Закро́п ’прынада з пахучай травы для пчол’ (Сл. паўн.-зах.). Паколькі крапі́ць (гл.) азначае ’абпырскваць вулей рэдкай прынадай’ (Анох., 337), закроп трэба разглядаць як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова закрапіць. Параўн. рус. дыял. окроп, укр. окріп ’квецень, вар’ (гл. Фасмер, 3, 130–131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здро ’ніжняя частка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паддзёўка ’мужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жка ’спадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падра́д 1 ’абавязацельства выканаць якую-н. работу за пэўную плату, а таксама работа, якая выконваецца паводле такога абавязацельства’ (ТСБМ). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падрадзіць < рад (гл.).
Падрад 2 ’непасрэдна адзін за другім; без перапынку; запар’. Рус. подряд ’тс’. Ад под і рад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліяты́ў ’лякарства або іншы сродак, які дае часовую палёгку хвораму; сродак, які дае часовы выхад з цяжкага становішча’ (ТСБМ). Праз рус. палиати́в ’часовы сродак’, дзе праз ням. Palliativ або франц. pälliatif ’тс’ < лац. palliāre ’пакрываць, ахінаць’ < pallium ’плашч’ (Гл. Фасмер, 3, 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памяло́ ’венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пантон ’пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх-н. збудаванняў’ (ТСБМ). Праз рус. понто́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 72) з франц. ponton < лац. pontiō, ‑onis ’лодка, мост на лодках’ (Праабражэнскі, 2, 104; Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пану́ры ’прыветлівы, хмурны, суровы (пра чалавека); змрочны; з апушчанай галавой, панылы’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), пану́рысты, пону́рышчэ ’пануры чалавек’ (ТС), панурува́тый (Клім.). Рус. пону́рый, укр. пону́рий, польск. ponury, чэш. ponury, славац. ponur(n)ý. Ад панурыць < нурыць (гл.) (Фасмер, 3, 326; Брукнер, 365).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)