Вычыня́ць ’ачышчаць ад каласкоў зерне’ (Сцяшк.); ’вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа’ (Шатал.). Польск. wyczyniać ’тс’. Гл. чыніць. У бел. можа быць як запазычаннем з польск., так і семантычным архаізмам; параўн. славен. činiti, činim ’прасяваць зерне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візурэнак, візэрунак ’узор’ (КТС), ст.-бел. визерунокъ ’малюнак, узор’ (1596 г.), укр. візерунок ’тс’. Запазычана са ст.-польск. wizerunk вобраз’ > польск. wizerunek (Булыка, Запазыч., 62) < ням. уст. Visierung ’партрэт, вобраз’ < франц. viser ’меціць’ (Мацэнаўэр, 369).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галёрка (БРС). Рус. галёрка, укр. гальорка. Першакрыніцай з’яўляецца рус. галёрка, якое ўзнікла тут у другой палавіне XIX ст. Па паходжанню гэта прастамоўнае ўтварэнне ад галерея. Бел. і ўкр. словы запазычаны з рус. у новыя часы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́сла ’паведамленне, сігнал’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. га́сло (гл. Булыка, Запазыч.) ’дэвіз, лозунг, пароль’. Укр. га́сло, рус. (старое) га́сло. Запазычанне з польск. hasło. Фасмер, 1, 396; Булыка, Запазыч., 80; Брукнер, 168; Слаўскі, 1, 410.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнэ́мбіць ’біць, таўчы, караць’ (зэльв., Сцяц.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gnębić ’тс’ (ст.-польск. gnąbić; аб паходжанні польск. слова падрабязна Слаўскі, 1, 300–301). Параўн. ст.-бел. гнембити ’прыгнятаць’ (< польск.; Булыка, Запазыч., 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімн ’гімн’ (БРС). Рус. гимн, укр. гімн. Магчыма, запазычанне праз польск. мову з лац. hymnus (< грэч.), грэч. ὕμνος. Гл. Фасмер, 1, 407; падрабязна Шанскі, 1, Г, 73. Параўн. ст.-бел. гимнъ ’тс’ (Булыка, Запазыч., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіта́ра ’гітара’. Рус. гита́ра, укр. гіта́ра. Запазычанне з польск. gitara (або ням. Gitarre). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. κιθάρα (здаецца, усх. паходжання). Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. Бел. дыял. форма гіта́р (Бяльк.) — вынік дэфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Павіндава́ціся, повындоватысь ’скрывіцца, нагнуцца’ (Клім.). Дэрыват на аснове запазычанага ням. winden ’круціць, вярцець, падымаць цяжар’. Можна было б дапусціць пасрэдніцтва польск. windować, але яго значэнне ’падымаць цяжар, цягнуць уверх’ далёка ад бел. Параўн. яшчэ вінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капіта́н ’афіцэрскае званне’, ’асоба, якая мае гэта званне’, ’камандзір судна’, ’кіраўнік спартыўнай каманды’, ст.-бел. капитанъ (пач. XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. kapitan (Булыка, Запаз., 138), якое з с.-дац. capitāneus ’галоўны’ < caput ’галава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадля́ ’рагатая жывёла’ (ДАБМ), быдлё ’рагатая жывёліна’ (Бяльк.). Укр. бидля́ ’маладая жывёліна’. З польск. bydlę ’тс’ (параўн. bydło ’жывёла’). У бел. бадля́ дыялектная фанетычная змена (ненаціскное ы > а) або ўплыў дзеяслова бада́ць ’калоць, біць рагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)