1. Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады; расці. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў.Колас.// Жыць, вырастаць (пра свойскіх жывёл, птушак). На ферме гадуюцца сотні цялят.
2.Зал.да гадаваць.
•••
Як гадуешся(цеся) — як справы, як жывецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе‑н. (пра птушак). Высокай, разгалістай стала ігруша. Цыбаты бусел агнездаваўся на ёй.Лынькоў.
2.перан. Пасяліцца (пра людзей). — Хату там купіў [дзед] і пераехаў у Жалезінкі. А потым ужо, як сталі зямлю даваць, у Ходараве агнездаваўся.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе; пераклікацца. Гулі ў цемры сірэны санітарных аўтамабіляў, патрулі перагукваліся, вецер разносіў па вуліцах пах дыму.Мікуліч.Недзе перагукваліся дзявочыя галасы.Крапіва./ Пра птушак, жывёл. Над вёскай павісла цішыня, толькі на далёкім жытнім палетку перагукваліся перапёлкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́крык, ‑у, м.
1. Характэрны крык (жывёл, птушак). Покрык савы.
2.Разм. Тое, што і пакрыкванне. З каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын.Мележ.На покрыкі Маркевіча ніхто не паварушыўся, нават не падняў галавы.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табу́н, ‑а, м.
Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы.Каваль.[Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне.Бядуля.// Чарада (птушак). Табун гусей.//перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учэ́пістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць учэпістага. Учэпістасць рук. Учэпістасць памяці. Гаспадарская ўчэпістасць. □ Заслугоўваюць сваёй славы непараўнальных верхалазаў нашы мурашкі, вавёркі, куніцы, соні, яноты-паласкуны, а часткова таксама рысі і мядзведзі. Калі птушак ад падзення ўтрымаюць крылы, а павукоў — павуціна, то гэтым лясным акрабатам даводзіцца разлічваць толькі на сваю ўчэпістасць, сілу, дакладнасць і хуткасць.Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўспі́цыі
(лац. auspicium)
1) варажба ў старажытных рымлян па палёце і крыках птушак, па нябесных з’явах; выконвалася аўгурамі (гл.аўгур 1);
2) перан. меркаванні на будучыню.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арніто́з
(н.-лац. ornithosis, ад гр. ornis, -ithos = птушка)
вострая вірусная хвароба, якая перадаецца чалавеку ад хворых птушак і працякае з ліхаманкай, галаўнымі болямі, запаленнем лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́РГУСЫ,
агульная назва 2 блізкіх родаў птушаксям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды: аргус чубаты (Rheinartia ocellata) жыве ў горных лясах Лаоса, В’етнама і Малакі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП; аргус вялікі (Argusianus argus) насяляе сухія лясы паўд.ч. Бірмы, Малакі, Суматры і Калімантана, скрытныя птушкі.
Даўж. самца аргуса вялікага 1,7—2 м (з іх 1,2 м сярэднія рулявыя пёры хваста), самкі — 0,75 м. Афарбоўка рыжавата-шэрая, у самца падоўжаныя другарадныя пёры з буйнымі плямамі ў вочкі. Самка нясе 2 яйцы, наседжвае 25 сут. Добра пераносіць няволю, размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛГО́НКІН (Algonquin),
правінцыяльны парк у Канадзе, на правабярэжжы р. Атава, правінцыя Антарыо. Засн. ў 1893. Пл. 765,3 тыс.га. Размешчаны на невысокім узвышшы — Лаўрэнційскім крышталічным шчыце. Захоўваюцца ландшафты драбналістых і мяшаных лясоў з азёрамі і балотамі. Сярод прадстаўнікоў 15 асн. парод раслін некалькі відаў клёнаў, веймутава сасна, тсуга канадская, асінападобная таполя, вяз, ясень, жоўтая бяроза, шызая елка і інш. У фауне воўк, бабёр, чорны мядзведзь, лось, белахвосты (віргінскі) алень; з птушак звычайныя лысуха, каўнерыкавы рабчык, аўсянка-юнка, белабрывая аўсянка, некалькі відаў амер. валасянак і інш. Развіты турызм, працуюць інфармацыйны цэнтр і музей.