыліндрычных гронках. Плод — лінейны стручок. Лек., меданосныя і дэкар. (выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве — на клумбах, рабатках, у міксбордэрах; нізкарослыя садовыя формы з белымі простымі і махрыстымі кветкамі — у бардзюрах) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎНІК (Teucrium),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях зямнога шара, асабліва ў Міжземнамор’і. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах (у далінах рэк Дняпро, Прыпяць, Сож) трапляецца Д. часночны (T. scordium). Расце ў прыбярэжных хмызняках, утварае зараснікі. Як дэкар. расліна ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Д. усходні (T. orientale).
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Лісце кароткачаранковае, суцэльнае або перыста-расчлянёнае. Кветкі дробныя, сінія, пурпуровыя, радзей белыя і жоўтыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных у гронка-, коласападобныя ці галоўчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Меданосныя, эфіраалейныя, таніданосныя, харч. (вострапрыпраўныя) і дэкар.расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФАЗІЯ́СТР (Diphasiastrum),
род споравых раслін сям. дзеразовых. 25 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца Д. сплюшчаны (D. complanatum) і Д. трохкаласковы (D. tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм, напр., Д. Зейлера (D. × zeileri). Растуць у імшыстых хваёвых лясах.
Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцёблы да 1 мдаўж., сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісцем. Стробілы тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатамічна разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з 1 спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай. Лек., фарбавальныя і дэкар.расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАДО́К (Scleranthus),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі трапляюцца галадок аднагадовы (Scleranthus annuus), шматгадовы (Scleranthus perennis) і шматплодны (Scleranthus policarpos). Растуць у сухіх хваёвых барах, на ўзлесках, сухіх лугах, пустках, папарах, каля дарог і як пустазелле на палях.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі, прамастойнымі, прыўзнятымі ці распасцёртымі разгалінаванымі сцёбламі выш. (даўж.) да 20 см. Лісце супраціўнае, вузкалінейнае, амаль шылападобнае, накшталт шчацінак, без прылісткаў. Кветкі дробныя, непрыкметныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Чашачка з 5 вострых або тупых, па краі белаватых зубчыкаў. Плод — аднанасенная каробачка. Лек. і кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЛЮ́ХА, гарчак жоўты (Picris),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Міжземнамор’і і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку ў лясах, хмызняках, на лугах, як пустазелле на палях трапляецца гарлюха ястрабковая (P. hieracioides) і як рэдкая занесеная расліна каля дарог — гарлюха цвёрдая (P. rigita).
Адна-, двух-, радзей шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом выш. Да 1 м. Лісце цэльнае, чаргаванае, падоўжана- або эліпсоідна-ланцэтнае, зубчастае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных на канцы сцябла ў парасона- ці шчыткападобныя мяцёлкі Плод — сямянка з чубком. Лек. (мачагонны, жаўцягонны, крыху слабіцельны і болепатольны сродак) і меданосныя расліны; некат. віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́ЧКАВАЧКА (Gentianella),
род кветкавых раслін сям. гарычкавых. Больш за 120 відаў. Пашыраны ў нетрапічных краінах зямнога шара. На Беларусі зрэдку трапляюцца гарычкавачка гаркаватая (G. amarella), гарычкавачка язычковая (G. lingulata) і гарычкавачка багнавая (G. uliginosa). Растуць на сухіх і вільготных лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах рэк.
Адна- і двухгадовыя травяністыя расліны з голым пустым прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, шырокаэліптычнае або лінейнае, ніжняе часта ў разетцы Кветкі сіняватыя або блакітныя, радзей жаўтавата-белыя і светла-жоўтыя, 4—5-членныя, сабраныя ў гронка- ці мяцёлкападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка. Лек. (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, кармавыя, меданосныя і дэкар.расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЭ́ГА (Odontites),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, пазатрапічнай Азіі. Паўн. Афрыцы. На Беларусі 2 віш: усюды — Дз. звычайная, або позняя (O. vulgaris), рэдка — веснавая (O. verna). Растуць на лугах, папарах, як пустазелле, каля дарог.
Аднагадовыя паўпаразітныя травяністыя расліны з прамастойнымі простымі або разгалінаванымі сцёбламі, са слаба развітымі каранямі і гаўсторыямі на іх. Лісце супраціўнае, ланцэтнас або ланцэтна-яйцаладобнае, суцэльнае, па краі каротказубчастае, рэдка (верхняе) суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, двухполыя, двухгубыя, ружовыя або чырванаватыя, размешчаны ў пазухах прыкветных лістоў і сабраны ў верхавінкавыя гронка- або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. Лек. і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́НІКУМ (Doronicum),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў гарах умераных паясоў Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі. На Беларусі інтрадукаваны і вырошчваюцца ў садах, парках і на прысядзібных участках 2 віды: Д. усходні (D. orientale) і трыпутнікавы (D. plantagineum).
Шматгадовыя травяністыя расліны з карэнішчам і прамастойнымі простымі або слабагалінастымі сцябламі. Прыкаранёвае лісце яйцападобна-круглаватае, з доўгімі чаранкамі, сцябловае — яйцападобна-эліпсоіднае. Кветкавыя кошыкі дыям. 6—8 см, жоўтыя, адзіночныя або ў шчыткападобных суквеццях. Цвітуць у маі—чэрвені. Плод — сямянка. Дэкар. і лек.расліны, выкарыстоўваюцца для групавых пасадак, у міксбордэрах, на газонах і камяністых горках. Размнажаюць дзяленнем карэнішчаў.