УЗА́,

вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Уваравічы—Калініна; чыг. ст. на лініі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета. За 28 км на ПдУ ад г. Буда-Кашалёва, 20 км ад Гомеля. 1191 ж., 498 двароў (2002). Кансервава-агароднінасушыльны з-д. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік падпольшчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)