Гарызо́нт ’гарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гро́шы, грош ’грошы’. У бел. мове запазычанне непасрэдна з польск. (grosz) у XV ст. Гл. Булыка, Запазыч., 86. Параўн. рус. грош, укр. гріш. Польск. grosz < ст.-чэш. groš < с.-лац. grossus. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 352; Брукнер, 159. Параўн. Фасмер, 1, 462.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́беш, гі́бяш (мн. л. гібяжы́) ’цяглі’, ґібяжы ’загнутыя канцы палазоў у санях’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да прасл. *gybežь; параўн. рус. дыял. гибёж ’гнуццё, ’выгнутая частка прадмета’, славен. gibežljȉv ’спрытны, спраўны’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 217) выстаўляе прасл. *gybežь, але без бел. матэрыялу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпо́тэза ’гіпотэза’. Рус. гипо́теза, укр. гіпо́теза. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай з’яўляецца рус. гипо́теза (якое, паводле Фасмера (1, 407), запазычана з польск. hipoteza або ням. Hypothese; першакрыніца — лац. hypothesis < грэч.). Шанскі (1, Г, 80) выводзіць рус. слова з лац. hypothesis < грэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Добрасусе́дскі ’добрасуседскі’ (БРС). Рус. добрососе́дский, укр. добросусі́дський, польск. dobrosąsiedzki, балг. добросъсе́дски. Калька з ням. gutnachbarlich. У рус. мове першая фіксацыя ў 1935 г. (слоўнік Ушакова). У бел. і ўкр. мовах, відаць, запазычанне непасрэдна з рус. мовы. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел. алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск. alembik (< лац. alambicum, ад араб. al‑aribiq).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел. нѣхто, нехто (Карскі 2–3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2–3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паві́длівы ’зайздросны’ (Касп., Сл. ПЗБ). Да відзець; Лаўчутэ (Балтызмы, 70) разглядае як запазычанне з літ. pavydus ’тс’, якое славянізавалася пад уплывам рус. завистливый. Але, улічваючы бел. завідлівы, павідлівы, відавочна, трэба дэфіліраваць як марфалагічную кальку літ. слова. З іншай суфіксацыяй павідны ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калы́шка ’калыска’ (Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Афікс. наз., Янк. 2). Паралелі ў рус. смал., валаг., кур. і інш. гаворках колышка ’дзіцячая калыска, люлька’, ярасл. ’плецены кош’ і інш. Лінгвагеаграфія дазваляе кваліфікаваць разглядаемае слова як бел.-рус. ізалексу; этымалагічна — дэрыват ад колыхати (гл. калыхаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Каншля́, ко́ншля ’малады конік’ (ТС), пруж., супонім, ’жарабец’, драг. ’гультаяваты конь, слабы конь’ (КЭС), навагр., баран, каньсля ’тс’ (Федар. Рук.), кончля ’невялікі слабы конь’ (Дразд.). Утварэнне з ‑ęt‑ суфіксам (konьbk‑ę); ‑л‑ < ‑j‑. Параўн. бел. канча, канчо ’слабы, мізэрны конь’ (Янк. 1, Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)