эскаматава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эскаматава́ны эскаматава́ная эскаматава́нае эскаматава́ныя
Р. эскаматава́нага эскаматава́най
эскаматава́нае
эскаматава́нага эскаматава́ных
Д. эскаматава́наму эскаматава́най эскаматава́наму эскаматава́ным
В. эскаматава́ны (неадуш.)
эскаматава́нага (адуш.)
эскаматава́ную эскаматава́нае эскаматава́ныя (неадуш.)
эскаматава́ных (адуш.)
Т. эскаматава́ным эскаматава́най
эскаматава́наю
эскаматава́ным эскаматава́нымі
М. эскаматава́ным эскаматава́най эскаматава́ным эскаматава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эскаматава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эскаматава́ны эскаматава́ная эскаматава́нае эскаматава́ныя
Р. эскаматава́нага эскаматава́най
эскаматава́нае
эскаматава́нага эскаматава́ных
Д. эскаматава́наму эскаматава́най эскаматава́наму эскаматава́ным
В. эскаматава́ны (неадуш.)
эскаматава́нага (адуш.)
эскаматава́ную эскаматава́нае эскаматава́ныя (неадуш.)
эскаматава́ных (адуш.)
Т. эскаматава́ным эскаматава́най
эскаматава́наю
эскаматава́ным эскаматава́нымі
М. эскаматава́ным эскаматава́най эскаматава́ным эскаматава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БІЯСФЕ́РА (ад бія... + сфера),

абалонка Зямлі, састаў, структура і энергетыка якой абумоўлены сукупнай дзейнасцю і ўплывамі жывых арганізмаў. Першыя ўяўленні пра біясферу сфармуляваў франц. вучоны Ж.Б.Ламарк (1802). Тэрмін «біясфера» ўвёў аўстр. геолаг Э.Зюс (1875). Стварэнне цэласнага вучэння пра біясферу належыць рус. вучонаму У.І.Вярнадскаму (1926). Біясфера ўключае арганізмы (каля 3 млн. відаў), іх рэшткі, прыземную ч. атмасферы да вышыні азонавага экрана (20—30 км), усю гідрасферу і верхнюю частку літасферы; усе яны ўзаемазвязаны працэсамі міграцыі рэчыва і энергіі. Ніжняя мяжа біясферы на сушы на глыб. да 3—4 км ад паверхні зямной кары, у Сусветным ак. на 1—2 км ніжэй за дно. У біясферы (паводле Вярнадскага) адрозніваюць 7 розных, але ўзаемазвязаных тыпаў рэчываў: жывое рэчыва (расліннае, жывёльнае і мікраарганізмы), біягеннае рэчыва (прадукты жыццядзейнасці жывых арганізмаў — гаручыя выкапнёвыя, вапнякі і інш.), косныя рэчывы (горныя пароды магматычнага, неарган. паходжання, вада і інш.), біякосныя рэчывы (прадукты распаду і перапрацоўкі горных і асадкавых парод жывымі арганізмамі), радыеактыўнае рэчыва, рассеяныя атамы і рэчыва касм. паходжання (метэарыты, касм. пыл). Асн. функцыя біясферы — выкарыстанне сонечнай энергіі (фотасінтэз) і біялагічны кругаварот рэчываў і энергіі, які забяспечвае развіццё ўсіх жыццёвых працэсаў. Жывыя арганізмы (жывое рэчыва) і іх жыццёвае асяроддзе арганічна звязаны паміж сабой і ўтвараюць сістэмы глабальнага, рэгіянальнага і лакальнага ўзроўняў. У рэгіянальных і лакальных сістэмах вылучаюць структурныя адзінкі біясферы: біёмы, біягеацэнозы (экасістэмы), прыродныя зоны на раўнінах і вышынныя (вертыкальныя) прыродныя паясы ў гарах. Біясфера мазаічная паводле структуры і саставу адлюстроўвае геахім. і геафіз. неаднароднасць аблічча Зямлі (мацерыкі і акіяны, прыродныя зоны і паясы, раўніны і горы і інш.) і нераўнамернасць у размеркаванні жывога рэчыва. Больш за 90% усяго жывога рэчыва біясферы прыпадае на наземную расліннасць. Агульная маса жывога рэчыва ў Б. ацэньваецца ў 1,8—2,5·10​12 т (у пераліку на сухое рэчыва) і складае нязначную ч. масы біясферы (3·10​18 т). На стан біясферы моцна ўплывае гасп. дзейнасць чалавека. Антрапагеннае ўздзеянне стымулюе пераход біясферы ў якасна новы станнаасферу. Ахова біясферы прадугледжвае сістэму мерапрыемстваў: вядзенне біясфернага маніторынгу, арганізацыю біясферных запаведнікаў і інш., накіраваных на захаванне арганізмаў і біягеацэнозаў. Праводзіцца комплексная міжнар. праграма «Чалавек і біясфера». Гл. таксама Ахова прыроды, Забруджванне навакольнага асяроддзя.

Літ.:

Вернадский В.И. Химическое строение биосферы Земли и ее окружения. 2 изд. М., 1987;

Никитин Д.П., Новиков Ю.В. Окружающая среда и человек 2 изд. М., 1986;

Сытник К.М., Брайон А.В., Гордецкий А.В. Биосфера, экология, охрана природы: Справ. пособие. Киев, 1987.

Г.А.Семянюк.

т. 3, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ЗКІЯ ТЭМПЕРАТУ́РЫ.

крыягенныя тэмпературы, тэмпературы ніжэй за 120 К. Т-ры. меншыя за 0,3 К, адносяць да звышнізкіх. Пры Н.т., асабліва блізкіх да абсалютнага нуля, цеплавы рух атамаў рэчыва памяншаецца і пачынаюць праяўляцца яго квантавыя ўласцівасці (напр., звышправоднасць, звышцякучасць). Пры Н.т. стан цвёрдага рэчыва разглядаецца як упарадкаваны, што дазваляе апісваць яго ўласцівасці з дапамогай квазічасціц. Кандэнсаваны (вадкі або цвёрды) стан рэчыва пры Н.т. вывучае фізіка нізкіх тэмператур. Эфекты, што праяўляюцца пры Н.т., выкарыстоўваюць у касм. матэрыялазнаўстве, крыябіялогіі, крыяэлектроніцы і інш.

Атрыманне Н. т. заснавана на звадкаванні газаў у спец. устаноўках — звадкавальніках, дзе моцна сціснуты газ пры расшырэнні да звычайнага ціску ахаладжаецца і кандэнсуецца (паводле Джоўля—Тамсана эфекту). Як холадаагенты выкарыстоўваюць паветра, азот, неон, вадарод, гелій (т-ра кіпення Тн = 4,2 К). Для падтрымання Н.т. Тн холадаагента павінна быць пастаяннай пад атм. ціскам, для чаго выкарыстоўваюць спец. тэрмастаты. Адпампоўваннем газу, што выпараецца, з герметызаванай пасудзіны памяншаюць ціск над вадкасцю і гэтым зніжаюць т-ру яе кіпення. Так дасягаюцца Н.т.: ад 77 да 63 К пры дапамозе вадкага азоту, ад 27 да 24 К — вадкага неону, ад 20 да 14 К — вадкага вадароду, ад 4,2 да 1 К — вадкага гелію. Пры больш нізкіх т-рах вадкія газы цвярдзеюць і страчваюць ахаладжальныя якасці (за выключэннем ізатопа гелію ​4Не, які застаецца вадкім амаль да абс. нуля). Метадам адыябатычнага размарожвання парамагнітных солей дасягаюць т-ры 10​−3 К, гэтым жа метадам з выкарыстаннем ядзернага парамагнітнага рэзанансу ў сістэме атамных ядраў дасягнута т-ра 10​−6 К. Т-ры парадку 10​−3 К атрымліваюць таксама больш зручным метадам — растварэннем вадкага ​3Не у вадкім ​4Не. Вымярэнне Н.т. да 1 К ажыццяўляюць газавым тэрмометрам. У дыяпазоне 0,3—5,2 К нізкатэмпературная тэрмаметрыя засн. на залежнасці ціску насычаных пароў гелію ад т-ры. У практычнай тэрмаметрыі выкарыстоўваюць пераважна тэрмометры супраціўлення.

На Беларусі даследаванні з выкарыстаннем Н.т. вядуцца з 1964 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, з 1980-х г. — у Цэнтры крыягенных даследаванняў пры гэтым ін-це (В.І.Гасцішчаў, С.Я.Дзям’янаў і інш.), а таксама ў інш. ін-тах Нац. АН, БДУ.

Літ.:

Лоунасмаа О.В. Принципы и методы получения температур ниже 1 К: Пер. с англ. М., 1977;

Капица П.Л. Физика и техника низких температур: Науч. тр. М., 1989;

Вепшек Я. Измерение низких температур электрическими методами: Пер. с чеш. М. 1980.

С.Я.Дзям’янаў.

т. 11, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіпно́з

(фр. hypnose, ад гр. hypnos = сон)

1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе;

2) перан. сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму-н., чаму-н. (напр. паддацца гіпнозу яго таленту).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Пла́каць, пла́каці, пла́катэ, пла́кыць, пла́кацца ’праліваць слёзы ад болю, гора і пад.’, ’завываць, скуголіць, жаліцца’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС; ашм., Стан.; міёр., Нар. лекс.), ’аплакваць’ (ашм., Стан.), ’галасіць па нябожчыку’ (Сцяшк. Сл.), ’пацець (пра шкло)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. пла́кати, рус. пла́кать, польск. płakać, płakać (kogoś) ’аплакваць’, палаб. plokăt, н.-луж. płakaś, в.-луж. płakać, чэш. plakati, славац. plakať, славен. plákati, серб.-харв. пла̏кати, макед. плаче, балг. пла́ча, ст.-слав. плакати сѧ ’аплакваць, плакаць’. Прасл. *plakati sę ’біць сябе ў грудзі ў знак раскайвання або смутку ці жалю’ < і.-е. *plāk‑/*plōk‑: літ. plàkti ’біць, сячы, лупцаваць, хвастаць’, plõkis ’удар палкай, розгай’, лат. placinât ’тачыць’, ’плюшчыць’, ’адбіваць’, ст.-грэч. πλήσσω ’таўчы’, ’біць’, дарычн. πλαγά ’ўдар’, лац. plango ’біць сябе ў грудзі, моцна наракаючы’, гоц. flokan, перфект faíflōkun ’аплаквалі’, ст.-в.-ням. fluohhôn ’праклінаць, ганіць’ (Фасмер, 3, 272; Махэк₂, 453; Бязлай, 3, 46; Банькоўскі, 2, 616). Сюды ж: плакам плачучы, плачо́м плакаць ’слёзна, плачучы, наракаючы са скаргай’, плаклі́вы ’плаксівы’, ’жаласны’ (Нас.; Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́так ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Ласт., Байк. і Некр., ашм., Стан.), ‘цяжкі час, цяжкі стан, цяжкія абставіны’ (Растарг.), ‘нуда, сум, цяжкія думкі’ (Варл.), смуто́к ‘тс’ (ТС), сму́тны ‘сумны, невясёлы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ), смуткава́ць ‘сумаваць, маркоціцца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. смуток ‘сум, маркота’ (Альтбаўэр), смутныи ‘сумны, невясёлы’ (XVII ст., Карскі 2–3, 446). Укр. сму́ток ‘смутак’, сму́тний ‘смутны’, рус. сму́тный ‘няяркі, невыразны’, польск. smutek, smętek, smutny, чэш. smutek, smutný, славац. smótok, smutny, балг. смътен ‘невыразны, няясны’, макед. сматен ‘тс’, ст.-слав. съмѫтьнъ ‘устрывожаны, збянтэжаны’. Прасл. *smǫtъkъ, *sъmǫtьnъ ад *sъmǫtiti (гл. смута). Мяркуецца, што *sъmǫtek раней уяўляўся як бажаство, якое ўвасабляла ‘смутак, маркоту’, параўн. каш. smątk ‘д’ябал’, укр. гуц. смуч ‘чорт’ (Н. Хобзей, Гуцульска міфологія, 2002, 167), і сму́ток ‘чорт’ (КСТ), параўн. a smútki jehó wiedajuć (Федар. 4). Гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 148; SEK, 4, 324. Борысь (SEK, 4, 325) і Брукнер (329) лічаць міфалагічнае значэнне другасным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аббудо́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аббудо́ваны аббудо́ваная аббудо́ванае аббудо́ваныя
Р. аббудо́ванага аббудо́ванай
аббудо́ванае
аббудо́ванага аббудо́ваных
Д. аббудо́ванаму аббудо́ванай аббудо́ванаму аббудо́ваным
В. аббудо́ваны
аббудо́ванага
аббудо́ваную аббудо́ванае аббудо́ваныя
аббудо́ваных
Т. аббудо́ваным аббудо́ванай
аббудо́ванаю
аббудо́ваным аббудо́ванымі
М. аббудо́ваным аббудо́ванай аббудо́ваным аббудо́ваных

Кароткая форма: аббудо́вана.

Іншыя варыянты: аббудава́ны.

Крыніцы: dzsl2007.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвінава́чваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абвінава́чваны абвінава́чваная абвінава́чванае абвінава́чваныя
Р. абвінава́чванага абвінава́чванай
абвінава́чванае
абвінава́чванага абвінава́чваных
Д. абвінава́чванаму абвінава́чванай абвінава́чванаму абвінава́чваным
В. абвінава́чваны (неадуш.)
абвінава́чванага (адуш.)
абвінава́чваную абвінава́чванае абвінава́чваныя (неадуш.)
абвінава́чваных (адуш.)
Т. абвінава́чваным абвінава́чванай
абвінава́чванаю
абвінава́чваным абвінава́чванымі
М. абвінава́чваным абвінава́чванай абвінава́чваным абвінава́чваных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абкіто́ваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абкіто́ваны абкіто́ваная абкіто́ванае абкіто́ваныя
Р. абкіто́ванага абкіто́ванай
абкіто́ванае
абкіто́ванага абкіто́ваных
Д. абкіто́ванаму абкіто́ванай абкіто́ванаму абкіто́ваным
В. абкіто́ваны
абкіто́ванага
абкіто́ваную абкіто́ванае абкіто́ваныя
абкіто́ваных
Т. абкіто́ваным абкіто́ванай
абкіто́ванаю
абкіто́ваным абкіто́ванымі
М. абкіто́ваным абкіто́ванай абкіто́ваным абкіто́ваных

Кароткая форма: абкіто́вана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)