смерч, ‑у, м.
Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні. Асіпенка. // Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
Пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць паверхню гладкая. Разам з бацькам .. [Журба] хадзіў на заробкі: мураваў печы, тынкаваў хаты. Няхай. Развітаецца [Валя] з сяброўкамі, з якімі вельмі здружылася за колькі дзён, і бягом па аўтобус. У Новалукомль. Зноў у сваю брыгаду. Будзе тынкаваць. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураўні́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Разм. Аднолькавае, нічым не апраўданае ўраўноўванне чаго‑н. — Бы жывяце ў абшчыне, — зноў устаў бургамістр, — але яна яшчэ не ўмацавалася. І ты, стары, не гні, ураўнілаўкі тут ніякай не будзе. Федасеенка. // Сістэма аплаты працы незалежна ад яе колькасці і якасці. Ліквідаваць ураўнілаўку ў зарплаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.
Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла... Гартны. [Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба? Галавач. [Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг? Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кскурс, ‑у, м.
Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне. К. Чорны часта выкарыстоўвае маналогі-споведзі герояў, якія з’яўляюцца своеасаблівымі экскурсамі ў іх біяграфіі. Дзюбайла. Экскурс у гісторыю — гэта зноў жа своеасаблівая падрыхтоўка ў зборніку «Вянок» да так знамянальных у ім слоў «Краю мой родны! Як выкляты богам...». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
in2 [ɪn] adv.
1. унутры́;
Is anyone in? Ёсць тут хто-небудзь?
2. до́ма;
We didn’t find him in. Мы не засталі яго дома.
3. у мо́дзе;
Long skirts are in again. Доўгія спадніцы зноў у модзе.
4. : be in прыбыва́ць, прыхо́дзіць;
The train is in. Цягнік прыйшоў;
The mail is in. Пошта прыйшла.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́сылка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. высылаць — выслаць 1 (у 2 знач.).
2. Мера пакарання. Тры гады назад, адбываючы высылку ў Сімбірскай губерні, ён напісаў баладу пра пакуты маладога вявня... Мехаў.
3. Р мн. ‑лак. Разм. Месца ссылкі. [Вера:] — Пасля Лютаўскай рэвалюцыі .. [муж] вярнуўся з высылкі, і яны пачалі жыць зноў разам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.
Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады. Лобан. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́язна, прысл.
1. у знач. вык. Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне. Лобан. Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна. Мележ.
2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)