Біле́т. Рус. биле́т, укр. біле́т. Запазычанне з франц. billet (магчыма, праз польск. bilet або ням. Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мятка ’даведка, выпіска’ (Некр.). Рус. перм. вы́метка ’даведка’. Няясна. Магчыма, ад vymetati, калі гэта не вынік пераробкі выня́тка ’выпіска, даведка’ пад уплывам *выметаць. Параўн. рус. метать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячэ́р ’вячэра’ (Касп.). Відавочна, «аднаўленне» формы м. р., магчыма, па аналогіі да вядомага на той жа тэрыторыі слова ужын. Параўн. да апошняга рус. дыял. ужина ’вячэра’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяшчу́ць ’прадказваць, прадчуваць’ (Юрч.). Цяжка вытлумачыць толькі фанетычна. Відаць, уплыў чуць ’адчуваць’. Магчыма таксама, што вяшчуць < ітэратыва вяшчуваць, але і апошнюю форму трэба тлумачыць як кантамінацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Еч ’стрававод’ (Янк. Мат.); параўн. рус. еча ’ежа’. Магчыма, ад *ěstja (> *есча > еча), якое ў сваю чаргу ад назоўніка estь (ст.-рус. ѣсть ’ежа’), ‑ěsti ’есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закля́ва ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад закла з суф. ‑ʼава (параўн. качава ’месца, дзе качаўся конь’, Сцяцко, Афікс. наз., 34), але што выражае суфікс?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандаш ’малое дзіця’ (Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кардо́ўнік ’аер’ (Касп., Мат. Маг.), ’рагоз, пухоўка шыракалістая, Typha latifolia Г (Кіс.), ’плюшч галінасты, Sparganium ramosum Hads’ (Кіс.). Магчыма, ад лац. carduus ’чартапалох’ (назва калючай расліны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́ць ’глытаць, выпіваць, есці’ (Нас., З нар. сл., Мат. Гом., ТС). Магчыма, кантамінацыя клюкаць2 (гл.) і глытаць (гл.).

Клы́каць ’блытаць’ (Мат. Гом.). Гл. клычыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)