ГУЛЬКЕ́ВІЧ (Юрый Валянцінавіч) (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл., Расія — 1.4.1974),
бел.вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Чл.-кар.АМНСССР (1969), д-рмед.н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). З 1955 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па паталогіі баявых траўмаў, уплыву ахалоджвання на арганізм жывёл і чалавека, гісторыі паталагічнай анатоміі, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.
Тв.:
Патология последа человека и ее влияние на плод. Мн., 1968 (разам з М.Ю.Макавеевай, Б.І.Нікіфаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСАКО́Ў (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 12.2.1953, в. Батвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996). Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1976). У 1979—96 у Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу (з 1994 дырэктар). Навук. працы па метадалогіі эканам. развіцця сельскай гаспадаркі і стратэгіі агр. рэформы, тэорыі гасп. механізму аграпрамысл. комплексу.
Тв.:
Хозрасчет в сельском хозяйстве. Мн., 1990 (у сааўт.);
На пути к рынку. Мн., 1992;
Рынок продовольствия и сырья: тенденции и стратегия. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЬКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія),
бел.вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук. працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́РЫЯТ ((Garriott) Оўэн) (н. 22.11.1930, г. Інід, ЗША),
касманаўт ЗША; вучоны ў галіне фізікі Сонца. Чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі. Скончыў Аклахомскі (1953), Станфардскі (1957) ун-ты. Вёў даследаванні па фізіцы іанасферы. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і Дж.Лусма здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (тройчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 13,7 гадз). 28.11—8.12.1983 з Дж.Янгам, Б.Шоу, Т.Паркерам, Б.Ліхтэнбергам, У.Мербальдам здзейсніў палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»). Агульная працягласць палётаў 69,8 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫДЗЕ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 14.8.1941, в. Залатаміно Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне эканам. тэорыі. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972) і працуе ў ім. Даследуе тэарэт. праблемы аграрна-прамысл. кааперацыі, дзярж. рэгулявання сац.-эканам. адносін, грамадскага падзелу працы ў АПК. Аўтар падручнікаў для ВНУ па асновах эканам. тэорыі, мікра- і макраэканомікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Васіль Васілевіч) (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж.ін-тміжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах міжнар.эканам. адносін.
Тв.:
Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973;
Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976;
Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬБЕРГ (Ілья Самуілавіч) (н. 29.7.1929, Кіеў),
бел.вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1951). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па ўздзеянні хранічнага нізкадозавага апрамянення на рэзістэнтнасць і метабалічныя працэсы пры туберкулёзе, удасканаленні метадаў патагенет. тэрапіі. Прапанаваў энтэрасарбентна-антыаксідантны комплекс, які спрыяе вывядзенню радыенуклідаў, узмацняе рэзістэнтнасць арганізма і нармалізуе шэраг метабалічных працэсаў; уведзены ў клінічную практыку камбінаваныя метады патагенетычнай тэрапіі пры туберкулёзе.
Тв.:
Проблема туберкулеза в изменившихся экологических и социальных условиях. Гродно, 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ (Аляксандр Ніканоравіч) (н. 26.3.1939, в. Танежыцы Слуцкага р-на, Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэарэтычнай электратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БПІ (1961). З 1970 у БПА (з 1995 праф.). Навук. працы па краявых задачах тэхн. электрадынамікі. Распрацаваў метады разліку эл.-магн. характарыстык токавядучых частак і правадніковых канструкцый электраўстановак, што забяспечваюць іх эфектыўнае праектаванне.
Тв.:
Итерационный метод решения краевой задачи при исследовании электромагнитных процессов в металлических листах и полосах, расположенных в переменном поле токопроводов // Изв. ВУЗов и энергетич. объединений СНГ. Энергетика. 1993. № 9—10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРО́Н (Heronus) Александрыйскі, старажытнагрэчаскі вучоны, які ў 1 ст. працаваў у Александрыі. Аўтар прац «Пнеўматыка» і «Механіка», у якіх сістэматызаваў дасягненні ант. навукі ў галіне прыкладной матэматыкі (апісаў аўтамат для адчынення дзвярэй, вадзяны арган, пажарную помпу і інш.). Аўтар адной з першых кніг па тэхніцы — «Тэатр аўтаматаў». У «Метрыцы» прывёў формулы для вылічэння плошчаў і аб’ёмаў геам. фігур (у т. л.Герона формула), правілы рашэння квадратных ураўненняў, прыблізнага здабывання квадратных і кубічных каранёў і інш. Яго матэм. працы — энцыклапедыя ант. прыкладной матэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫШ (Аркадзь Адамавіч) (н. 14.5.1917, Мінск),
савецкі вучоны ў галіне прыладабудавання. Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў БДУ (1940). З 1941 у Ін-це хіміі АНБССР, з 1944 у навук. установах Масквы, з 1964 гал. канструктар Усерас.НДІ аўтаматыкі. Навук. працы па выбуховых працэсах і ўзбуджэнні дэтанацыі, па распрацоўцы спец. метадаў даследавання хуткапераменных працэсаў і нейтронным ініцыіраванні атамных зарадаў. Дзярж. прэмія СССР 1955, Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отеч. войны. Мн., 1995. С. 16.