прылада для назапашвання электрычных зарадаў. Мае 2 ці больш электродаў (абкладкі), раздзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога значна меншая за памеры абкладак. Асн. характарыстыкі — электраёмістасць і тангенс вугла страт (гл.Дыэлектрычныя страты). Адрозніваюць К.э. папяровыя, керамічныя, паўправадніковыя, слюдзяныя, электралітычныя (дыэлектрык — вокіс алюмінію ці танталу), з вадкім ці газападобным дыэлектрыкам і інш.; пастаяннай, паўпераменнай (настроечныя — трымеры) і пераменнай ёмістасці. К.э. і іх батарэі выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, тэлебачанні, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.Гл. таксама Варыкап, Варыконд.
Будова кандэнсатараў электрычных: а — папяровых; б — слюдзяных; в — паветраных; 1 — абкладка (фольга); 2 — дыэлектрык; 3 — ротарныя пласціны; 4 — статарныя пласціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗО́МЕТР (ад грэч. piezō цісну + метр),
прылада для вызначэння аб’ёмнай сціскальнасці газаў, вадкасцей і цвёрдых цел пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску. Выкарыстоўваюцца таксама для даследаванняў дыяграм стану, фазавых пераходаў і інш.фіз.-хім. працэсаў.
Паводле прынцыпу дзеяння бываюць 2 тыпаў: П., у якіх маса рэчыва, што даследуецца, застаецца пастаяннай, а аб’ём змяняецца ў залежнасці ад ціску і т-ры; П., у якіх маса — пераменная велічыня, а аб’ём пасудзіны з рэчывам, што даследуецца, не змяняецца. Для вызначэння сціскальнасці вадкасцей і цвёрдых цел выкарыстоўваюць П. плунжэрнага або поршневага тыпу; лінейных памераў цел пад гідрастатычным ціскам — лінейныя П. (дылатометры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМАТРО́Н [ад плазма + (элек)трон],
плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У дугавым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
Плазматроны: а — дугавы; б — індукцыйны; 1 — крыніца сілкавання; 2 — разрад; 3 — плазменны струмень; 4 — электроды; 5 — разрадная камера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСКАРЭ́З-ГЛЫБОКАРЫХЛІ́ЦЕЛЬ,
прылада для глыбокага рыхлення глебы без яе перамешвання і пашкоджвання ржышча. Выкарыстоўваецца для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі.
П.-г. падразае карані пустазелля на глыбіні 12—30 см, а ржышча, што застаецца на паверхні поля, затрымлівае снег, засцерагае глебу ад выдзімання і змыву, садзейнічае назапашванню вільгаці. Пашыраны навясны на трактар культыватар -П.-г. з адным або некалькімі рабочымі органамі і прычапны культыватар — пласкарэз-угнойвальнік для раўнамернага ўнясення ў глебу грануляваных мінер. угнаенняў.
В.М.Кандрацьеў.
Навясны пласкарэз-глыбокарыхліцель: 1 — навясное прыстасаванне; 2 — апорнае кола з механізмам рэгуліроўкі глыбіні апрацоўкі глебы; 3 — рабочы орган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁПЕЛЕНГА́ТАР,
радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
Складаецца: з антэнна-фідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р., якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных — адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕ́Ц,
востраканцовая прылада працы стараж. чалавека ў эпоху палеаліту; пласціна або адшчэп крэменю для разьбы, гравіроўкі, выразання пазоў, расчлянення косці, рогу, дрэва. Асн. тыпы Р.: на вугле зламанай загатоўкі, рэтушныя ці бакавыя, 2-гранныя ці сярэдзінныя. На тэр. Беларусі існавалі на працягу каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПКА,
у беларусаў традыц.прылада для зімовай лоўлі рыбы; стаўная пастка ў выглядзе аднагорлавага буча з прыбудаваным да ўваходу карытцам. Наз. таксама кош. С. ставілі ў палонцы на неглыбокім месцы так, каб карытца знаходзілася ў адкрытай вадзе, а конус — пад лёдам. Рыба, што з-за недахопу кіслароду ў вадзе імкнулася да паверхні вадаёма, трапляла ў карытца, а пасля, шукаючы выхаду з яго, праз горла заходзіла ў буч. Як і пры лоўлі каробкамі, палонку закрывалі галінкамі, сенам і снегам (каб не замярзала вада). Рыбачылі С. на Палессі, вядома таксама на Магілёўшчыне і ПнУ Гомельшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),
раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады і навук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАМП (ням. Stampfe ад італьян. stampa пячатка),
1) штэмпель, пячатка, найчасцей прамавугольная, з выпуклым адваротным надпісам (малюнкам) назвы і адраса ўстановы, арг-цыі, прадпрыемства, якую звычайна ставяць у верхняй частцы дзелавых дакументаў; таксама сам адбітак, зроблены такой пячаткай.
2) Прылада або форма для серыйнага вырабу розных прадметаў спосабам ціску або чаканкі (гл.Штампоўка).
3) У пераносным сэнсе — трафарэт, шаблон, гатовы ўзор, які слепа пераймаюць. Адрозніваюць Ш.: ідэалаг., літ., моўныя, у мастацтве. Яны служаць для адлюстравання ў пэўных формах той ці інш.маст. задумы, настрою, ідэі (напр., моўны Ш. «чорнае золата» адпавядае паняццям «нафта», «вугаль»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАГНІ́Т,
электратэхнічная прылада, што складаецца з токаправоднай абмоткі і ферамагнітнага асяродка, які пры праходжанні па абмотцы эл. току набывае ўласцівасці магніта (намагнічваецца). Выкарыстоўваюць для стварэння магн. поля ў эл. машынах, цягавых намаганняў у прывадных механізмах і грузападымальных устройствах, прыладах аўтаматыкі і інш., а таксама для стварэння магн. палёў пры навук. даследаваннях.
У Э. пастаяннага току асяродак суцэльны, у Э. пераменнага току — з ліставой электратэхн. сталі, каб паменшыць страты на ўтварэнне віхравых токаў. Абмоткі вырабляюць з ізаляванага алюмініевага ці меднага проваду, ёсць Э. з абмоткай са звышправоднага матэрыялу (гл.Звышправодны магніт).