Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943). У Вял.Айч.вайну з 1943 на Бранскім, Ленінградскім, 2-м Прыбалт. франтах. Лётчык-штурмавік, камандзір авіяэскадрыллі капітан М. зрабіў 136 баявых вылетаў, знішчыў 3 самалёты, шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. З 1946 у грамадз. авіяцыі, на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНЕ́НКА (Таццяна Савельеўна) (25.1.1920, в. Сухі Бор Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 2.8.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). Скончыла Полацкае педвучылішча (1939), працавала настаўніцай. У Вял.Айч.вайну сувязная і разведчыца партыз. брыгады «Няўлоўныя» НКДБСССР: здабывала планы карных аперацый, звесткі пра дыслакацыю войск праціўніка. Арыштавана фаш. ўладамі і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам. У Полацку М. пастаўлены 2 помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (1884, в. Лапаравічы Мінскага р-на — люты 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч.вайну. У 1941 служачы на Мінскім чыг. вузле, у пач. акупацыі Мінска стварыў з Ф.С.Кузняцовымпадп. групу на вагонарамонтным з-дзе, з мая 1942 чл., з вер. сакратар Чыгуначнага падп. райкома КП(б)Бг. Мінска. 2.10.1942 арыштаваны, загінуў у фаш. засценках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХНАВІЧЫ,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 173 км ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст. Ельск. 733 ж., 230 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХО́ТА (Іван Рыгоравіч) (9.6.1918, в. Папаснае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 21.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Камандзір танк. роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл.: у час варожай контратакі падбіты і ахоплены полымем свой танк ён накіраваў на батарэю праціўніка, знішчыў яе гарматы, што садзейнічала поспеху наступлення танк. батальёна; згарэў у танку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦАПУ́РА (Сяргей Сцяпанавіч) (15.2.1919, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 17.3.1998),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Цэнтр., Калінінскім, 1-м, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель танка старшына М. вызначыўся ў студз. 1945 у баях пры вызваленні г. Сахачаў і Інавроцлаў (Польшча). Да 1965 у Сав. Арміі.
Засн. ў 1924 у Мінску як працоўны калектыў кашалёчнікаў. З 1929 рымарска-галантарэйная ф-ка «Усход». У Вял.Айч.вайну разбурана. Адноўлена ў 1944, пазней рэканструявана і расшырана. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Галантэя». Асн. прадукцыя (1999): сумкі жаночыя з натуральных і штучных скур, сумкі дарожныя, спартыўныя, ранцы, рукзакі, чамаданы, вырабы дробнай галантарэі, пальчаткі, рамяні паясныя і гадзіннікавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРКО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (31.1.1904, Мінск — 10.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1927, у пагранвойсках. У Вял.Айч.вайну удзельнік абароны Масквы, з сак. 1942 камандзір асобнага партыз. атрада імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэр. акупіраваных Гомельскай, Палескай, Брэсцкай абл. Беларусі, Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай абл. Украіны, у 1944 кіраўнік дыверсійнай групы на тэр. Польшчы. У 1945—55 у органах КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ (Рыгор Мікалаевіч) (6.5.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.10.1959),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну з 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся на тэр. Польшчы ў жн. 1944 у баях за плацдарм на левым беразе р. Вісла, на тэр. Германіі ў 1945 у лютым пры фарсіраванні р. Одэр і сак. ў баі за населены пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХІЕ́ВІЧ (Леў Мікалаевіч) (н. 15.6.1920, в. Рэчкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на Паўн., Карэльскім, Волхаўскім, 2-м Бел. франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода старшына М. вызначыўся ў лютым 1944 у баях на Мурманскім, у чэрв. 1944 на Кандалакшскім напрамках, у сак. 1945 у баі каля г. Гдыня (Польшча). Да 1957 у Сав. Арміі.